Сяргей Жадан - Дэпэш Мод

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Жадан - Дэпэш Мод» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на английском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэпэш Мод: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэпэш Мод»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэпэш Мод — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэпэш Мод», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

9.57

– О, чорт! – крычыць яна. – Гэта яшчэ што такое?!

Я прачынаюся і напалохана гляджу навокал. Побач са мной на ложку сядзіць Маруся, зусім безь нічога, прыкрываецца падушкай і напалохана глядзіць на мяне.

– Чорт! – крычыць яна. – О, чорт! Гэта што такое?

– Не крычы, – я спарабую супакоіць яе. – Чаго ты крычыш?

– Гэта яшчэ што такое? – паказвае яна на бюст адной рукой, другой прытрымліваючы падушку. Сабака таксама прачнуўся і адбег да дзьвярэй. Здаецца, Маруся яго напужала.

– Гэта бюст, – адказваю. – Не крычы.

– Чорт!

– Ну, што ты? – кажу я напалохана. – Бюст. Усяго толькі бюст. Гэта мы прынесьлі.

– Навошта? – зь недаверам пытаецца Маруся.

– Ну, проста так, – кажу. – Думалі, можа, табе патрэбны.

– Мне не патрэбны, – нэрвова кажа яна.

– Добра, зараз мы яго забярэм.

– А як вы сюды трапілі? – пытаецца Маруся.

– Ты ж нас сама пусьціла, – кажу я разгублена.

– Навошта?

– Ня ведаю, – кажу. – Мы прыйшлі, ты пусьціла.

– Вы прынесьлі? – пытаецца Маруся, пэўна, нешта прыгадваючы.

– Што? – не разумею я.

– Ну, што-небудзь.

– Вось, – кажу я, – Молатава прынесьлі.

– Якога Молатава? – не разумее яна.

– Члена цк.

– Дзе ён? – не разумее Маруся.

– Ну, вось, – паказваю я на Молатава.

Маруся намагаецца хоць нешта зразумець. Потым дастае аднекуль цыгарэту з запальнічкай і пачынае паліць, нэрвова ўсё абдумваючы.

– Даўно вы тут? – пытаецца.

– Ня вельмі, – адказваю. – Гадзіны дзьве-тры.

– Ясна, – кажа яна.

Мы сядзім зь ёй на яе ложку і моўчкі глядзім адно на аднаго. Яна сымпатычная, п’е замнога, але ўсё адно сымпатычная. Асабліва з падушкай.

– Хочаш папаліць? – пытаюся.

Яна падымае цыгарэту і паказвае мне – маўляў, я ж палю.

– Мы прынесьлі, – кажу.

– Прынесьлі? – яна вокамгненна прачынаецца. Здаецца, гэта быў пароль, ва ўсякім разе – правільная камбінацыя словаў, якая ўсё прыводзіць у дзеяньне. Мне аж самому спадабалася, таму я паўтарыў:

– Так, – кажу, – мы прынесьлі.

– Чорт, – кажа Маруся, і, баязьліва азіраючыся на Молатава, кладзе падушку на месца.

10.15

Зранку на такія рэчы лепш наагул не глядзець, або, калі ўжо глядзіш, то хіба што скрозь пальцы. Мы так і робім, і, пакуль яна ходзіць па пакоі і зьбірае свае трусікі і шкарпэткі, нацягвае свае фірмовыя джынсы, апранае розныя мэдальёны і бранзалеткі, мы ідзем сабе на балкон і чакаем яе там. Яна выходзць на балкон зь вялікай чорнай люлькай, і далей мы ўжо проста стаім сабе на балконе і амаль ні пра што не размаўляем, так хіба што – глядзім на ранішнія залеўныя нябёсы , на пусты суботні муніцыпалітэт, ва ўсім гэтым столькі паветра і вільгаці, нібыта мы раптам апынуліся ў чыіхсьці лёгкіх, напрыклад – у лёгкіх старой камбалы, што наглыталася ледзяных арктычных хваляў і цяпер ляжыць сабе на дне акіяну, моўчкі пакутваючы ад перадозу.

– Як у цябе справы? – пытаюся. Мы апошні раз бачыліся недзе зь месяц таму, было яшчэ зусім холадна, мы тэлефанавалі ёй з вакзала, а што мы рабілі, дарэчы, на вакзале? ня памятаю ўжо, але тэлефанавалі мы ёй дакладна з вакзала, яна сказала – ок, прыходзьце, вазьміце бухла толькі, мы ўзялі пляшку кайзэра, потым выходзілі яшчэ, яна тады была пасьля нейкага масажнага кабінэта і пахла нейкімі крэмамі, у яе тады былі трошкі даўжэйшыя валасы і нейкага іншага, здаецца, колеру, хоць якога менавіта – узгадаць не магу.

– Дрэнна справы, – кажа яна.

– Штосьці здарылася?

– Здарылася, – кажа яна, – здарылася. У школе праблемы. Іспыт заваліла.

– Прыкольна, – кажу. – Ты ў школу ходзіш.

– Нічога прыкольнага, – кажа яна. – Поўнае гаўно.

– Ясна, – кажу.

– Мы павінны былі напісаць навуковую працу, – кажа Маруся, грэючы люльку ў руках. – Тэма, ведаеш, якая была?

– Якая? – пытаюся.

– «Што я думаю пра работу муніцыпальных службаў».

– А што гэта?

– Муніцыпальныя службы?

– Ну.

– Ну, там, скажам, пажарныя. Або газавая служба. Камунальнікі, адным словам.

– Ясна, – кажу я. – І што ты напісала?

– Я напісала пра палівальныя машыны.

– Пра якія машыны?

– Пра палівальныя машыны. Тыя, што раніцай паліваюць вуліцы, бачыў?

– Бачыў, – кажу. – Ты што-небудзь ведаеш пра палівальныя машыны?

– У мяне перад гэтым была нейкая жахлівая ноч. Я амаль не спала. Прыйшла на ўрок – а мяне проста разрывае на шматкі, разумееш? Я ледзь не памерла.

– Ну, так пайшла б дахаты.

– Гэта ж іспыт.

– Папрасіла б тату, ён бы падагнаў пару бэтээраў, і ўсе праблемы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэпэш Мод»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэпэш Мод» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэпэш Мод»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэпэш Мод» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x