Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра слаўны і драматычны лёс Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1745–1817), нацыянальнага героя Беларусі, Зпучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі. Для шырокага кола чытачоў.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Генерал-пракурор А. Самойлаў, кіраўнік Тайнай экспедыцыі, у якой дапытвалі Касцюшку, рэгулярна дакладваў Кацярыне ІІ пра ягоны стан. Пры канцы сакавіка ён паведаміў ахове Петрапаўлаўскай цытадэлі, што імператрыца дазволіла Касцюшку «з прычыны слабога здароўя гуляць у садзе» блізу дома каменданта, «калі ён пажадае, з тым каб пры ім тым часам па два афіцэры знаходзіліся». Паколькі Касцюшка пакутаваў на хваробу ног (некаторыя меркавалі, што ён яе сімуляваў), яго пачалі вывозіць на свежае паветра ў калясцы. У траўні 1795 года здароўе знакамітага вязня раптоўна пагоршылася: да ранейшых немачаў дадалася хвароба страўніка. Да яго быў накіраваны штаб-лекар імператрыцы Джон Роджэрсан. Кацярына ІІ загадала, як толькі хвораму стане лепей, перавесці яго ў асобны дом за межамі цытадэлі.

Знаходзячыся ў зняволенні, Касцюшка амаль увесь час ляжаў або сядзеў у крэсле. Пазней займаўся рэззю па дрэве, спрабаваў працаваць на такарным станку. З гэтага можна зрабіць выснову, што нават Кацярына ІІ даволі гуманна і з павагаю ставілася да Касцюшкі. Спачувалі яму і некаторыя прыдворныя.

Цар Павел І вызваляе Касцюшку з вязніцы

Пасля смерці імператрыцы на трон узышоў Павел І. Ён наведаў Касцюшку 27 лістапада 1796 года і ў часе гутаркі абвясціў пра яго вызваленне. (Ю. Нямцэвіч у сваіх успамінах піша, што першая сустрэча Паўла І з Касцюшкам адбылася 26 лістапада.) Пры гэтай гутарцы прысутнічалі два сыны цара (Канстанцін і будучы імператар Аляксандар І) і прыдворныя.

Праз дзень Касцюшку самога павезлі да цара. Ён падаў спіс паўстанцаў, якія знаходзіліся на паўночным Урале, у Сібіры, на Камчатцы, з просьбай аб іх вызваленні. Гэтая просьба была неадкладна задаволеная. Павел І распарадзіўся вызваліць усіх зняволеных і сасланых паўстанцаў.

Гэтакі крок Паўла І быў, аднак, абумоўлены неабходнасцю прыняцця Касцюшкам «прысягі на вернасць». І ён вымушаны быў прыняць умову. Цікава, што ў беларускім фальклоры гэты факт набыў своеасаблівую афарбоўку: «Як Касьцюшку злавілі, то зараз прывялі перад цара, дай казалі яму, каб ён прысягнуў Расеі, так ён сказаў: «На чыёй зямлі стаю, таму прысягаю і за таго голаў палажу!» А ён уперад набраў зямлі ў чобаты, як з Польшчы выяжджаў, і на той зямлі прысягаў: от таму ён і не зьняверыўся» {14} 14 Federowski M. Lud białoruski na Rusi litewskiej. Kraków, 1903. T.3, cz.2. S.11. .

Павел І прапанаваў таксама Касцюшку атрымаць маёнтак з 1000 душ прыгонных сялянаў, ад чаго той адмовіўся і замест гэтага атрымаў буйную суму грошай (паводле звестак Нямцэвіча, 60 тысяч рублёў срэбрам). Аднак Касцюшка цвёрда адмовіўся ад прапановы імператара «ўступіць у службу расійскую». Ён заявіў Паўлу І, што можа змагацца толькі пад харугвамі незалежнасці ў Амэрыцы ці Рэчы Паспалітай.

Стаўленне Паўла І да Касцюшкі ды іншых палонных паўстанцаў выклікала недаўменне не толькі ў сучаснікаў. Так, савецкі гісторык М. М. Пакроўскі пісаў: «Павел пачаў заступацца за палякаў, вызваліў героя апошняй польскай вайны Касцюшку, які сядзеў у зняволенні, а генерала Суворава, які ўзяў Прагу, выгнаў у адстаўку. Усё гэта ён зрабіў без усялякага разліку, проста па сваёй шалапутнасці» {15} 15 Покровский М. Н. Избранные произведения. М., 1967. Кн.3. С.118. .

На самой жа справе Павел І праводзіў разумную, дальнабачную палітыку. У гутарцы з былым маршалкам земскім Вялікага Княства Літоўскага Ігнатам Патоцкім, актыўным дзеячом паўстання, Павел І гаварыў: «Я быў заўсёды супраць падзелу Польшчы, лічыў яго як несправядлівым, так і палітычна памылковым. Каб адрадзіць Польшчу, неабходна згода трох дзяржаў, але на гэта не згодзіцца Аўстрыя, яшчэ менш Прусія, не абвяшчаць жа мне ім вайну? Дзяржава мая пасля такіх працяглых і непатрэбных войнаў вельмі ж міру жадае» {16} 16 Niemcewicz J. Pamiętniki czasów moich. Paryż, 1848. S.296. . Пасля смерці Паўла І некаторы час такую ж палітыку праводзіў і Аляксандар І, які дамогся вызвалення часткі польскіх земляў ад аўстрыйскага і прускага ўладарніцтва і ўтварэння Каралеўства (Царства) Польскага ў складзе Расейскай імперыі.

Падарожжа ў Швецыю, Ангельшчыну і Амэрыку

Касцюшка, атрымаўшы свабоду разам з сваім ад'ютантам і сакратаром Юльянам Нямцэвічам, дарэчы ўраджэнцам Берасцейскага павета, пастанавіў выехаць у Злучаныя Штаты Амэрыкі. 18 снежня 1796 года Касцюшка наведаў Паўла І і падзякаваў яму за прыязнасць. (Паколькі Касцюшка па-ранейшаму хадзіў з цяжкасцю, да ўваходу ў Зімовы палац былі пасланыя кавалергарды з крэслам царыцы, у якім яго і транспартавалі.) Павел І і ўся яго сям'я зычліва сустрэлі яго і пажадалі шчаслівай дарогі. 19 снежня Касцюшка з Нямцэвічам пакінулі Пецярбург.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Обсуждение, отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x