Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ўсё роўна пішу вось у пятніцу, суцяшаючы сябе тым, што калі захачу, магу прадоўжыць i заўтра, i паслязаўтра — нешта накшталт дзённіка распачаць можна ”.

A ў лісце ад 30.VI таго ж года зноў даводзіў: „Пра жыццё-быццё сваё „дыіярыуш”, так сказаць, свой я табе так ці інакш выкладаю”. То, мабыць, усё ж — абавязак ёсць. Перад Стрельцовым. Перад яго памяццю. I ў абарону таго, што яго пяро не згубіла свае здольнасці — мне даводзілася чуць, што празаік Стральцоў „все, что мог, уже совер­шил”. І — таму, што драма жыцця Міхася Стральцова — у нечым i драма пакалення. І даючы фрагменты, эпізоды, абразкі гэтай драмы, я хачу даць штрышкі, пункціры існавання яго як выразніка нашага пакалення. Пакалення — маючы на ўвазе людзей, якім блізкія былі менталітэт, светапогляд Міхася Стральцова. Яго настрой. Яго свет.

Аповед гэты — i пра экзістэнцыю чалавечых адносін, першаіснасную самоту чалавека, пра падзею быцця, падзею існавання ў нейкіх важных сваіх выявах. Пра незалежную субстанцыю духу. Пра тое, як чалавек імкнецца дастасаваць сябе да людства i адначасова ўнікаць яго...

„Раніцай яснага мая...”

Фотаздымак (Міхась Стральцоў аддаў мне яго i іншыя здымкі пасля перадачы па тэлебачанні, дзе яны былі скарыстаныя), на якім малады, нават малы яшчэ, раскудлачаны Міхась, — заспеў нейкае гарэзлівае, імклівае імгненне. Нібыта бег ён з вясёлае гульні — i на хвіліну спыніўся, задыхаўшыся: каб бегчы некуды зноў. Каб адчуць „шумліва-порсткі, роспачна вясёлы” вецер, паслухаць „лапатлівых” вераб'ёў, падпільнаваць птушак на лясоўцы. Як герой ягонай аповесці „Адзін лапаць, адзін чунь”. I, мабыць, як ён, быў у атопках пасляваеннай пары. I, верагодна, ягоны дзед Міхась, як дзед Міхалка з тае аповесці, прасіў пана Бога за ўнука: „Пашлі выпрабаванні яму па сіле”. Дзеда з матчынага боку, Міхала Ігнатавіча Кузьміцкага, Міхась Стральцоў згадваў неяк у лісце: „...дзед памёр надта рана для ягоных год, але першапачатковым выхавацелем маім, калі гэта, вядома, можна было называць на той час i ў тых умовах выхаваннем, займаўся ён”.

Дык прыехаў гэты хлопец — Міхась Стральцоў — у сталіцу па­рой, якую пазначаюць „хрушчоўскай адлігай”. У сярэдзіне 50-х гадоў. У пару ашаламляльнага сацыяльна-грамадскага прарыву. Было вернута натуральнае права на ўспрыняцце сапраўднай, існуючай рэальнасці, а не фантомнага сёння дзеля светазарнага заўтра. Праўда, неўзабаве нам паабяцалі, што мы будзем жыць пры камунізме. Аднак скептычнае наша пакаленне (рамантызм спакойна суседнічаў з самаіроніяй i скепсісам) успрыняла гэтую дэклярацыю як дэклярацыю — не больш. Затое мы займелі права на самавыяўленне. На сумніва. „Нас вырастил Сталин...” — догма нашага дзяцінства была абвержана, мы вярнуліся да натуральнай высновы, што гадавалі нас бацькі, больш маці (таты нашага пакалення ці не праз аднаго загінулі на вайне), бабкі, дзяды, цёткі. Дзіцячыя дамы... „Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек...” — гэтая прыемная ілюзія таксама знікла пасля першых афіцыйных звестак пра рэпрэсіі. Неаспрэчнае веданне пра тое, што ў нас усё — самае лепшае, руйнавалася самой рэчаіснасцю. Нашы паркалёвыя „футболкі” пэўна не маглі канкурыраваць нават з немудрагелістымі світэрамі якога шатландскага вырабу — з'явіліся першыя пасылкі „адтуль”, з-за кардону. Пачаў аказвацца „імпарт”, слова, што даўно, мабыць, не было ў абыходку. Лаліта Торэз спявала з экранаў пра цудоўны горад Паімбру таксама не ў лахманах, a Ліз Тэйлар то i ўвогуле ў „Рапсодыі” не так выконвала ролю i іграла на фартэпіяне (па ролі — яна піяністка), як дэманстравала сваю бездакорную постаць у недасягальна-шыкоўных стро­ях. Надавалі сацыяльнай самаўпэўненасці хіба што італьянскія неарэалісты — ваша галеча на нашу галечу: хто, так бы мовіць, перасягне.

Галоўнае ж — пасля пасляваенных гаротных нашых пайкоў: i ў прамым, i ў пераносным сэнсе, было чым жывіцца. Стаўся ўжо нейкі харч, наедак, i — хлеб духоўны: пасля ўсіх „Кавалераў залатой зоркі”, „Кубанскіх казакоў”, усіх класных i пазакласных „вольналюбівых i патрыятычных матываў”, пасля рэпрадуцыраваных „шэдэўраў” выяўленчага мастацтва накшталт „Ленін i Сталін у Горках”, пасля па-сутнасці суцэльнай забароны жывога слова i жывой думкі — Хемінгуэй i Рэмарк, Олдзінгтон i Дос-Пасас, Салжаніцын i Залыгін, Брыль i Быкаў, займелі зноў літаратурныя i чалавечыя правы Уладзімір Дубоўка i Ян Скрыган, Анна Ахматава i Марына Цвятаева... Пачалі з'яўляцца i згадвацца творы Сент-Экзюперы, Сартра, Камю, Ануя, Гамсуна, Както... З'явіліся фільмы Де Сіка, Феліні, Уайлера, Фішэра, Стэнлі Крэмера, Марселя Карнэ, Лукіна Вісконці... З цэлым гуртам зорак: Жан Габэн, Ален Дэлон, Жэрар Філіп, Жан Марэ, Сімона Сіньярэ, Бэт

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x