Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы ведалі, што універсальны каляндар нам не дазволяць рабіць, скажуць: “не ваш профіль!” Таму адразу мы і абмежавалі яго рамкамі падзеяў літаратурна- мастацкіх. Паказалі гэта і ў яго назве: “Кола дзён. Беларускі літаратурна-мастацкі каляндар.”

I вось ён, доўгачаканы, у маіх руках! Я цешуся ім, аднак, і добра бачу яго недахопы і заганы. А яны ад яго падцэнзурнасці. На календарных старонках не дазволілі нават успомніць пра Алеся Гаруна, чыё стагоддзе споўніцца 11 сакавіка. Паводле ўмоваў падцэнзурнасці мы вымушаныя былі сваё нацыянальнае, агуль- началавечае раствараць ва ўсякай бязглуздзіцы.

Баюся, што і такі каляндар хутка заглухне. Мне ўжо сёння рэдакцыя скардзілася, што ёй не падсілу цягнуць гэтае выданне, патрэбна, маўляў, спецыяльная рэдакцыя толькі каляндара ці каляндароў. З выхадам на пенсію Веры Палтаран яны там сапраўды могуць адмовіцца ад яго. Вось табе і нацыянальныя інтарэсы! Толькі намаганнямі энтузіястаў-патрыётаў можна нешта “выбіваць” для сваёй культуры. А хіба нельга паставіць гэта на дзяржаўную аснову?!

9 лютага 1987 году. Мікола Купава напісаў ліст “ЦК КПБ, МГК КПБ, Саюзу мастакоў БССР, Дзяржкамвыду БССР, Выдавецтву “Юнацтва”.

У ім ён абараняе афіцыйна асуджанае яго афармленне дзіцячай кніжкі “Сіняя світа налева пашыта” (бел. дзіцячая казка), якую выпусціла “Юнацтва”.

Змест абвінавачвання: быццам бы Мікола намаляваў там “нацыянальныя сцягі”. Такім менавіта чынам да яго ўжо не раз прыдзіраліся.

Напрыклад, праводзілася “разбіральніцтва” яго афармлення кнігі Л. Мірачыцка- га “Беларуска-чэхаславацкія культурныя сувязі” (Выдавецтва “Навука і тэхніка”). Там, у застаўцы да гістарычнага раздзелу пра сувязі ў старажытныя часы, мастак выкарыстаў гістарычныя герб Чэхіі, Славакіі і Вялікага Княства Літоўскага. Тады Мікола як мог даводзіў сваім “апанентам”, што з “Пагоняю” беларускі народ жыў на працягу стагоддзяў, што перамаляваў ён яго са “Статуту Вялікага Княства Літоўскага”, выдадзенага ў 1588 г., што паводле Густынскага летапісу 1278 г.“Пагоня” тлумачыцца так: “...человек на кони з мечом, а то знаменуючы через той герб пана дорослого, хто мог бы боронити мечом отчизны своее”.

А ўзяць валтузню вакол Міколавага ілюстравання М. Арочкі “Крэва” - пра гістарычныя падзеі на Беларусі ў канцы 14 ст.! А змяшчэнне ім у “Творах” Цёткі (1976 г.) факсімільнай рэпрадукцыі лістоўкі з рэвалюцыйным вершам паэтэсы “Хрэст на свабоду”, што была надрукаваная ў дні першай рускай рэвалюцыі. Значыцца, не толькі ў Купававым малярстве бачаць некаторыя крамолу. Яна ім бачыцца і ў пэндзлі мастакоў 1903-05 гг.

Адносна апошняе буры Мікола тлумачыць: сцягоў там няма; ёсць вайсковыя харугвы і вымпелы на шпілях архітэктурных збудаванняў, у каларыстыцы якіх ужытыя традыцыйныя для беларускага і наогул славянскага народнага мастацт- ва (асабліва ткацтва, адзення) белы і чырвоны кодеры, а таксама выявы сонца, мядзведзя.

Мікола вымушана называе нават старыя друкаваныя крыніцы, якімі ён карыстаўся. Гэта іканаграфічны матэрыял з крыніцаў 16-18 ст.ст.: дрэварыты з “Хронікі польскай” М. Бельскага, жывапісны твор XVI ст. “Бітва пад Оршай”, гравюра “Сустрэча маскоўскіх паслоў у Гродне” 1568 г.

Мікола пытае: “Дык што ж, заканамерны зварот мастака да рэальнага гістарычнага дакументальнага матэрыялу, апора на гістарычныя вытокі з’яўляецца праявай “нацыяналізму”?

Са свайго боку Мікола таксама абвінавачвае: беспакаральныя праявы шавінізму, калі б’юць хуліганы школьнікаў за беларускую мову, за народную песню - “Тра- ецкае прадмесце, 1986 г.), праявы касмапалітызму і сіянізму.

Аднак мікола апусціўся і да абвінавачванння іншага парадку:

1. Што напрыклад значаць тыя самыя “касмапалітызм і сіянізм”?

2. А “агрэсіўны уплыў заходняй культуры” на “значную частку моладзі, каторая не ахопленая беларускай культурай”?

3. Альбо: “У дыскатэках, напрыклад, ды і не толькі ў іх, нахабна прапаганду- ецца амерыканская, ангельская музыка і такія ж танцы”?

4. “Нашэсьце імпартных джынсаў, шапак, куртак, сумак з сумнеўнымі надпісамі на замежных мовах, выявамі амерыканскіх сцягоў, арлоў і іншай заходняй сімволікай”?

Усё гэта, кажа Мікола Купава, “належным чынам не асуджаецца і для пэўнай часткі моладзі з’яўляецца нават прэстыжным.

“Я катэгарычна, - піша Мікола Купава, - адхіляю грубую фальсіфікацыю ў адносінах трактоўкі палітычнага характару, што распаўсюджваецца ў мой адрас”. Двума радкамі вышэй мастак заклікаў на дапамогу сабе Ф. Энгельса, ужыўшы яго выказванне: “Сапраўдныя нацыянальныя ідэі заўсёды з’яўляюцца інтэрнацыянальнымі” (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 33. С. 374).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x