Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А ў нас рабочая мова руская, так нам усе пішуць, – прызнаўся ён.

Вось у гэтым і ўся, бадай, трагедыя наша. А каб яму ўсе пісалі па-беларуску?! Напэўна, і гэты пракурор ведаў бы беларускую. Напэўна, і на іх будынках былі б гербы БССР, а не СССР…

19 ліпеня 1988 года. Першая сустрэча з Міхасём Шаховічам. Спаткаліся мы ў музеі Янкі Купалы, пасля, паводле яго просьбы, паехалі ў адведзены яму нумар у гасцініцу “Мінск”.

Пра справы беластоцкія, вядома ж – літаратурныя. Нічога пра польскія – ні літаратурныя, ні грамадска-культурна-гаспадарча-палітычныя.

Для мяне гэта страчаны шанц прытоку свежай патрэбнай інфармацыі. Міхась, натуральна, не адчуў гэтага і, канечне, нічога не страціў сам.

Затое, пад канец дня ён удосталь наслухаецца вядомай яму дэмагогіі пра Польшчу на вечары “савецка-польскай дружбы”, на які я яго даставіў пасля 18-й гадзіны. А я свой дзень канчаю ўражаны і зачараваны паэзіяй Czeslawa Milosza, выдатны зборнік якога прывёз мне мой мілы госць паводле падказкі Яна Чыквіна. Гэтаму я некалі казаў пра мае balwochalcze stosunki да славутага творцы.

20 ліпеня 1988 года. Каля 20-ай гадзіны вечара тэлефонны званок з Мінскага гаркама партыі (!). Той нехта адрэкамендаваўся як работнік аддзела культуры Пятровіч (?). Мабыць, дзяжурыў і нікуды не спяшаўся. Бо задаваў свае пытанні і “разважаў” на іх тэму больш гадзіны.

З усяго гэтага я зразумеў, што да яго трапілі прапановы нашай камісіі, датычныя 70-годдзя БССР і КПБ. Прапановы так сабе. Іх недзе адною нагою рыхтаваў В. Скалабан з У. Содалем. Памятаю, апошні важна прачытаў рукапісную староначку прапановак, якія не выклікалі ніякіх эмоцый у членаў камісіі. Але ж гэтыя “прапановы”, значыць, былі сур’ёзна ўспрыняты там, на гары – самі ж лянуюцца паварушыць мазгамі.

І вось там вырашылі “дамовіцца” з намі, каб мы не настойвалі надта на вельмі мастацкіх мемарыяльных дошках на аб’ектах, звязаных з рэвалюцыйнымі падзеямі на Беларусі і ў Мінску. Нам прасцей, кажа мой субяседнік, адліваць тэкставыя дошкі. “Можа, пакінем пакуль такія?”, – папрасіў ён.

Цуд дый толькі! Пра мяне дык не рабіце ніякіх. Вам жа яны патрэбныя, раз папрасілі ў нас прапановы. Калі нам залежыць на годным ушанаванні Ф. Скарыны і К. Каліноўскага, дык мы цэлай камісіяй шліфавалі свае прапановы на трох ці чатырох пасяджэннях. І не дазваляем што-небудзь скарачаць ці мяняць з іх у бок зніжэння агульнага іх эфекту. А там, у тых прапановах – самі зніжаем. Напрыклад, павыкідалі мемарыялізацыю Мяснікова і да яго падобных “сяброў” Беларусі.

21 ліпеня 1988 года. З раніцы паклапаціўся наконт нармальнага побыту ў Мінску Міхася Шаховіча. Вярнуўшыся ад яго з гасцініцы, прыняў па тэлефоне просьбу С. Андраюка выступіць у 16 гадзін у “Светачы” на адкрыцці Выстаўкі польскай кнігі і плаката. Выступіў, кіруючыся апошнім дэвізам – рубрыкай “Polityki”: “Mуwimy bez kartek”. Прысутным палякам, відаць, спадабаліся мае эмоцыі. Пасля гэтага меў магчымасць чуць ад іх цёплыя словы ўхвалы і нават атрымаў некалькі аўтографаў накшталт такога: “…z podziкkowaniem za ukochanie literatury polskiej. Zygmunt Flis”.

Канец дня – у Доме літаратара. Удзельнічаў у прыёме групы польскіх пісь­меннікаў, з якою, дарэчы, знаходзіцца цяпер тут і М. Шаховіч. Апошняга запрасіў на заўтрашні вечар да сябе на кватэру.

3 жніўня 1988 года. Маціяс Руст на волі! Гэты заходненямецкі юнак 28 мая 1987 г. віртуозна прызямліў свой спартыўны стары самалёцік “Цэсна” на Краснай плошчы ў Маскве. Ён бліскуча ажыццявіў гэты сімпатычны пералёт стагоддзя. Авантурны! Нелегальны! Праз “зачыненую на моцныя замкі” савецкую граніцу! І не толькі пералёт праз граніцу, але і пяцігадзінны, больш чым сямісоткіламетровы пралёт цераз такое самае зачыненае савецкае неба ад аэрапорта Мальмі ў Хельсінкі да Маскоўскага Крамля! Праўда, “неба” было зусім нізкае – каб не ўбачылі і не збілі!

Прыляцеў, каб дапамагчы М. Гарбачову ўбачыць дзіркі ў яго абаронным шчыце. Гэты ўбачыў, паздымаў з пасад міністраў і генералаў. І… пасадзіў на 4 гады ў турму і самога няпрошанага “памочніка”. А цяпер, праз 14 месяцаў, памілаваў – вызваліў на 2 гады і 10 месяцаў раней тэрміну. Шкада толькі, што не запрасіў у Крэмль.

А хлопец заслугоўвае гэтага не менш, чым які касманаўт!..

6 жніўня 1988 года. Яшчэ тыдзень таму назад абвешчана ў штотыднёвай праграме Беларускага тэлебачання: 6 жніўня, субота, 14.00-15.00. Спадчына. Беларускі фонд культуры: праблема захавання духоўнага багацця народа. Прамая лінія.

“Загадана” было і мне дзеля гэтага з’явіцца туды, у Тэлецэнтр. Ды не як-небудзь, а на 2 адзіны раней афіцыйнага пачатку. Я прыехаў за паўтары гадзіны, вырашыў, што хопіць з іх і такой маёй ахвяры. А, як высветлілася, можна было смела прыехаць і за чвэрць гадзіны да перадачы. Чаму ж тады так томяць людзей, адрываюць іх ад нечага свайго?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x