Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міністэрства асветы паставілася фармальна да ўзнятых грамадскасцю пытанняў. Яго адказ нельга лічыць здавальняючым.

У 20-30-я гг. у Мінску былі ўсе школы беларускія, польскія і яўрэйскія. Цяпер нават беларускіх не засталося.

Пускаецца ў абарачэнне з пэўнымі мэтамі скажоная статыстыка ў гэтай справе. Называецца, быццам бы 83% беларусаў назвалі рускую мову сваёй роднай. Гэта фальсіфікацыя. У даведніку “Население СССР” (М., 1983 г., стар. 128) чытаем: Беларусаў у СССР усяго 9 млн. 463 тыс. чалавек.

З іх за межамі БССР 1 млн. 500 тыс. чалавек.

Лічаць роднай мовай беларускую 74, 2%

Лічаць роднай мовай рускую 25, 4%

!ншымі мовамі валодае 68,7%

З іх рускай 57, 0%

Iншымі 11, 7%

Не валодае іншымі мовамі, апроч беларускай, 32,3%

Выказана патрабаванне (ці просьба) рэабілітаваць паэта Алеся Гаруна, акадэміка Усевалада Iгнатоўскага і некаторых іншых.

Я. Сакалоў, С. Паўлаў і некаторыя іншыя з “хадзяеў” былі прыкметна збян- тэжаныя гэтымі дадзенымі.

Выразна прагучала думка, што беларусы выйдуць на вуліцы, калі будзе працягвацца гэтак далей.

Усе выступленні фіксаваліся на плёнку. Думаю, што праз тыдзень-другі расшыфруюць, перакладуць на рускую мову і фельд-сувяззю пашлюць у бела- каменную. Маўляў, глядзіце, як нас бяруць тут беларусы за горла.

***

На другі ж дзень у тыя самыя апартаменты была выкліканая іншая група дзеячаў. Цяпер ужо да другога сакратара ЦК КПБ Генадзя Барташэвіча, які,

зазначым, курыруе кадры і карныя органы. Галоўным клопатам “хадзяіна” былі так званыя “нефармальныя” арганізацыі, карацей, такія згуртаванні, якім адмаўляюць улады права на існаванне, як, напрыклад, “Талака”.

Гэтую апошнюю ініцыятары сустрэчы падверглі самай жорсткай крытыцы. !х абурыла “найноўшая выхадка” “Талакі” - “дзёрзкі паход па Дзвіне-Даўгаве”. Што ж інкрымінуецца нашым смельчакам?

- паход адбываўся пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі;

- удзельнікі мелі на рукавах шэўроны з выяваю “Пагоні”, гэтая эмблема была і на харугвах, на штандарах;

- удзельнікамі час ад часу выгукваліся нацыяналістычныя лозунгі і паролі тыпу “Жыве Беларусь!” і падымалі “свае” лозунгі;

- на латышскай тэрыторыі адбыліся сустрэчы з аднадумцамі, сумесныя вечары.

Гэтая гульня ў інтэрнацыяналізм цалкам правалілася і паказала сапраўдную сутнасць мерапрыемства:

- кантакты паміж аднымі і другімі адбываліся з дапамогай перакладу, але без рускай мовы пасярэдніцы;

- удзельнікі паходу шукалі сустрэчы з сынам Антона Луцкевіча і дамагліся яе. Яны наогул шукалі сувязяў з адпаведна настроенымі равеснікамі і далёка не равеснікамі;

- ледзь не з рэлігійным экстазам выконваліся па-беларуску і па-латышску спецыяльна падрыхтаваная да “паходу” песня “У золкім подыху вякоў”, што гучала там, як гімн.

М. Танк сказаў мне, што “нам там учора далі моцны наганяй за гэтых “тала- коўцаў”, за ўсякіх “нефармалістаў”.

“Наганяй”, дарэчы, не толькі ні з таго ні з сяго атрымліваюць тыя, каго моладзь тая і не прасіла займацца імі, не хоча іх улады над сабою. Ну, гэта, як кажуць, бяда гэтых дзядоў. Але ж “наганяй” дастаецца і “талакоўцам”. Першая яго праява - адмова друкаваць справаздачу пра раллі “Дзвіна-Даўгава”, дадзена толькі маленькая інфармацыя ў “Чырвонай змене”.

У наступны панядзелак пытанне “нефармальных” будзе разбірацца на сакра- тарыяце СП. Будзе “разбірацца” і ў шмат якіх іншых “інстанцыях”.

21 мая 1987 году. На нараду аб чарнобыльскіх праблемах, мы пайшлі ад мяне разам з Барысам Сачанкам...

Дзень скончыўся ў Доме літаратара “Прэм’ерай купалаўскай энцыклапедыі”. Яе прадставіў !ван Шамякін. Пра яе гаварылі: !осіф Хаўратовіч, Аляксандр Петрашкевіч, Ніна Саламевіч (цудоўна!), Люба Тарасюк, Мікола Грынчык, Віктар Каваленка, дырэктар СШ з Брэстчыны.

У зале вельмі-вельмі мала было энцыклапедыстаў. Яшчэ менш - аўтараў гэтай энцыклапедыі. Усё сядзелі нейкія падлеткі. А можа гэта выхаванцы таго сімпатычнага дырэктара сапраўднай, значыць, беларускай школы?

Быў і добры, кажуць, канцэрт. Я на яго не застаўся. Дома чакалі не менш важныя справы.

23 мая 1987 году. фынчын дзень нараджэння. Поўны дом кветак. Букеты, букеты! Усюды букеты. I ў крышталёвых, і ў шкляных, і ў керамічных вазах - улічваліся колер, форма і аб’ём, асабліва вышыня вазы. Праўда, “рознаквецце” не шырокае, адпаведна сёлетняй пары году - незабудкі, бэз, гваздзікі, нарцысы, цюльпаны. Затое якія нязвыклыя формы іх! А кодеры! Перш за ўсё цюльпаны адрозніваюцца гэтым - уся вясёлка. Што ні гатунак, дык новая непаўторнасць. А гатункі - “Слава Галандыі”, “Крэлабес”, “Роуз Уінгс”, “Лондан”, “Оксфард”...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x