Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны былі ў мяне сёння абодва. Адзін удзень, другі – пад вечар. Сяргей прынёс Ірынцы водгукі на яе радыёперадачу пра стан беларускай мовы ў школах Мінска. Ён браў іх у радыёрэдакцыі. Як старшыня гісторыка-мемарыяльнай камісіі Беларускага фонду культуры я прапанаваў яму членства ў гэтай інстытуцыі. Больш за тое, расказаў яму, што гэтая камісія ўсклала на сябе яшчэ адзін важны клопат, які не мае афіцыйнай падтрымкі – стварэнне аналагічнай камісіі па мове! Даў зразумець Сяргею, што ён можа далучыцца і сюды. Сяргей, думаю, зрабіў правільны выбар – гісторыка-мемарыяльную камісію. Я выдатна бачу яго неабходнасць і нават незаменнасць у гэтай камісіі. Праўда, і там ён быў бы вельмі дарэчы.

Алег пазнаёміў са сваімі злавеснымі “працоўнымі” справамі, а таксама з новымі паэтычнымі творамі. Гэта цудоўная паэзія! Але ж дзе яе можна надрукаваць? Я думаю ўключыць у праграму дзейнасці Камісіі і патрабаванне выдаваць мастацкую літаратуру, што выклікаецца да жыцця рэлігійнымі матывамі. А можа, сустрэцца з Мітрапалітам Філарэтам, разведаць перспектывы друкавання праз выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі такога роду літаратуры, падказаць яму, як гэтага можна дамагацца?

Я з задавальненнем заўважыў мой уплыў на Алегаву творчасць. У вялікім ягоным цыкле “Саната ростані” гэта выразна прыкметна. Ад безапеляцыйнага ўсхвалення Яго высокага праасвяшчэнства Філарэта і “беларускага” праваслаўя застаецца ўсе менш і менш. Замест гэтага, ці, праўдзівей кажучы, побач з гэтым, мы ўжо чытаем і вось такое:

“Ёсць запавет – зусім не новы,

Яго Хрыстос не адмяняў:

Хай услаўляюць усе мовы

Сьвятое Божае Імя.

І вось за морам, недарэчы,

Даводзіць наш мітрапаліт:

“На том искусственном наречьи

Наш чин в церквах не говорит…

Народ желает речь иную…”

Калі то праўда, Філарэт,

Вы на палітыку зямную

Зьмянілі Божы запавет!”

Праваслаўе Алегу цяпер ужо на засціць вочы. Ён талерантна выказваецца і ў адносінах іншых рэлігій. Праўда, пакуль яшчэ толькі адных хрысціянскіх. У вершы “Хрысьціянская сумоўная Беларусь” паэт кажа:

Трохгалосную Аўтакефалію

Ты ўпляла ў вянок вянкоў:

Праваслаўным дала ў кампанію

Пратэстантаў, каталікоў.

Атуліла іх мовай лагоднаю –

Мовай зьнічак і бліскавіц…

І нянавісьць – не-вера-годную

Для Хрысьціянства! – зрынула ніц”.

4 сакавіка 1988 года. Падзей сёння будзе багата – мой дзень нараджэння. Будуць “падзеі”, звязаныя з “маім” днём, будуць, як звычайна, і ўсякія іншыя.

Зранку – віншаванні найбліжэйшых. Віншаванні суправаджаюцца мілымі прэзентамі.

Галі і Ірынцы густ ніколі не здраджвае. Іх падарунак – прыгожая белая статуэтка. Гэта свечка-“німфа” вырабу нейкага прыбалтыйскага кааператыву (“нейкага”, бо, паводле сваёй звычкі, дзяўчаты мае заўсёды этыкеткі з сувенірных тавараў зрываюць). Своеасаблівая падтрымка “прыватнага капіталізму” (я – “за”).

Раз свечка, значыць, да яе патрэбны і падсвечнік. Ён ёсць! З уральскіх сама­цветаў – амазаніт і яшма! Пра цану не пытаю – пакрыўдзяцца.

Галя вісіць над восьмасакавіцкай насценгазетаю для свайго інстытута. Вось яе эскіз ці фрагмент яго. Ён ужо мастаком выкінуты, таму што перанеслі алоўкам на ватман. Цяжка пакуль уявіць ўсё гэта цалкам. Тут жа павінны быць і заметкі з іх загалоўкамі, якія яна ж будзе таксама маляваць (заметкі рыхтуюць іншыя “спецыялісты”).

Спыняю запіс. Пачну рыхтавацца да сходу моўнай Камісіі Фонду куль­туры.

13 сакавіка 1988 года. Газета “Советская Россия” (№ 60 – 9611) публікуе рэакцыйнейшы матэрыял з усіх чорнасоценных матэрыялаў, што з’явіліся дзе-небудзь у СССР за тры “перабудоўчыя” гады. Гэта опус нейкай Ніны Андрэевай пад драматычна крыклівым загалоўкам “Не могу поступаться принципами”. Ужо ў падзагалоўку, што вынесены ў выглядзе рубрыкі ўверх паласы – “Письмо в редакцию преподавателя ленинградского вуза” – чытач крыху дазнаецца пра гэтага адыёзнага аўтара. А з аўтарскай “урэзкі” атрымліваем яшчэ некаторыя звесткі: “Я хімік, выкладаю ў Ленінградскім тэхналагічным інстытуце імя Ленсавета”.

Паглядзім хоць “пункцірна” бліжэй на гэту палітыканшу.

“Я не магу прыняць…словатаўчэння пра “тэрарызм””, “палітычнае рабалепства народа”, “бяскрылае сацыяльнае гібенне” (“прозябание”), “нашае духоўнае рабства”, “усеагульны страх”, “засілле хамаў ва ўладзе”…

Далей. “Часам даводзіцца чуць сцвярджэнні, што настаў час прыцягнуць да адказнасці камуністаў, – якія быццам бы “дэгуманізавалі” пасля 1917 года жыццё краіны”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x