Сяргей Жадан - Дэпэш Мод

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Жадан - Дэпэш Мод» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на английском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэпэш Мод: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэпэш Мод»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэпэш Мод — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэпэш Мод», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне сьніцца, што я – лёгкія гэтага анёла, я адчуваю, як доўга і старанна нехта біў яго – майго анёла, акурат па той частцы яго поўнага цела, дзе знаходжуся я, цяжкімі футбольнымі буцамі, я паволі пераварочваюся ў ягоным целе, увесь ў рубцах і ранах, з маіх ранаў праступае малако, я спрабую ўхіліцца ад удараў, але мне проста няма куды ўхіляцца, таму што я цалкам залежу ад таго, у чыім целе я знаходжуся, хто прыкрывае мяне сабой і хто ўвесь час мяне выкарыстоўвае, мне застаецца толькі цярпець і назіраць, як гэтае малако праступае скрозь усе мае поры, скрозь кожны надрэз, скрозь кожную рваную рану, скрозь кожны шнар, выцякае зь мяне разам з маім болем, разам з маім страхам, разам з маім жыцьцём.

Мне сьніцца мой анёл, ужо мёртвы, яго перавозяць кудысьці, каб спаліць яго мёртвае пераможанае цела, яго цягнуць па чорнай падлозе моргу, нібы мёртвую курыцу, кроў з малаком перамяшаліся ў ягоным пер’і і цягнуцца за ім крывавым сьледам, яго зацягваюць у нейкі вялікі пакой, кладуць на мэталічны стол і здымаюць зь яго рэшткі адзеньня – здымаюць чорныя бухгалтарскія нарукаўнікі, здымаюць шэры дзелавы касьцюм, здымаюць жоўтыя італьянскія чаравікі, здымаюць чорныя шкарпэткі, сінія трусы, белую майку, нехта дастае нарэшце скальпель і ўскрывае майго анёла, разразае яго ад горла да жывата і разглядвае яго скалечаныя і вымучаныя вантробы, выжраныя зь сярэдзіны мурашамі, пчоламі і павукамі і запоўненыя тлустым пастэрызаваным малаком. Разрэз расьцінае малюнак на яго скуры, на малюнку – старое, ужо бляклае расьпяцьце – жоўты Ісус на пафарбаваным зялёнкай крыжы. Ісуса скальпель амаль не закрануў – а вось расьпяцьце раскалолася напалам, так што цяпер трэба хіба што сшыць гэтую мёртвую грудную клетку, каб мець уяўленьне, як яно там усё выглядала – на самай справе.

3.40

У Чугуеве мы не выходзім. Недзе ў горадзе ў гэты час, я сабе так думаю, тоўстае і потнае цела Какавы перавярнулася. Калі б ён гэта бачыў, ён бы нас пракляў. Але ў Чугуеве электрычка спыняеца на паўтары хвіліны, вакзал у Чугуеве ў гэтую трывожную ноч мокры і непрыветны, і я бы ня выйшаў са свайго вагону нават калі б мне давялося стаяць тут і двое сутак, хоць гэта ніякім чынам не апраўдвае мяне ў вачах данбаскай інтэлігенцыі. Як бы там ні было – мы не выходзім. І ніхто не выходзіць.

5.30

На Канцавой мы хочам знайсьці хоць бы якую лаўку, дзе можна было б перачакаць пару гадзін, да наступнай электрычкі, але тут ужо на самой справе зьяўляюцца дзембелі з грыбнікамі, усе лаўкі ў зале чаканьня занятыя нейкімі падазронымі суб’ектамі, таму мы выходзім на адзіную плятформу, па радыё яе чамусьці патасна называюць першай, так, нібы тут недзе ёсьць другая, мэтраў за сто ад вакзалу бачны высокі пешаходны мост, вісіць над усёй гэтай панарамай, прыкольна, кажу я, пайшлі на мост, усё адно спаць няма дзе, мы ўздымаеся па мэталічнай лесьвіцы і разглядаем тэрыторыю, бясконцыя разгалінаваньні рэек, зьбітыя ў кучу таварнякі, цыстэрны, шчабёнка, сэмафоры, дрэвы, туман, вакзальныя будыніны, столькі ўсяго, а няма пра што пагаварыць, таму мы моўчкі сядзім тут, сярод туману і хмараў, і разглядаем усю гэтую пакалечаную чыгункавую інфраструктуру, павольна п’ючы халодную мінэральную ваду.

7.25

Нарэшце наша электрычка, мы праціскаемся скрозь сонны дзембельскі натоўп і рушым у бок Вузлавой. Жыцьцё працягваецца яшчэ на дзьве гадзіны. Дзьве нармальныя ранішнія гадзіны, чаму б і не.

Шкада, немагчыма заснуць, я, напрыклад, не магу доўга спаць у вертыкальным стане, мяне гэта неяк прыніжае ці што, жахліва – сядзіш і сьпіш, ці стаіш і сьпіш, ну, вы разумееце пра што я, а тут яшчэ і надвор’е пачынае псавацца, адусюль налязаюць хмары, усё нібыта так добра, здавалася б – туман, рэйкі, цыстэрны, а тут такая лажа, зноў будзе дождж, зноў уся гэтая нябесная цягамоціна на нашыя галовы, я нэрвова выглядаю ў акно, але і так усё ясна – зараз пачнецца, зараз-зараз, проста брыдка на ўсё гэта глядзець, ня ведаю, як бы гэта растлумачыць – я асабіста зьмену надвор’я заўжды ўспрымаю на ўласны рахунак, як непавагу асабіста да мяне, хоць зь яго боку, падазраю, акурат нічога асабістага і няма, ну, але ў мяне на гэты конт уласная думка. Застаецца хіба што чытаць. Вася дастае з кішэняў дзьве брашуры, ён, выяўляецца, увесь гэты час цягае за сабой дзьве брашуры, цяпер вось разглядае, што там напісана, перадае мне, потым Сабаку, але ў яго нічога добрага не выходзіць, таму што нас усё-ткі трое, а кніг – толькі дзьве. Адну я нават пасьпяваю прачытаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэпэш Мод»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэпэш Мод» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэпэш Мод»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэпэш Мод» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x