Неизвестно - Нераток

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Нераток» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нераток: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нераток»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нераток — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нераток», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Віталій дык Віталій. Хто ты такі?

- Ты ўспрымаеш мяне як равесніка, Паша. Таму я раскажу табе сёння значна больш, чым звычайна. І першае: мяне клічуць не дзядзька Віця, не Віця і не Віктар. Нават не Віталій. У мяне няма імя. Яшчэ: у мяне няма радзімы, апроч Зямлі, няма сям’і, апроч чалавецтва, няма ўзросту, няма смерці. У мяне ёсць толькі нараджэнне і жыццё.

- А, зразумеў! - іранічна адклікнуўся я. - Ахвяра праекта “Фантакрым-Мега”? Вы вар’ят?

- Я ненармальны - гэта абсалютная ісціна. Бо норма - сярэдняя ўстаноўленая велічыня. Любы чалавек мае адхіленні ад нормы, але мая анамалія няўцямная для звычайнага чалавека - я бессмяротны.

- Здыхлік-неўмірунька, Каін, Агасфер? - Нейкае смяшлівае чарцянё кіравала маімі думкамі і языком.

- Вітэрнал, калі жадаеце.

- А, ужо Вітэрнал! Вы ўцяклі ці вас адпусцілі?

- Паша, а ты сам сабе не здаешся вар’ятам з-за таго, што непачціва размаўляеш з чалавекам, якога бачыш трэці раз за жыццё?

Пры гэтым Вітэрнал зірнуў на мяне так паблажліва і ласкава, што я зноў уявіў сябе маленькім Пашкам з алюмініевым бітончыкам, прывязаным да пояса. І нават адчуў, як абціснулі шчыкалаткі гумавыя тасьмы ад ярка-зялёненькіх штонікаў, што тады былі на мне.

- Прабачце. Процьма жыццёвых абломаў. Нервы ніякія.

- Пра няўдалую абарону дысертадыі ведаю. Гэта не праблема, ці, як вы выказаліся, не “аблом”. А нервы ў цябе моцныя, ты здаровы флегматык. Гэта добра. Ты сам не ведаеш, які магутны ў цябе псіха- духоўны патэнцыял.

Ягоная схільнасць звяртадца то на “ты”, то на “вы’ ў чарговы раз не засталася незаўважанай, аднак і не азадачвала.

Абміну падзеі, у выніку якіх мы апынуліся ў маёй кватэры. Адрэкамендаваўшы Вітэрнала жонцы як былога аднакурсніка Віталія, я правёў яго на кухню - самае зручнае месца для размоў, асабліва вячэрніх і начных: над кухняй - кухня, пад кухняй - кухня.

Ён амаль не піў - спаслаўся на небяспеку страціць яснасць розуму. А я папярэдне паведаміў, што развітацца мы павінны не пазней за адзінаццаць вечара, і паабяцаў выслухадь усё, што б ён ні сказаў.

Мяркую, папярэднімі скарачэннямі я набыў права давесці яго дзівацкі аповед цалкам, бо тады, з яго дазволу, уключыў на запіс двухкасетнік “Снежаць”, які на мінулым тыдні выпадкова па купонах набыў у “Бытавой тэхніцы”. А пазней, не давяраючы даўгавечнасці плёнкі, перапісаў тэкст на паперу, выключыўшы з аповеду Вітэрнала свае няўдалыя іранічныя рэплікі, на якія ён рэагаваў абаяльна і пераканаўча. Ён біў хвосткімі, не заўсёды лагічна звязанымі абзацамі.

- Я ведаю, што гэтаму немагчыма паверыць, але мой узрост нельга вызначыць. Не хачу сказадь, што вечны ці прысутнічаў тут ад стварэння свету. Аднак я ведаю гэты свет, як ніхто з тых, хто ў ім жыве. Скажу болей: я ведаю гэты свет лепш за ўсіх, разам узятых. Апошняе занадта саманадзейна - перакрэсліваю гэтыя словы.

Напэўна, даводзілася чудь, што Зямля трымаецца на трох Сланах, якія стаяць на Чарапасе? Ці не з’яўляецца сэнс у такога светапогляду, калі вышэйзгаданыя жывёлы будудь напісаны, як і належыць, з вялікай літары? Сланы - гравітацыя, інерцыя, магнетызм. Чарапаха - раўнавага. Ці зразумела, што такое “перысданта старгінаунгмы”? Што азначае слова “кван!’ ці “кварк” для неандэртальца? Прыблізна тое ж, што і для вас.

Як мы маглі растлумачыць будову свету, які вам належала засяліць? Паспрабуйце растлумачыць значэнне слова “гіпатэнуза” або “перпендыкуляр” свайму пяцігадоваму хлопчыку! І самае крыўднае, што вы не зразумелі зместу дзевяноста дзевяці адсоткаў нашых пасланняў. А асноўную частку пераклалі так прымітыўна і прадузята, што ідэя пазначыць для вас кірунак згасла яшчэ да таго часу, як вы паспрабавалі яе скарыстаць. На прадягу ўсёй гісторыі вы тыкаецеся, як сляпыя кадяняты, і пры гэтым асляпляеце відушчых. Ваш прагрэс, як і рэгрэс, - толькі заканамернасць выпадковасді, упарадкаванасць хаосу.

Самае дзіўнае, што вы надзвычай уважлівыя да лічбаў. Калі незразумелы тэкст вы скажаеце пад сваё разуменне і амбіцыі, то лічбы ніколі не кранаеце, нават калі яны здаюцда бязглуздымі. Чаму вы лічыце, што “трынаддадь” - лічба Д’ябла, а тры шасцёркі - самога Сатаны, калі не маеце ўяўлення ні пра таго, ні пра другога?! І адначасова лічыце, што Д’ябал і Сатана - адно і тое ж.

Такім чынам, свет сапраўды ўзнік сем тысяч гадоў таму. Што вы лічыце годам? Т рыста шэсцьдзесят пяць абаротаў Зямлі вакол сябе і адзін - вакол Сонца? Зіму-вясну-лета-восень, якія і цяпер навыварат у Паўднёвым паўшар’і і “ніяк” у зоне Экватара? Словы “і быў дзень, была ноч - дзень першы” ў маштабе дваццаці чатырох гадзін адмаўляецца ўспрымаць звычайны чалавечы розум. А святло і цемру адрозніваюць нават сляпыя. Вада з’яўляецца нейтральнай толькі па волі вашых стваральнікаў. Галоўнай жыдцёвай вадкасцю магла б аказадца і саляная кіслата, а замест кіслароду, несмяротнага для вас толькі ў сумесі з азотам, - ксенон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нераток»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нераток» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нераток»

Обсуждение, отзывы о книге «Нераток» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x