Ала Сямёнава - Бэзавы попел
Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Бэзавы попел
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
І былі сустрэчы з аднавяскоўцамі Міхася Стральцова, з яго маці, што так спакойна, нібыта яна ўсё жыццё давала інтэрв'ю тэлебачанню, гаварыла: „Я заўсёды лічыла, што ён некім будзе. Літаратарам нейкім”, з жанчынай, у якую ў юнацтве быў закаханы ўпершыню Міхась, з тымі дрэвамі, хатамі, — з той зямлёй, што памяталі Міхася Стральцова, якому яшчэ толькі наканавана было стаць творцам, Майстрам.
Там, у Сычыне i Слаўгарадзе, ішло сваё, недатычнае да нас i не залежнае ад нас жыццё. Быў звычайны клопат дня. Але ў дачыненні да героя нашага падарожжа ўсё набывала асаблівы сэнс: жанчына, што мыла бялізну ў палонцы, цікаўныя вясковыя дзеці (ix было няшмат), вольныя, не прывязаныя, але не бадзялыя, хатнія сабакі. Пажоўклыя здымкі ў хаце, дзе гадаваўся Міхась, каляндар прыроды, што вёў яго бацька. Нават зусім пашорхлыя, амаль неарганічныя ўжо, вязкі нейкіх зёлкаў пад столлю хаты, нават старыя табурэты i яшчэ нейкія седалы ў хаце i ў сенцах. I тая круча ў Слаўгарадзе, над якой Міхась чытаў свой верш, i старыя гасцінцы Магілёўшчыны. Там зараз — i надоўга — нячутная i нябачная бяда. Але я не хачу распавядаць пра яе тут — тады пра гэта яшчэ мала хто ведаў (Чарнобыльскія сакрэты захоўваліся пільна), — мы таксама занятыя былі іншым.
Нават i вячэры — у Сычыне, у Слаўгарадзе, у Доўску (на шляху ў Менск) — былі не тое каб рытульна-ўрачыстыя, але ў ix адчувалася магія прысутнасці талентаў — Міхася Стральцова i Рыгора Барадуліна, незаўважны гіпноз падпарадкаванасці ўсіх астатніх ix асобам. Усё другаснае набывала нечаканую галоўнасць існага i важнага, усё ўзбуйнялася, набывала новыя адценні, нюансы, стваралася асобая атмасфера. Хаця не было сур'ёзных гаворак, спрэчак — нейкія аскепкі, бліскаўкі, іскры. Але бліскаўкі — вясёлкі, іскры — месячнага святла, аскепкі — вялікай казкі жыцця.
Гэта было i пазней — калі ў Менску запісвалі сваё слова Васіль Вітка, Віктар Карамазаў, Карлас Шэрман. I потым працягвалі студыйную гаворку ў кавярні. I маўклівая мудрасць Васіля Віткі, нейкія філасофская лагоднасць i ціхамірнасць Карамазава, якая раптам выбухала нечаканай весялосцю. Усё гэта жывілася прысутнасцю Міхася Стральцова. Героя, юбіляра. Ён з нейкай добрай радасцю глядзеў на свайго сябра, які ўзяў ды i прайшоўся кругам упрысядку ў кафэ. „Віця”, — неяк заўсёды пяшчотна i злагадна згадваў Карамазава Міхась.
Так, былі перад'юбілейныя дні. I перадача з фільмам выйшлі да юбілею. I я гарэла ад сораму. Усе выдатна гаварылі, усе былі на экране роўныя самі сабе ў жыцці. Але той перадачы i таго фільма, які я сабе ўяўляла, не атрымалася. Не толькі таму, здаецца, што я не мела вопыту ў кіно i на тэлебачанні. Рабіла я сцэнарый (па просьбе Міхася — я ўжо распавядала, гэта была яго ідэя, калі ён даведаўся, што збіраюцца рабіць фільм пра яго) паэтычна-лірычны. Прыехаўшы ў Слаўгарад i пазнаёміўшыся з рэжысёрам, я зразумела, што мы маем на ўвазе розныя рэчы. Добра перамовіліся, я ўсю ноч не спала i вырашыла вяртацца ў Менск. Дзеля чаго я тут? Няўломак, няўдаліца. Міхась Лявонцьевіч i Рыгор Іванавіч неяк усё гэга „стушевали”, але я па сутнасці толькі прысутнічала пры тым дзействе. Уладзімір Таміла рабіў усё, што ён лічыў патрэбным. Рэдактар Саня Шлег ажно квітнеў ад радасці — фільм пра сябра. Аператар лавіў настрой героя i прыроды. Рыгор Іванавіч высакародна ўзяў на сябе ролю вядучага. I абодва яны — Міхась Стральцоў i Рыгор Барадулін — разумеючы мой афронт, зрабілі рабочую няўдачу ўдалай жыццёвай імпрэзай.
Міхась пазней усё суцяшаў мяне: „Не перажывай. Мы паедзем да цябе ў Наваградак, зробім фільм пря Янку Брыля”. Янка Брыль — не толькі любоў удзячнага вучня. Ён быў „дарагі яму літаральна кожным радком”. I ў гэтым абзацы з „Пячаткі майстра” — стаўленне да пісьменніка i чалавека выяўляецца, можа, найбольш выразна: „Брыль наогул пісьменнік, надзелены вялікай здольнасцю пастаяннай апрабацыі вышэйшых маральных каштоўнасцей i ўдакладнення ix для сябе i для сваіх герояў. Гэтая якасць, пры яшчэ надзвычайнай духоўнасці брылёўскага мастацкага свету, выгадна вылучае яго сярод сучасных нашых празаікаў — гэтым ён прыналежны да непарушных традыцый вялікай літаратуры”.
Вось гэтае — „апрабацыя вышэйшых маральных каштоўнасцей i ўдакладнення ix для сябе i для сваіх герояў”, мастацкі свет Брыля — было для Міхася Стральцова неабходным, патрэбным, меціла яго ўласную філасофію існавання, надавала ёй, мне так здаецца, важкасць i пэўнасць. Часам ён, мабыць, i не пагаджаўся ў душы з Іванам Антонавічам, але ўласныя, яго, Стральцова, разгубленасць i разумовыя пошукі, яго „няшчасная свядомасць” (Гегель), яго „пункцірны” сацыяльны i асабісты побыт — знаходзілі тут i сталую грунтоўнасць усведамлення, i ахоўную свядомасць, i нібыта блізілі яго да нейкіх першасных, анталагічных асаблівасцяў нашага быцця ў свеце. І блізкасць мастацкага метаду недзе набліжала, а недзе адштурхоўвала Міхася Стральцова ад Брыля („Смаленне вепрука”, напрыклад). Але Брыль быў заўсёды неабходны Стральцову. I ў апошнія дні Міхася Лявонцьевіча — калі яму на нейкі час стала лепш — яны паўтары гадзіны вялі размову. Гэта было 2 жніўня 1987 года, пазней мы ўсе заходзілі ў палату на хвіліну — аддаць паклон. Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай (дарэчы, як мне здаецца, менавіта той жонкай, якую шчасціць мець мастаку, прыгожай, разумнай, мудрай), акцёр Дубашынскі, Вераніка Стральцова i я.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Бэзавы попел»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.