Стах прыйшоў у скверык, сеў на тую самую лаўку. Нічога вакол не зьмянілася: тыя ж сабакі з іх гаспадарамі, тыя ж сім-па-тыч-ныя маці з імпартнымі вазкамі. Хіба восень стала яшчэ бліжэй: дрэвы зусім аблыселі і пакрылі зямлю пад сабою тоўстаю, трапяткою яшчэ, коўдраю лісьця. А ў астатнім — быццам і не было гэтага, такога доўгага і такога кароткага тыдня, які ўспамінаўся тлумна, сьцята, нібы адзін бясконцы дзень. Стах не памятаў нават, быў у гэтыя дні дождж, ці ўвесь тыдзень сьвяціла сонца — сонца запозьненага бабінага лета...
Цямнела хутка. Цені зьліваліся ў шэра-бэзавы паўзмрок, які падсьвечваўся зьнізужаўцінёю лісьця. Прыгожа...
Незнаёмец, той самы каржакаваты, моцны яшчэ мужчына, зьявіўся хвілінаў праз дзесяць з таго боку, з якога Стах яго не чакаў.
— Можна прысесьці каля вас, малады чалавек? — спытаў ён і сеў побач. Лаўка скрыпнула пад ім, прымяты плашч зашамацеў, — што, не чакалі?
Стах падумаў, што і сапраўды ў іншага ад такога раптоўнага ўзьнікненьня мог бы і сардэчны прыступ здарыцца. Ён жа быў цяпер спакойны, суперспакойны і абыякавы да сваёй будучыні, таму нават не схамянуўся, ня дрогнуў.
— Чаму ж, чакаў, — адказаў Стах ціха, апатычна, але з гэтымі першымі словамі нібы жыцьцё да яго вярнулася, зьявіўся нейкі мандраж і вусны, здаецца, задрыжэлі ўхваляваньні.
— Ну як праца? Бачыў, бачыў — дарабілі. Цудоўна. Цудоўна. Недумаўя, не спадзяваўся, шчыра прызнацца, што ўсё закончыцца гэтак добра, што ўсе нашыя ўмовы будуць выкананыя.
— Якія ўмовы? Мы ж, здаецца, ні пра што не дамаўляліся, апроч таго, што сёньня я прыйду сюды. I тое, гэта была ня ўмова, а хутчэй просьба-загад.
— Гэта я так, пра сваё...
Стах чамусьці раззлаваўся на гэтага чалавека: прышоў, дык рабі сваю справу, а ня лезь зноў з размовамі, роспытамі ды каментарамі. Карціну ён бачыў...
— Але я гляджу, вы незадаволены... Няўжо працай, няўжо карцінай? Ох ужо, гэты вечны сумліў мастака! Колькі творцаў з-за яго зьнішчыла свае лепшыя творы, колькі іх за тое патрапіла ў пекла...
— Мая незадаволенасьць засталася там, а я ўжо тут...
— Я вось што папрашу, малады чалавек, калі ласка, нічога не зьмяняйце ў сваёй карціне. Абяцайце мне. Добра? (Стах маўчаў, не разумеючы, пра што ідзе размова). Пакіньце такою, якая яна ёсьць. Забудзьце пра яе, лічыце, што яе няма. Не перарабляйце, каб не сапсаваць. Памятаеце: не нашкодзь! «Чаканьне» (I назву ведае, падумаў Стах) — ужо ёсьць як факт, як зьява, існуе ў вечнасьці, але хай бы засталася і людзям, і вам. Хай... У вас, я ведаю, шмат цікавых задумаў, шмат вабных ідэяў, дык працуйце над імі, разьвівайце свой стыль далей, а «Чаканьне» - не чапайце, забудзьце. Абяцаеце?
— Я забыў праўсё ідучы сюды. Я так думаю — мяне ўжо няма. Няма там, я — тут. Дык пра якія зьмены, пра якую працу, пра якія новыя творы ды свой стыль вы гаворыце? Гэта ж немажліва...
— Э не, прабач, ты памыляешся, — зноў, як і ў мінулы раз, незнаёмец раптам рэзка перайшоў на «ты». Гэта было так нечакана, што Стах ажно страпянуўся, —даслухай спачатку. У мінулы разя табе наўмысна не сказаў, што на слупку на тваёй магіле нейкі п’яны пісака ня тую, ня правільную дату сьмерці вывеў... Ты і сапраўды бачыў сваю магілу, але дата там, дакладней — год сьмерці, зусім ня твой, а хутчэй за ўсё год нараджэньня таго пісакі п’янага... Так што час у цябе ёсьць. Будзе.
Стах маўчаў, не зьдзіўляўся і не пытаў нічога, а мужчына гаварыў далей:
— Я хацеўтолькі аднога: каб дарабіўты сваю карціну як мага хутчэй. Інакш праца магла б зацягнуцца надоўга, мажпіва, на гады, а, мажпіва, ты ніколі б ня скончыў яе ці нават зьнішчыў... А гэта — цяпер ты сам разумеет
— пераломны твой твор. Пасьля яго ты моцна зьмяніўся. Ты вернешся цяпер дахаты зусім іншым чалавекам і мастаком. Мастаком!..
Стах сядзеў «пераварваў» пачутае, і ў ім расло расчараваньне, быццам яго моцна падманулі. Ён разьвітаўся з тым сваім жыцьцём і яно здавалася яму цяпер далёкім і чужым. Ён настолькі ўсур’ёз, аказваецца, успрыняў «канец» яго, што «працяг» быццам бы і ня быў патрэбны. Бо тое, што было да сёньня — ужо не ягонае, а тое, што будзе далей — яшчэ неягонае. I вяртацца ямудавядзецца туды, куды, па-шчырасьці, чамусьці вяртацца ня хочацца... Чаму? Што было ў ягоным жыцьці дагэтуль — праца, сям’я, беднасьць... Што будзе цяпер — беднасьць, сям’я, праца... I, па вялікім рахунку, усё роўна, калі перапыняць, перарываць гэты ланцужок: у трыццаць гадоў, у шэсьцьдзесят, альбо у сто... Дык, можа, чым раней, тым лепш? Толькі людзі, якія не задумваюцца над сваім жыцьцём, чапляюцца за яго...
Читать дальше