10 лютага 1987 году. Сёння кульмінацыя абвешчанага Масквою на ўвесь Саюз Пушкінскага году - Дзень памяці А. С. Пушкіна, 150-я гадавіна з дня яго смерці. Асноўная імпрэза гэтай крыклівай кампаніі - урачысты вечар у маскоўскім Вялікім тэатры оперы і балету. Прысутнічала амаль усё Палітбюро ЦК КПСС на чале з М. Гарбачовым. I палілася зноў адсюль на ўсю імперыю бяскрайняя рака русафільства! Сцвярджаецца зноў і зноў “добраахвотнае” далучэнне “ўсіх народаў СССР” да “перадавой рускай культуры” праз засваенне перш за ўсё “неўміручай творчасці геніяльнага Пушкіна”.
Пад адзінай шаблоннай рэжысурай аналагічныя “мерапрыемствы”, як кропля вады падобныя на маскоўскую, адбыліся і ў сталіцах усіх больш-менш значных правінцыяў. Аналагічныя камплекты прэзідыумаў! Прамоўцаў і прамоваў! Нават прысутных удзельнікаў вечароў! Нават нумароў канцэртных праграмаў! Амаль не будуць, вядома, адрознівацца паміж сабою і юбілейныя справаздачы ў перыёдыцы ўсіх узроўняў. Таксама ж было і з “перадсвяточнымі” матэрыяламі!
Паглядзім, з якім размахам будуць святкавацца пасля гэтага юбілеі славу- тых прадстаўнікоў усіх астатніх “народаў СССР”. А многія ж з іх маюць сваіх Скарынаў, Чурлёнісаў і Руставелі, сваіх Шаўчэнкаў і Шолам-Алейхемаў. Зорак ніколечкі не меншых, чым Пушкін. I не толькі на сваім нацыянальным, але і на агульначалавечым небасхіле.
А Пушкін - ёсць Пушкін. Таленавіты афрыканец, які дакучліва, дзе трэба і не трэба, дэманструючы сваю “рускасць”, сапраўды высока ўзнёс і рускую паэзію, і рускае слова, і рускую мову.
Але ж не забывайма, што адначасна Пушкін паказаў сябе і махровым манархістам, і перакананым апалагетам крывавага расійскага каланіялізму, і за- цятым ворагам нацыянальна-вызваленчых рухаў і антыфеадальных рэвалюцыяў. Не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце! Дастаткова прыгадаць яго адносіны да пугачоўскага паўстання ў Расіі, да г. зв. “польскага паўстання”, да Вялікай фран- цузскай рэвалюцыі...
Карацей кажучы, Пушкін сумленна адрабляў сваё жалаванне царадворца. Надта ж сумленна, калі ўлічыць, што ён меў толькі дробненькі прыдворны чын “двара яго імператарскай вялікасці камер-юнкер, тытулярны саветнік”.
Ён, нябога, так і не здолеў дапяцца да больш-менш прыстойнай службовай прыступкі. А гэта яго, перапоўненага рознымі комплексамі, не магло не выводзіць пастаянна і, нарэшце, не вывесці канчаткова з раўнавагі. Перад ім жа было даволі прыкладаў і не такой ужо абразлівай кар’еры паэтаў. Вунь Гаўрыла Дзяржавін выслужыўся ад радавога жаўнера да міністра. А Васіль Жукоўскі? - паўтурак, падкідыш і раптам... выхавальнік і сябар самога цэсаравіча! Дый шмат якія іншыя служылыя літаратары - не раўня камер-юнкеру.
I тым не менш, Пушкін да апошніх сваіх дзён заставаўся адданым цару і царызму - гэтым найрэакцыйнейшым сілам у тагачасным свеце.
Як ні дзіўна, апраўданне шматлікіх праяваў Пушкінскай рэакцыйнасці ўсё яшчэ шукаюць і праз 150 гадоў цяпер ужо... камуністы. Вось толькі што ўслед за Барысам Алейнікам я запісаў яго словы сказаныя ім на гэтай маскоўскай імпрэзе: “Бытуе ходкая формула: маўляў, паэт павінен быць ледзь не ў заўсёднай апазіцыі... Што ж датычыць Пушкіна, дык ён ніяк не мог быць у апазіцыі, паколькі за ім стаяў народ”.
Вось так! Ні больш, ні менш: ад імя рускага народу Пушкін паклёпнічаў на палякаў, што сплывалі тады крывёю ад рускіх вінтовак і штыкоў, ухваляў гэты крывавы разбой, заахвочваў цара на такія дзеі, ад імя таго самага народу ён абражаў геніяльнага Міцкевіча, здзекліва насміхаўся з выдатных дэпутатаў Канвенту - абаронцаў незалежнасці Польшчы.
Паслухаем Пушкіна (пра Міцкевіча):
“.чистый огонь небес Меняя как торгаш и песни лиры В собачий лай безумно обращая Печально слышим издали его И молим Бога, да прольет он кротость В (его) озлобленую душу
Яшчэ й моліцца! Моліцца, каб Бог сагнуў Міцкевічавы калені перад крывавым сусветным катам!
У варыянце, які лічыцца “белавым” варыянтам гэтага вершу (“Ён паміж намі жыў”), “свабодалюбец” Пушкін назваў вялікага Міцкевіча “врагом - [который] ядом стихи свои, в угоду черни буйной [...] наполняет”, “злобным поэтом” (“Издали до нас доходит голос злобного поэта.”).
О, як гэты раз’юшаны шавініст ненавідзеў непакорныя Расіі народы! Як ён марыў прыбраць іх пад скіпетр расейскага цара! Варта толькі пакараць і пакарыць “кичливых ляхов”, як ён абзываў гераічных палякаў, і “славянские ручьи сольются в русском море”. Еўропа супраць? Не бяда! Расія ўмее з ёю размаўляць:
Читать дальше