Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Той самы Пётр Шаўцоў пракаціўся на мой адрас у сваёй прамове. Сказаў, што з партыйнасцю цяпер у выдавецтве наладзіліся справы пасля дырэктара Дубянецкага. “А гэты пераважна і на працу ў выдавецтва браў беспартыйных і вылучаў усюды таксама іх – і на пасады, і да розных узнагародаў”.

Нездарма, я падумаў, большасць тэкстаў, што падсунулі тады мне ў ЦК, зводзілася якраз да гэтай партыйнасці і сярод супрацоўнікаў, і сярод аўтараў, і сярод рэцэнзентаў і г.д.!

1988 год

1 лютага 1988 года. Пашанцавала купіць перакідны настольны каляндар на гэты год. На беларускай мове. Укладальнік А. І. Раковіч. АТ 13692. Неяк выцягнулі яго аж на чатыры з паловаю ул.-выд. аркушаў, а ў ім нават не на кожны дзень ёсць радок падзей. Часта змест старонкі абмяжоўваецца толькі пазначэннем месяца, чысла, дня. Праўда, побач збоку дробненька стаіць усход і захад сонца, даўжыня дня, квадра месяца, а зверху чырвонымі літарамі набрана “71-ы год Вял. Кастр. сац. рэвалюцыі” (з 8. ХІ – 72-гі).

Хоць выданне беларускамоўнае, аднак беларускага тут менш чым мала. Затое “саюзныя” партыйна-палітычныя падзеі прадстаўлены раскошна. Напрыклад, дадзены дні адкрыцця ўсіх партыйных з’ездаў, нават калі яны і не прыпадаюць на “круглую” гадавіну. Хапае і “інтэрнацыяналізму”. У яго, вядома, прыярытэт перад нацыянальным. Вось на лістку “1 студзеня, пятніца” чытаем: “1959 – Перамога кубінскай рэвалюцыі. Дзень Вызвалення”. А ўжо ніжэй даецца: “1919 – Утварэнне Беларускай ССР.”

16 лютага 1988 года. Нарэшце з партыйнага дазволу ў мінскім Доме літаратара (са спазненнем на год) адзначана 100-годдзе з дня нараджэння вялікага сына Беларусі паэта Алеся Гаруна. На сцэне галоўнай залы – добра выкананы мастаком вялізны партрэт песняра-барацьбіта, песняра-пакутніка. Побач залачоная лічба “100”. Злева ад партрэта – выказванне М. Чарота пра Гаруна. У прэзідыуме – сакратар ЦК КПБ таварыш (скажам так, каб яму падабалася) Пячэннікаў(!), Максім Танк, Васіль Зуёнак, Іван Чыгрынаў, Ніл Гілевіч, Максім Лужанін, Алег Лойка, Уладзімір Казбярук, Барыс Сачанка, Вячаслаў Рагойша, Браніслаў Спрынчан. Усе яны, акрамя першых чатырох, выступалі з прамовамі, Б. Спрынчан, як заўсёды, “меладычна” пракрычаў свае пераклады вершаў Юбіляра на рускую мову.

Усе 350 месцаў у зале былі заняты. У праходах таксама было цесна. Гэта пры тым, што цэлы тыдзень усё рабілася, каб сарваць святкаванне, каб зала была пустой. Запрашэнні не рассылаліся нават у выдавецтвы і рэдакцыі. Мне сказаў С. Андраюк, што ён спецыяльна званіў у СП, высвятляў, чаму не далі білеты. Адтуль сказалі – няма.

Мабыць, запрашэнні забралі “кампетэнтныя” таварышы. Але ж нічога. Хоць без іх, вядома, не абышлося, але зала была поўная і жыла ідэямі неўміручага Гаруна. Праводзілі б у оперным тэатры, было б тое самае, у Палацы спорту – таксама.

Апрача афіцыйных прамоўцаў, вершы чыталі і прафесійныя артысты. Было ж два аддзяленні вечара.

Некалі Алесь Гарун пісаў у вершы “Людзям”:

Скажу яшчэ чаго б хацеў:

З дзявочых вуст пачуць

Хаця б адзін мой бедны сьпеў,

Хаця б калі-небудзь!

Сёння не адзін і не два ягоныя “сьпевы” прагучалі ў цудоўным выкананні вядомых спевакоў. Адгэтуль яны будуць гучаць, пакуль будзе жыць Беларусь. Шкада толькі, што не чуў і не пачуе іх Творца.

Узрадавалі прысутных і два самадзейныя калектывы са Шчучынскага раёна. Асабліва спадабаўся ўсім скрыпач. Гэта цэлы аркестр у адной асобе! Яго доўга трымалі на сцэне, часта выклікалі гучнымі воплескамі. Часткова поспех яго тлумачыцца “удасканаленнем” ім свайго інструмента: на скрыпку ён прымацаваў губны гармонік, якім эфектыўна карыстаецца. Мне здалося, што нават быў не адзін гармонік, а два.

Свята гэтае ўпрыгожыла выдавецтва “Мастацкая літаратура”, выпусціўшы факсімільнае выданне Гаруновага “Матчынага дару” з 1918 года. Прыстойна зрабілі. Кнігу забяспечылі ахоўным дэкаратыўным суперам. На яго клапанах змешчаны партрэт Аўтара (42 х 58 мм) і слова Васіля Быкава (87 радкоў х 38 знакаў).

Серафім (Андраюк – рэд.) расказваў мне, што і цяпер цяжка ўсё гэта рабілася. Яшчэ сёння загадчыца вытворчага аддзела заявіла зранку на выдавецкай планёрцы, што кніга не выйдзе. Дырэктар абурыўся, распусціў планёрку і пачаў высвятляць справу. Гэта дало станоўчы вынік: да 18 гадзін (вечар – з 19-ці) паспелі зрабіць тысячу экземпляраў. Праўда, чамусьці без reraty. У аўтэнтыку ёсць жа лісток выпраўленых памылак. Не паспелі, а можа, яго не было ў Сачанкаўскім экземпляры, з якога рабілася факсіміле?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x