- дзень, калі я ўпершыню ўбачыў разбураныя чырвонаармейскімі гарматамі вежы Пінскага езуіцкага касцёла, дзе нібыта пахаваліся польскія салдаты;
- дзень, калі савецкія настаўнікі палілі польскія кнігі з нашай бібліятэкі;
- дзень, калі мясцовыя ўлады, у прысутнасці савецкіх настаўнікаў, і разам з імі здзекваліся над польскімі настаўнікамі, выганяючы іх у Сібір;
- дзень, калі з ліста рэпрэсаванай польскай настаўніцы Станіславы Адамскай я дазнаўся пра сапраўдныя здзекі ў савецкай ссылцы, пра голад, цынгу і смерць няшчасных выгнаннікаў, пра цяжкую хваробу маленькай Данусі;
- дзень, калі дакаціліся да нас першыя страшэнныя чуткі пра жудаснае злачынства ў Катынскім лесе;
- дзень, праўдзівей ноч, калі арыштавалі майго бацьку “як сімпатыка знішчанай доблеснымі арміямі СССР і Германіі” Польшчы;
- дзень, калі калабарацыяніст Нысель (мянушка аднаго з мясцовых актывістаў
- МД.) “хваліў” майго бацьку, што ён “застаўся па-за палітыкай”, і прасіў “у разе чаго заступіцца (за яго, Нысэля - МД.) перад вяртаючыміся палякамі, іх патронамі - англічанамі і французамі”;
- дзень, калі палескія жанчыны “бачылі”, як над іх вёскаю “нізенька” пралятаў польскі самалёт і нават пазналі ў ім афіцэра Адамскага;
- дзень, калі нейкая банда т.зв. бульбашоў вышуквала і забівала палякаў;
- дзень, калі я ў савецкага ваенкома Пінскага раёну капітана Турчына прасіўся ў Войска Польскае, і ён мне катэгарычна адмовіў;
- дзень, калі мяне, мабілізаванага ў “рады Савецкай Арміі”, завезлі ў т. зв. Гарахавецкі (Сялецкі) лагер, пабудаваны і абжыты былымі польскімі салдатамі, што ў верасні 1939 году патрапілі ў савецкі палон, адбывалі “за гэта” сібірскую катаргу, а адтуль былі “запрошаныя” ў ствараемае ў СССР Войска Польскае.
Я свядома стаўлю кропку на “дні трынаццатым”, хоць нямала дзён памятаю яшчэ з таго часу - “ад 1 верасня 1939 г. да 9 мая 1945 г.”, - які прыгадваецца ў “звароце”. Свядома - з-за містычнасці гэтай лічбы, вядома, хоць зместам маіх трынаццаці згаданых дзён, на жаль, была не містыка, а пакутлівая рэальная гісторыя няшчаснай Польшчы і часткова Беларусі.
Ці апублікуюць у ПНР хоць адзін такі дзень? Вядома, не! Хоць гэтых старо- нак ой як будзе не хапаць там.
Эўрыка! Эў-ры-ка! Не веру сваім вачам. На 7-й старонцы вялікі на чатыры слупкі двухрадковы загаловак: “Нельга будаваць на рухомых пясках”, ніжэй - “Раз- мова з Ежы Сулімам-Каміньскім, аўтарам трылогіі “Мост каралевы Ядзвігі”.
Мінула цэлых 23 гады, як я пераклаў і надрукаваў адзін твор гэтага аўтара. Гэта было апавяданне “Капялюш з вуалькай” з аднайменнага яго зборніка. Зборнік быў выпушчаны Выдавецтвам Пазнаньскім, чым і прыцягнуў маю ўвагу: я насіў яшчэ ў сваім сэрцы шчымлівую тугу па гэтым горадзе майго дзяцінства (нашу і дагэтуль! Як зрэшты і па Варшаве, і па Кракаву).
У зборніку начыста адсутнічалі якія б там ні было звесткі пра аўтара. Не атрымаў я іх ні адкуль і пасля. А час ад часу ўспамінаў гэтую “справу”: няўжо альфа аказалася адначасна і амегаю? I каго ўсё-такі я пераклаў? Я толькі ведаю, што “Суліма” - назва шляхецкага герба з паловай чорнага арла і трыма камянямі. Цяпер я атрымаў поўную сатысфакцыю!
21 мая 1987 году, чацвер. У аўторак чарговы правадыр рэспублікі Я. Сакалоў сустрэўся з Прэзідыумам праўлення Саюза пісьменнікаў (29 чалавек). З боку “хадзяіна” прысутнічалі члены Бюро ЦК КПБ і некаторыя “профільныя” загадчыкі аддзелаў, як I. Антановіч, С. Паўлаў і М.Дземянцей. Спатканне было наладжанае ў малой зале пасяджэнняў Бюро і працягвалася чатыры гадзіны.
Праблемы:
1. Стан беларускай мовы.
2. Праблемы “памяці”.
3. Праблемы Чарнобыля.Выступалі ўсяго 17 чалавек, у тым ліку (падаю адвольна):
1. “сам”
2. Ул. Някляеў
3. I. Навуменка
4. I. Шамякін
5. А. Вярцінскі
6. П. Панчанка
7. Б. Сачанка
8. Я Янішчыц
9. А. Грачанікаў
10. М. Лужанін.
Адсутнічалі члены Прэзідыума:
1. Р. Барадулін
2. Г. Бураўкін
3. Ул. Калеснік
У выніку сышліся на тым, што ўсе тры праблемы знаходзяцца ў нездаваль- няючым стане, асабліва першая. Амаль усе выступленні датычыліся менавіта яе (праўда, некаторыя бралі слова па некалькі разоў - па ўсіх праблемах). Некаторыя выказаныя там думкі:
Становішча з моваю настолькі кепскае, што цяпер яго наўрад ці можна паправіць.
Спыніць практыку вызвалення вучняў ад вывучэння роднай мовы. Неадкладна пашырыць выкладанне і вывучэнне беларускай мовы ў школах і вышэйшых навучальных установах.
Читать дальше