Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Бойкавай публікацыі была нейкая спасылка на “зусім нядаўні артыкул Алеся Адамовіча ў “Правде”. Я не чытаў тую “Правду”, хоць пра перададзены туды яшчэ ў красавіку артыкул ведаю.

“Правда” “не зьбіралася” доўга трымаць Алесеў артыкул. Там яго падрыхтавалі да друку больш-менш хутка. Гранкі будучай публікацыі выслалі ў Менск свайму карэспандэнту Івану Новікаму. А гэты барацьбіт за чысьціню партыйнай лініі схапіў пад паху прысланыя яму толькі для перадачы аўтару гранкі і павалок іх… у Цэка! Ведаючы адносіны цэкоўцаў да Адамовіча, можам сабе ўявіць, што там было. Так публікацыю артыкулу і затрымалі на доўгія месяцы.

Я знайшоў тую “Правду” з артыкулам. Гэта было 22 ліпеня. Артыкул называецца “Логика ядерной эры. Заметки писателя”. Чатыры скразныя слупкі. Гэта ледзь не палова шостай старонкі “Мир восьмидесятых”. Кажу “ледзь не палова” таму, што пад артыкулам падвярсталі маленькую заметку “Восеньская песьня” з падзагалоўкам ці рубрыкаю “Мастацтва за мяжою”. “Восеньская песьня – гэта патрыятычны алжырскі кінафільм “прагрэсіўнага” рэжысёра Мерзьяна Яла. Гэта, само сабою зразумела, пра сілы дабра і зла. Сілы дабра – партызаны, сілы зла – французскія каланізатары і заможныя каланісты.

А як артыкул? Ён цікавы, задзірысты. У ім не хапае таго пацыфізму, за які ў асноўным і б’юць аўтара. Але ж з Адамовічам можна і трэба спрачацца.

Па-першае, ці трэба так рашуча патрабаваць ад усіх-усіх-усіх пісьменьнікаў, каб кінулі свае тэмы і пачалі неадкладна “змагацца” за мір? А раз такая лінія паво­дзінаў прапануецца пісьменьнікам, значыць, астатнія “чалавеказнаўцы” таксама не павінны “спаць у шапку”, а “змагацца”. А што рабіць “простаму чалавеку”, якога ўсе так горача і гучна абараняюць? Мабыць, трэба кінуць працу дзеля дабрабыту сваёй сям’і і хоць з большага рэагаваць на гэтую барацьбу – чытаць пра ваенную пагрозу, хадзіць на выстаўкі мірапатрабавальных твораў, на адпаведныя мітынгі, у кіно і тэатры, удзельнічаць у розных міратворчых акцыях, карацей, падтрымліваць напал усеагульнага псіхозу.

Але ж уся справа ў тым, дарагі (не жартую!) Алесь Міхайлавіч, што ў нашай дарагой (іранізую) дзяржаве паўнацэннай гульні ня можа быць. Як і ў Вашым артыкуле, гэта будзе і ёсьць гульня ў адны вароты: больш ці менш доказна, больш ці менш гучна, больш ці менш рашуча выступаць супраць “Рэйгана і Ко”, падбухторваць іх грамадзянаў на “рашучыя меры” супраць іх “чорных задумаў”.

А дзе ж другія вароты? А гэтыя “другія”, між іншым, больш грозныя і больш непрыступныя, бо яны засакрэчаныя. Ніхто ў нас, у тым ліку і наш слаўны Алесь, пакуль не адважыўся падняць голас пратэсту супраць шалёнай гонкі ядзерных узбраеньняў у СССР, не крытыкуе ўрад за яго цьвёрдалобую бескампраміс­насьць у дачыненьні да ўсіх вялікіх дзяржаваў, за падбухторваньне народаў усіх без выключэньня капіталістычных краінаў супраць сваіх урадаў. Чаму б Алесю ня выступіць з патрабаваньнем ачысьціць, скажам, нашую родную Беларусь ад ракетаў і абвясьціць яе бязядзернай дзяржавай? Чаму б ня выступіць супраць разьмяшчэньня савецкіх ракетаў у іншых краінах?

Калі ў “рэдакцыі “Праўды” і ў галоўліце выкінулі асноўныя “пацыфісцкія” думкі Адамовіча, што зусім магчыма, тады і будзем лічыць яго артыкул пакалечаны цэнзураю. А калі сам Адамовіч біў толькі ў “дальнія” вароты, а ў “бліжэйшыя” і не зьбіраўся загнаць ой як патрэбны гол?..

Я скарыстаў гэтае шматкроп’е і пачаў званіць Адамовічу. Хацеў павіншаваць з публікацыяй у такім органе, ну і, перш за ўсё, правесьці неабходнае “сьледства”, зьмераць глыбіню ягонага пацыфізму. На жаль, тэлефон маўчыць.

9 жніўня 1985 году. Сёньня мы “даём вячэру” ў гонар нашай мамы. Яна ж у нас юбілярка. Праўда, юбілей прыпаў на дні, калі мы былі ў Нясьвіжы. “Самі сабе” мы там адзначылі гэтую падзею. Нават прыязджалі дзеці. Але існуе яшчэ абавязак даваць “званыя абеды” ў некаторых выпадках. Дні нараджэньня, тым больш юбілейныя, якраз і зьяўляюцца такімі выпадкамі.

Сёньня высьветлілася раптам, што ня так проста ўжо цяпер склікаць гасьцей. Якія б ні былі госьці, і колькі б іх ні было, а нейкія гарэлкі, віно, наліўкі-настойкі павінны быць – незалежна ад гарбачоўскіх хістаньняў. І вось пайшла юбілярка ў магазін. Сёе-тое выбрала там. Падышла да касіра. Тая ўтаропіла вочы ў “пакупніцу” і кажа: “Вы хіба ня з Менску, што ня ведаеце: у адны рукі адпускаецца толькі адна бутэлька”. “Што ж мне рабіць, я ж гасьцей паклікала?” – кажа пакупніца. “А гэта вашая справа, што вам рабіць, – “параіла” касірка. – наступны!”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x