Ацалелыя і нескалечаныя воіны афганскай кампаніі займалі шараговыя пасады ў толькі што створаных атрадах міліцыі адмысловага прызначэння, адмысловым прызначэннем якіх была барадьба з уласным народам, адкуль, дарэчы, іх нярэдка выкідвалі за незалежнасць, перавышэнне паўнамоцтваў і несанкцыянаванае п’янства.
Трыццаткі, якую накінуў да традыцыйных заробкаў першы і апошні прэзідэнт вялікай краіны, хапіла, каб дачыста размесці тавар з прылаўкаў: ад зубной пасты да безразмерных трусоў, кухонных дошак і цукру.
Бунтавалі сталіды саюзных і аўтаномных рэспублік. Адзіная нацыя - савецкі народ - падзялялася на незлічоную колькасць н ацыян альн асцяў.
У адпаведнасці з генеральнай лініяй партыі, якая балансавала на мяжы краху, уладатрымальнікі напомнілі краіне ваяўнічага атэізму, што Бог усё ж ёсць і пісадь гэтае слова трэба з вялікай літары. Пісьменнікі і журналісты панаракалі на ўласную забыўчывасць, а палітычныя бонзы, якія шчыра верылі толькі ва ўласную хватку і спрыт, публічна пачалі выказвадь Госпаду пашану.
Ёсць апаска, што асабістыя развагі могуць грунтоўна разысціся з цяператнім школьным курсам, таму не варта ўлазіць у падрабязнасці. Дастаткова сказаць, што блатное арго ўшчымілася ў літаратурную мову, а гадоў праз пяць адкінула сарамлівыя двукоссі. На рынках пачало гуляць малдаўска-цыганскае “лавэ”, якое з-за нескланяльнасці праз нейкі час было заменена на вульгарнае “бабло”, што таксама цяпер ніхто не ўжывае. Згадка пра грошы нывыпадковая, бо ў той перыяд здавалася, што толькі наяўнасць і колькасць іх вызначае чалавека як асобу.
Ды яшчэ наяўнасць талонаў і купонаў была асноўным адрозненнем грамадзяніна імперыі, што трашчала па швах, ад жывёлы.
35
Мне “пашчасціла” быць, напэўна, адным з апошніх аспірантаў Савецкага Саюза, прынамсі ў нашым інстытуце. Змарнаваўшы тры гады на адпрацоўцы па размеркаванні, а затым яшчэ сем гадоў у чарзе на кватэру, я недапушчальна зацягнуў паступленне ў аспірантуру. Аднак сто рублёў, якія не было дзе ўзяць і якія прыплюсоўваліся да заробку пасля абароны дысертацыі, былі неабходныя маёй сям’і, што пакуль магла паважадь мяне толькі за патэнцыйную прыналежнасць да вучонай эліты.
.Кандыдадкую дысертацыю па тэме “Аўтаматызаваная сістэма кіравання вытворчасцю на прадпрыемствах жалезабетоннай прамысловасці ва ўмовах рынкавай эканомікі” толькі што расцерлі ў пыл на вучоным савеце. “Ваша канцэпцыя не гарантуе самаакупнасці, у такія праекты дзяржава не збіраецца ўкладвадь сродкі”, - заключная фраза апанента, з якім, па словах майго навуковага кіраўніка, “усё было знітавана”, прымусіла савет кінуць “чорныя” шары. Два белых з дванадцаді: адзін - кіраўніка, у чым не было сумневу, а ў прыналежнасці да другога прызналіся ўсе, уключаючы “правадніка генеральнай лініі” - апанента, былога парторга.
Кіраўнік выказаў спачуванне, не хаваючы ўласнай прыкрасці. Мы з ім нават трохі выпілі, а пасля зайшлі да мяне. Ён упарта пераконваў, што ўдар, які спляжыў маю кар’еру, быў нацэлены менавіта на яго. Нарэшце ён пайшоў.
Я самотна дапіваў “Сталічную”, невыразным рыканнем слаў праклёны “фарбаваным камуністам” і надрывістым кашлем ад цыгарэтаў “Астра” перашкаджаў спадь сям’і.
Назаўтра я не пайшоў на работу. Пра гэта я загадзя дамовіўся з загадчыкам лабараторыі, да таго ж у мяне быў талон да зубнога ўрача: трэба было рабіць дзве каронкі і ставіць мост у левай ніжняй сківіцы.
.Ён спыніў мяне, калі я выходзіў з метро:
- Малады чалавек, вас, здаецца, Паўлам завудь? Вы спяшае це ся?
Праз пару крокаў па інерцыі я павярнуўся і знарок задзірліва вымавіў:
- Ну?
- Паўтару сваё пытанне: вы спяшаецеся?
Я пазнаў Відю, хоць здалося, што ён памаладзеў. І ледзь не вырашыў, што вар’ят гэтым разам я. Таму буркнуў: “Заняты па плешку!” - і накіраваўся да стаматалатічнай клінікі, якая месцілася за сотню крокаў ад метро.
Напэўна, уражанне ад таго, што прывід, які сустрэўся трэці раз у жыцці, чакае на парозе клінікі, было істотна размытым з-за папярэдніх маніпуляцый артапеда з маімі сківідамі.
Увушшу яшчэ стаяў шум і скрыгат бормашыны, калі я ўдыхаў зімовае паветра.
Ён стаяў, прысланіўшыся спінай да белацаглянай сцяны гастранома па другі бок вулачкі, і сумна ўсміхаўся.
Я проста падышоў і сказаў:
- Пазнаў вас, Віктар. Скажыце, нарэшце, хто вы такі?
- Я не Віктар. Я, напэўна, Віталій. Віктар - пераможца. А каго тут перамагадь? Ты ж не адчуваеш сябе пераможцам смецця, калі пыласосіш кватэру. І не лічыш перамогай сарваны яблык ці забітага камара.
Читать дальше