Верыў Касцюшка ў лепшую будучыню сваёй Бацькаўшчыны, не лічыў яе нешчаслівы гістарычны лёс канчаткова вырашаным. У лісце да Аляксандра І за два гады да смерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам… смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі…»
Беларусы заўжды шанавалі памяць пра Тадэвуша Касцюшку. У легендах, паданнях, песнях захоўвалі яны светлы ўспамін пра свайго земляка-заступніка: «Касьцюшка зваяваў бы сьвет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі, але паны, як паны: гулялі, банкетавалі, Касьцюшкі не слухалі, затым і Польшча прапала». «Кажуць, што ў Касьцюшкі то быў такі плашч, што кулі яго не прабівалі: аднаго разу маскалі на яго зьнячэўку напалі, так ён не пасьпеў таго плашча злажыць, так яго чыста пасеклі і забралі» {18} 18 Federowski M. Lud białoruski na Rusi litewskiej. Kraków, 1903. T.3, cz.2. S.11.
. Прызнаннем Касцюшкі за свайго абаронцу гучыць і беларуская народная песня, якую спявалі і праз сто гадоў пасля паўстання:
Наш Касьцюшка слаўны быў,
Маскалёў ён добра біў…
Яшчэ на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя на Лепельшчыне была запісаная, а пазней апублікаваная песня пра Касцюшку, які, паводле народнай версіі, загінуў у бітве. (Пра гэта паведаміў Аляксей Каўка, за што выказваем яму шчырую падзяку.) Невыказныя туга і смутак чуваць у гэтых словах:
Вазьмі, маці, пяску жменю,
Пасей на каменю.
Калі той пясок узыйдзе,
Касьцюшка з вайны прыйдзе.
Ляціць воран цераз мора,
А лятучы, крача.
А хто ж майго Касьцюшачкі
Магілку аплача.
Да гераічнай постаці правадыра паўстання 1794 года звяртаўся наш другі выдатны суайчыннік Кастусь Каліноўскі. У адным з нумароў «Мужыцкае праўды» ў 1862 годзе ён пісаў пра Касцюшку як пра народнага заступніка, заклікаў да яднання і змагання па прыкладзе паўстанцаў 1794 года.
Т. Касцюшку прысвечаныя многія творы мастацкай літаратуры, жывапісу, скульптуры, пра яго жыццё і дзейнасць напісаныя навуковыя працы. У шмат якіх краінах Эўропы, Амэрыкі і нават у далёкай Аўстраліі пастаўлены яму помнікі. Шанаванне памяці Касцюшкі ў свеце — сведчанне павагі і да народа, які яго спарадзіў.
Справядліва кажуць, што нават і без аднаго чалавека народ няпоўны. Без вяртання ж імя Касцюшкі, як і шмат якіх іншых забытых дзеячоў нашай гісторыі, гэтая гісторыя будзе не толькі няпоўная, але і несправядліва абкрадзеная.
У 1994 годзе ўпершыню за дзвесце гадоў урачыста адзначаліся ўгодкі паўстання ў Беларусі. З гэтаю мэтай быў створаны грамадскі Нацыянальны арганізацыйны камітэт, у склад якога ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры, навукоўцы, літаратары, сябры шматлікіх грамадскіх згуртаванняў — дэмакратычных партыяў, таварыстваў, суполак. Ушанаванне памяці палеглых у бітвах, стварэнне помнікаў і мемарыяльных табліцаў, наданне вуліцам і пляцам імёнаў герояў паўстання — кірункі дзейнасці гэтага камітэта.
Андрэй Тадэвуш Касцюшка — «сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў», наш нацыянальны герой — вяртаецца з выгнання на сваю Бацькаўшчыну, у сваю Літву-Беларусь.
У тыя часы слова «гасконец» (г. зн. жыхар Гасконі, правінцыі Францыі) было сінонімам самахвальства, пыхі, ганарлівасці. Гэтак наш зямляк характарызаваў жыхароў тых мясцінаў у Польшчы, дзе ён служыў у войску.
Згодна з пастановай Сойму ў 1790 годзе ў склад Сената быў уведзены вуніяцкі мітрапаліт Растоцкі. Гэта адбылося ўпершыню з моманту прыняцця вуніі ў 1596 годзе.
Korzon T. Kościuszko, biografia z dokumentów wysnuta. Kraków; Warszawa, 1894. S.206.
Dihm J. Kościuszko nieznany. Wrocław etc., 1969, S.384.
Kopczewski J. S. Tadeusz Kościuszko w historji i tradycji. Warszawa, 1968. S.360.
Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. М., 1956. Т.1. С.537.
Korzon T. Kościuszko, biografia z dokumentów wysnuta. Kraków; Warszawa, 1894. S.206.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 1705, вопіс 1, справа 71, аркуш 896.
Historia Polski. Warszawa, 1958. T.2, cz.1. S.298.
Kopczewski J. S. Tadeusz Kościuszko. Warszawa, 1971. S.61.
Niemcewicz J. Pamiętniki czasów moich. Paryż, 1848. S.207.
Akty powstania Kościuszki. Warszawa, 1955. T.3. S.31–32.
Mościcki H. General Jakób Jasiński. Warszawa, 1917. S.205.
Российский центральный государственный архив древних актов, фонд 7, опись 2, ед. хран. 2869, л.201а.
Польская война 1794 года в реляциях и рапортах А. В. Суворова // Красный архив. 1940. Т.4. С.160, 162.
Читать дальше