Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Бачанне гісторыі, – павучае Н. Андрэева, – несумяшчальна з палітычнымі анекдотамі, нізкапробнымі плёткамі, вострасюжэтнымі фантазіямі, з якімі можна цяпер нярэдка сустрэцца”.

Яна галосіць, што моладзі “нічога не дасць, апрача дэзарыентацыі, балбатня (“откровения”) пра контррэвалюцыю ў СССР на мяжы 30-х гадоў”, пра “віну Сталіна за прыход да ўлады ў Германіі фашызма і Гітлера”. Альбо публічны “падлік” колькасці “сталіністаў” у розных пакаленнях і сацыяльных групах.

Аўтарка скардзіцца, што ў “добрым дакументальным фільме пра С.М.Кірава” тэкст, які суправаджае кадры, часам прыдае кінадакументам “нейкую двухсэнсоўнасць”. Напрыклад, кінакадры дэманструюць узрыў энтузіязму, бадзёрасці, душэўны ўздым людзей, будаўнікоў сацыялізму, а дыктарскі тэкст – пра рэпрэсіі, пра неінфармаванасць народа…”.

Н. Андрэева катэгарычна супраць новых “выкрыццяў” (словы “разоблачители” і “разоблачения” Н. Андрэева ставіць у двукоссе. – М.Д.), яна за паказ “фактаў рэальных дасягненняў на розных этапах сацыялістычнага будаўніцтва”. Але ж, бачыце, назіраецца “вспышка ”разоблачений””. Вось, напрыклад, крыўдуе яна, ”прыкметнай з’яваю на гэтай, на жаль, неўрадлівай ніве”, з’яўляюцца п’есы М.Шат­рова. Называюцца п’есы “Сінія коні на чырвонай траве”, дзе сакратар Леніна палівае з чайніка яго галаву замест таго, каб паліць гліняную скульптурную мадэль (!!! – Н.А.); “Брэсцкі мір”, дзе Ленін схіляе калені перад Троцкім; “Далей… далей… далей!”, дзе атрымала далейшае развіццё “гэтая сімвалічная аўтарская канцэпцыя”. Н. Андрэева па-пракурорску канстатуе, што “Шатроў: істотна адыходзіць ад прынятых прынцыпаў сацыялістычнага рэалізму”; ролю пралетарскіх мас, партыі зводзіць да “фону”, на якім дзейнічаюць безадказныя палітыканы; абвінавачвае Сталіна ў забойстве Троцкага і Кірава, у “блакіраванні” хворага Леніна”, што і Шатроў, і аўтар “Дзяцей Арбату” А. Рыбакоў асобныя сюжэты запазычылі з эмігранцкіх публікацый, і яны таму неарыгінальныя.

Аўтарэса лямантуе супраць “нястрымных атак” на Сталіна, супраць “гвалтоўнага ўцісквання” ў формулу “культу асобы” “усёй складанейшай пераходнай эпохі…індустрыялізацыі, калектывізацыі, культурнай рэвалюцыі, што вывелі нашу краіну ў разрад вялікіх дзяржаў”. “Справа дайшла да таго, – плача Н. Андрэева, – што ад “сталіністаў” (а ў іх лік можна пры жаданні ўключыць каго хочаш) сталі настойліва патрабаваць “пакаяння”… Нястрымна расхвальваюцца раманы і фільмы, дзе лінчуецца эпоха буры і націску, якая падаецца як “трагедыя народаў”.

Не называючы прама выдатны фільм Абуладзе “Покаяние”, Н. Андрэева тым не менш даволі празрыста хімічыць пра яго:

“Часам, праўда, падобныя спробы ўзвесці на п’едэстал гістарычны нігілізм не спрацоўваюць. Так некаторы, зацалаваны крытыкай фільм насуперак нябачнаму дагэтуль рэкламнаму прэсінгу бывае ўсім халодна прыняты большасцю гледачоў”. Ну што ж, паглядзім, што яна скажа праз некалькі дзён, калі гэты фільм, дасць Бог, будзе адзначаны Ленінская прэміяй?!

Н. Андрэева заклікае “адстаяць гонар і годнасць першапраходцаў сацыялізму”, у тым ліку і Сталіна! Спасылаецца на характарыстыку Сталіна, дадзеную У. Чэрчылем, на мемуары Ш. дэ Голя, успаміны і перапіску іншых палітычных дзеячаў Еўропы і Амерыкі, на “айчынныя дакументы, якія да таго ж даступныя для ўсіх жадаючых”.

Адвакатка ката-Сталіна намякае на яго “асабістую сціпласць, што даходзіла да аскетызму ў той суровы час”. Але ж тады, шматзначна кажа яна, “патэнцыяльныя савецкія міліянеры яшчэ баяліся праклёўвацца ў цішыні заштатных кантор гандлёвых баз”, а “выдуманыя сваякі яшчэ не спяшаліся зазываць сваіх аднапляменнікаў у “зямлю запаветную”, ператвараючы іх ў “адказнікаў” ад сацыялізму”.

А вось толькі пэўная тэрміналогія гэтай сталіністкі: “атакі на дзяржаву дыктатуры пралетарыяту і тагачасных лідэраў нашай краіны”; “прафесійныя антыкамуністы на захадзе, што даўно выбралі быццам бы дэмакратычны лозунг “антысталінізму”; “нашчадкі звергнутых Кастрычніцкай рэвалюцыяй класаў, што далёка не ўсе змаглі забыць пра матэрыяльныя і сацыяльныя страты сваіх продкаў”; “духоўныя нашчадкі Дала і Мартава і іншых па ведамству расійскага сацыял-дэмакратызму”; “духоўныя нашчадкі Троцкага альбо Ягоды”; “пакрыўджаных сацыялізмам нашчадкаў нэпманаў, басмачоў і кулакоў”…

Н. Андрэева вось якой хоча развязкі ў дачыненні да свайго крывавага куміра Сталіна: “Сёння мала каго бянтэжаць асабістыя якасці Пятра Вялікага, але ўсе памятаюць, што ў перыяд яго праўлення краіна выйшла на ўзровень вялікай еўрапейскай дзяржавы. Час кандэнсаваў вынік, які ляжыць цяпер у ацэнцы гістарычнай асобы імператара Пятра. І нязменныя кветкі на яго саркафагу ў саборы Петрапаўлаўскай цытадэлі ўвасабляюць павагу і ўдзячнасць нашых далёкіх ад самадзяржаўя сучаснікаў”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x