Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра слаўны і драматычны лёс Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1745–1817), нацыянальнага героя Беларусі, Зпучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі. Для шырокага кола чытачоў.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля непрацяглага знаходжання ў Стакгольме і Лондане 18 чэрвеня 1797 года Касцюшка выехаў з Брыстоля ў Амэрыку і праз два месяцы плавання па Атлантычным акіяне прыбыў у Філядэльфію.

Касцюшка меркаваў, што ў Амэрыцы жывуць свабодныя і шчаслівыя грамадзяне, за свабоду якіх ён змагаўся. Аднак яго надзеі не спраўдзіліся: у Злучаных Штатах працягвала захоўвацца рабства больш цяжкае, чым прыгоннае права. Разам з тым Касцюшку не пакідала думка вярнуцца ў Эўропу і працягваць барацьбу за свабоду на радзіме. Пад час знаходжання ў Амэрыцы Касцюшка сустрэўся з сваімі баявымі сябрамі і таварышамі. Кангрэс Злучаных Штатаў прыняў пастанову аб выплаце Касцюшку грошай за мінулую службу і прызначыў яму пенсію.

Вяртанне ў Эўропу

Французскі ўрад (Дырэкторыя), жадаючы скарыстаць патрыятычна настроеных эмігрантаў з Рэчы Паспалітай, у студзені 1797 года пачаў фармаваць у паўночнай Італіі «польскія» легіёны пад лозунгамі свабоды, роўнасці і братэрства («За вольнасць нашу і вашу»). Яны выкарыстоўваліся французскім камандаваннем у барацьбе з Аўстрыяй. Імкнучыся скарыстаць аўтарытэт Касцюшкі для арганізацыі паўстання ў Заходняй Украіне і Паўднёвай Польшчы супраць Аўстрыі, Дырэкторыя праз свайго консула ў Філядэльфіі схіліла яго абяцаннем ваеннай дапамогі ў барацьбе за вызваленне Рэчы Паспалітай да вяртання ў Эўропу.

Касцюшка і Напалеон

5 траўня 1798 года Касцюшка выехаў з Амэрыкі і ў ліпені прыбыў у Парыж. Тут ён сустракаўся з прадстаўнікамі Дырэкторыі, а таксама з Напалеонам І (17 кастрычніка і 6 лістапада 1799 года). Гэтыя перамовы ні да чога не прывялі. Касцюшка пераканаўся, што буржуазны ўрад Францыі кіруецца толькі сваімі эгаістычнымі інтарэсамі.

Знаходзячыся ў Францыі, Касцюшка, паддаўшыся ўгаворам Талейрана, напісаў зняважлівы ліст Паўлу І, абвясціў яму пра адмову ад прысягі і вярнуў атрыманыя ад яго грошы.

У гэтым жа часе ён наладзіў больш блізкія кантакты з салдатамі і афіцэрамі польскіх легіёнаў, якія знаходзіліся ў Італіі. Аднак змагацца за радзіму ім не давялося. Французскі ўрад скарыстаў іх для вядзення вайны ў інтарэсах французскай буржуазіі ў Італіі, Эгіпце ды іншых мясцінах, дзе частка іх загінула.

Пачынаючы вайну з Прусіяй, Напалеон праз свайго міністра Фушэ паспрабаваў выкарыстаць Касцюшку для вярбоўкі новых польскіх легіёнаў. У гутарцы з Фушэ ў 1806 годзе Касцюшка сказаў: «Служыў я Айчыне пры розных абставінах, з большым ці меншым шчасцем. Нічога больш не жадаю, як служыць ёй сёння. Але навучаны горкім вопытам, у якім мае землякі заўсёды былі пераможаныя, панеслі нечуваныя страты ў Італіі, у Эгіпце, на Сан-Дамінга, пад Марэнга, пад Гагендліндэнам, пасля перашкодаў і горычы, якія я сам адчуў, пра што гаварылася ў маёй брашуры 1800 года, нарэшце, таксама з бітвы пад Аўстэрліцам не пажадалі атрымаць ніякай карысці для Польшчы, бачу, што імператар Напалеон і пан міністр палічаць абгрунтаваным, што жадаю для Польшчы сякіх-такіх гарантый і якога-небудзь тлумачэння» {17} 17 Kopczewski J. Tadeusz Kościuszko w historji i tradycji. Warszawa, 1968. S.95. . У далейшай гутарцы Касцюшка прапанаваў, каб імператар Напалеон прызнаў, што настаў час, калі Польшча (мелася на ўвазе ўся Рэч Паспалітая) можа і павінна быць адноўленая, з адпаведнай канстытуцыяй, з абвешчаннем палітычнай роўнасці ўсіх без вынятку жыхароў, як гэта ёсць у Францыі. Фушэ заявіў, што Напалеон ніякіх абяцанняў і гарантыяў даваць не будзе, і прапанаваў Касцюшку падпісаць пракламацыю-зварот да суайчыннікаў з заклікам выступіць у падтрымку Напалеона, а калі Касцюшка адмовіцца яе падпісаць, то ўсё роўна яе зачытаюць ад яго імя.

У спадзяванні на лепшую будучыню

Грамадска-палітычны запавет. Праграма барацьбы за свабоду

Ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі, а таксама вызвольнай барацьбы паўночнаамэрыканскіх калоній зрабілі на Касцюшку вялікі ўплыў. На працягу ўсёй сваёй палітычнай дзейнасці ён глыбока паважаў і быў паслядоўным прадаўжальнікам вызвольных, антыфеадальных ідэяў Ж. Ж. Русо, Ш. Мантэск'ё, Т. Джэфэрсана ды іншых прагрэсіўных дзеячоў. Яго светапогляд, грамадска-палітычныя і праўныя ідэі найбольш поўна былі выкладзеныя ў брашуры «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці», выпушчанай ананімна ў Парыжы ў 1800 годзе, з фіктыўным месцам выдання — «У Прыкопе-на-Доне». Мяркуюць, што запіс ідэяў і разважанняў Касцюшкі, выкладзеных у брашуры, быў ажыццёўлены яго сакратаром Ю. Паўлікоўскім. У брашуры разглядаюцца слабыя і моцныя бакі вызвольнага руху ў Рэчы Паспалітай. Яна складаецца з прадмовы, чатырох частак і заканчэння.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Обсуждение, отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x