Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Для пакаленняў старэйшых гэта сталася, так бы мовіць, магчыма, чарговай модай, паўторам трыццатых гадоў (шмат што друкавалася ў „Интернациональной литературе” — Хемінгуэй, Дос-Пасас). Для нас — не тое каб сталася найноўшым катэхізісам, аднак вельмі ж успрымальным ракурсам рэчаіснасці. Яны так выйгравалі ў параўнанні з пастулатамі сталінскага афіцыёзу. Мы ўзбройваліся скепсісам Генрыха Бёля i Эрыха Марыі Рэмарка: „... бліскуча замілаванае нішто, уталентаванае ў сваёй нікчэмнасці”; „Хто ні на што не спадзяецца, той не будзе расчараваны”; „Толькі не прымаць нічога блізка де сэрца. Тое, што прымеш, маеш намер утрымаць, a ўтрымаць нельга нічога”. Мы адпрэчвалі плакатна-пустазвоннае ўчора i сёння. Мы прагнулі адкаснуцца ад стэрэатыпаў рэжыму.

Вызваляліся ад пафасу бацькоў i дзядоў, ад ілжэідэалогіі, ад ілжэідэалаў: пагарджалі наменклатурнымі чыноўнікамі, іранічна-скептычна ставіліся да афіцыёза. Мы вышэй за ўсё лічылі звычайныя чалавечыя адносіны, шанавалі перавагу інтэлекту i таленту, але не перавагу пасады. Не мелі пашаны да маёмасці. Пра грошы гаварыць не было завядзёнкі. Спытаць — колькі зарабляеш? — было пачварна ганебным тонам.

Адкуль жа ўзяліся чыноўнікі? Што вы рабілі пад час застою — як пазначылі дваццацігоддзе ад сярэдзіны 60-х да сярэдзіны 80-х — такія пытанні давялося пачуць нам у друтой палове 80-х.

Дарэчы сказаць, высокія чыны i ўвогуле мала хто займаў з на­шага пакалення. Калі займалі — досыць позна. Напачатку лічылася — занадта маладыя, „сталінская гвардыя” моцна трымала пазіцыі, сядзелі ва ўсіх чыноўніцкіх крэслах гэтак жа цвёрда, як у крамлёўскіх. „Не магу без працы” — гэта было праўдай, гэта было i трагедыяй. Было трагедыяй таго пакалення — i наступных. Ці не ў першую чаргу — нашага. Бо калі прыйшоў да ўлады Гарбачоў, было пазначана спачатку неаспрэчна: старыя — у архіў. Хаця крыху пазней наша пака­ленне аказала сябе вельмі актыўным, вырашаюча актыўным — i пад час так званай перабудовы, i пад час пазнейшых падзей. Але гэта ўсё рэплікі „ўбок”, як пазначаюць драматургі. Большасць — не імкнулася да пасад. „Не прымяраў мундзіраў”, — гэта пра сябе мог сказаць не толькі Рыгор Барадулін (яго словы), a i Уладзімір Караткевіч, i Васіль Сёмуха, i Арсень Ліс, і, безумоўна, Міхась Стральцоў. „Для пісьменніка няма іншай кар'еры, акрамя творчай”, — словы таго ж Хемінгуэя. I яно заўсёды было так, ва ўсе часы. Але на нашу пару — пачынаючы ад 30-Х гадоў — адукаваныя мецэнаты зніклі, за кіраўнічыя сталы траплялі вельмі рэдка людзі дасведчаныя i талерантныя, а звычайна з трафарэтным i ваяўніча выпрастаным уяўленнем. Хаця — літаратурнаму пакаленню Стральцова пашанцавала: у „Полымі” на пачатку ix літаратурных спроб быў Максім Танк, у „Маладосці” — Пімен Панчанка. Прозу Стральцова бласлаўляў Янка Брыль. Аднак — у выдавецтве, што выпускала мастацкую літаратуру, тады рабілі дырэктарамі К. Майхровіч i З.Матузаў. Гэта пры ix грамілі i рассыпалі набор твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта пры ix рассылаліся загады i вердыкты — што можна, што трэба i што не трэба пісаць.

Міхась Стральцоў выбраў сабе шлях, які ў 60-я, 70-я гады ніхто не забараняў i ніхто асабліва не заахвочваў. Не лаялі, а так, пашкрэбвалі словам: немаштабна, камерна, неактуальна. Лірычна-філасофская проза. Крытычная проза. Пазней — паэзія. Тут было выратаванне. Тут была трагедыя.

Наша пакаленне ў відавочныя маразы пасля „адлігі” „залегла” ў рамантычна-аналітычны дрэйф. „А я еду, а я еду за туманом, за тума­ном, за туманом и за запахом тайги”, — гэтую немудрагелістую мудрасць — хай даруюць мне таўталогію — падхапілі невыпадкова. Бегчы — было яшчэ магчыма. I не толькі за мяжу (гэта было досыць складана, між іншым). Хаця, зразумела, выяўлялася, што ў тайзе або каля праліва Лаперуза тое ж самае, што ў роднай Беларусі ці дзе-небудзь у так званай сярэдняй паласе нашай былой неабсяжнай. „Вясёлую планету” Калыму, здаецца, так актыўна ўжо не асвойвалі, аднак трапіць у псіхушку ці проста ў спісы неблаганадзейных было вельмі про­ста. Узварухнулася, абудзілася было надзея на ўзнаўленне, калі не Адраджэнне, беларускасці — i пайшла пад лёд пасля „адлігі”. Адлучэнне ад беларускага ішло неўпрыкметку нібыта, але запланавана, няўхільна. Паводле прадпісанняў i тэорый пра адміранне нацый. З'явіліся „ліберальныя” паслабленні: хочаш — вучы: не хочаш — не вучы. У навучальных установах знікала мова. На ўсіх узроўнях. Забываліся на мову тыя, хто яе ведаў: нашы равеснікі. Які ж інжынер, якая лекарка мелі нармальную магчымасць гаварыць па-беларуску? Пісалі пра нашу мову Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, даводзілі выдатныя ўзоры літаратурнага існавання яе Вячэслаў Адамчык, Іван Чыгрынаў, Анатоль Кудравец. Пакутна раздумваў пра „загадку Шамісо” Міхась Стральцоў у „Загадцы Багдановіча”. Тут было выра­таванне. Тут была трагедыя. У канцы 80-х гэтае пакаленне папракалі. Шмат. Жылі ў застоі. У турму не ішлі. Штандар нязгоды не выкідвалі. На мітынгі не выходзілі (далёка не зайшлі б, між іншым). Адным сло­вам, мелі нахабсгва — існавалі. Паслухмяна запісвалі ў анкеты: „Не быў”, „Не ўдзельнічаў”, „Не маю”... Так.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x