I захоўвалі свабодны дух. Хаця „ламаліся” нашы равеснікі, тыя, хто нарадзіўся ў канцы 30-х — пачатку 40-х, часцей, як больш старэйшыя ці маладзейшыя. Адны, старэйшыя, набылі жыццёвага вопыту i маўклівага скепсісу яшчэ пры „правадыру ўсіх народаў”. Маладзейшыя — набывалі імунітэт самазахавання ў брэжнеўскія часы. Мы, загартаваныя ў дзяцінстве лозунгам i накшталт „За справу Леніна — Сталіна будзьце гатовы!” — „Заўжды гатовы!”, у гады сталення i ўзроставага максімалізму паверылі „назаўсёды”: культу асобы не будзе, таталітарызму не будзе, хлусні не будзе... Рамантызм, высокія ідэалы, іронія, скепсіс, вера i нявер'е — усё перакруцілася ў няпросты скрутак. А тут пачалося — інверсіі, эўфемізмы: „быў рэпрэсіраваны”, праз пару гадоў — „трагічна загінуў”, яшчэ праз нейкі час — дабрачынна „памёр”. Пра ўсіх ахвяр 30-х гадоў. Прывучаныя да аскетызму як да нормы жыцця, існавання, мы бачылі, што гэтыя прынцыпы ў пару „развітога сацыялізма” не маюць цаны, увогуле пачаліся масавыя „абмены” — купля-продаж на масавым, прымітыўным, i нейкім бессаромна-танным узроўні.
Праўда, можна было цешыць сябе „маленькімі радасцямі”: чытаць кнігі (яны былі досыць таннымі, i з'яўлялася многа цікавага), хадзіць у тэатр (у 60-я гады быў сапраўдны тэатральны бум), слухаць музыку (сур'ёзныя, класічныя творы былі не толькі ў пашане, былі ў модзе — неблагая мода), хадзіць у кіно (а глядзець было што — фільмы Бергмана, Антаніёні, Арсенія Таркоўскага). Дарэчы, напрыканцы 50х, у 60-70-я гады мы слухалі Святаслава Рыхтэра, Эміля Гілельса, Давіда i Ігара Ойстрахаў, Віктара Траццякова — білеты былі недарагія, a пазнейшага абавязковага блату было не трэба: білеты набываліся проста ў касах. Мы слухалі Баха, Моцарта, Шапэна, Шумана, Паганіні, Вівальдзі... А Брамса i Ліста выконваў выдатна наш менскі філарманічны аркестр. Дырыжыраваў — як дырыжыраваў! — Віктар Дуброўскі.
Можна было прыдбаць новыя туфлі, з'есці смачных цукерак, паспрабаваць паехаць за мяжу, дыхануць „пылам стагоддзяў” (гэта было досыць складана, але магчыма), Пайсці ў кавярню, выпіць кубачак кавы, келіх віна. Адчыняліся сімпатычныя кавярні, якіх раней не было (на тую пару, калі я пішу — у 1991-1992 годдзе — кавярні робяцца прытулкам для... не, не для эліты, для абраннікаў, так бы мовіць, Мідаса — праўда, модны сучасны Мідас мае палёгку: можа пераствараць i наадварот: золата ў рэчы i рэчывы).
Шмат было дробязных i менш дробязных i вызначальных — „прывілеяў”, што былі даступныя кожнаму. На побытавым узроўні. На свядомасным.
Можна было колькі хочаш раздумваць пра лёс свой. Лёс народа. Шляхі чалавецтва. Тут было выратаванне. Тут была трагедыя.
Зараз, калі я пішу гэтыя радкі, вельмі модна выдаваць сябе за ахвяру рэжыму, пакутніка. Нават тым, хто няблага ўладкоўваўся ў розныя часы. Не быў ані бедным, am ніцым.
Міхась Стральцоў не выдаваў сябе за пакутніка. Не адчуваў сябе ім. Не быў ніколі прыстасаванцам. Жыў у рэчаіснасці. I ў свеце, створаным ім самім. У той рэальнасці, што ён назваў — „Мой свеце ясны”. Беларускае слова для яго было натуральным, сваім, нязмушаным. Ён не змагаўся за яго. Ён жыў ім. Душу свайго народа адчуваў глыбінна, сутнасна. Першаіснасна. Высловіў гэта. Непасрэдна — больш у „Загадцы Багдановіча”, апасродкавана — ва ўсіх сваіх творах. Ці адчуваў трагедыю беларускага слова? Безумоўна. Як змагаўся за яго? Адпаведна з прыродай свайго таленту i чалавечай натуры.
Пра творчасць, пра творчую асобу думаў заўсёды. Не толькі пра літаратараў.
Загадка „назскіх” натур
Вось i ў адным з тых лістоў, пазначыўшы з сумнаватай іроніяй абставіны свайго быцця: „...дзяліцца асабліва няма чым: тое, што акаляе ці стаецца ўтокам быцця, — аднастайнае, як расклад, a ў нутро сваё, сказаць праўду, заглядваць не хочацца: няхай там мірна спяць i анёлы, калі яшчэ кволяцца трохі, i другія, інфернальныя, так сказаць, істоціны i стварэнні”, ён працягваў адказ на мой ліст:
„Толькі вось твая згадка пра Шапэна ўзварушыла трохі мяне, i успомніліся свае хвіліны з панам Фрэдэрыкам — кніжка, здаецца, Яструна [так. — A.C.], пра яго, між іншым, неблагая — ёсць i яшчэ нейкая адна, не яго, „Воблік любві” — (Брашкевіч? ці як?) [так. — A.C.] праглядаў некалі — не спадабалася. Пра Шапэна цікавае ёсць у артыкулах Метнера, таго, які сябраваў з Рахманінавым, быў сам неблагім кампазітарам, але [нечытальна] быў, па-мойму, цікавым тэарэтыкам гармоніі.
Праз Шапэна добра адчуваеш назскую натуру — не ў той іпастасі, у якой, скажам, гэта вонкава (часта) падаецца ў Веняўскага ці ў куды як слабога, залюблёнага абываталем Агінскага. У Шапэна амаль намёку няма на рамантычныя транты — каласальная логіка імправізацыі пры ўсіх нерастрачаных „расё i пылку” (водару) успамнення пра пачуццё, — i геніяльная наструненасць, аркестроўка (на фартэпіяна) [мабыць, ён меў на ўвазе — аранжыроўка.] сугуба назскага ладу рэфлексіі (гэта ў ix ёсць), — i гэта ўжо як бы іхняя нейкая загадка. Адна ca славянскіх загадак так званых, а назская — асабліва”.
Читать дальше