Александра Серг[еевича], а мне от него оставляешь каких-то А.П. [Анну Пятроўну Керн], Е.К. [Елізавету Ксавер'еўну Варанцову], — почему бы еще и не Собаньскую! Последнюю A.C. любил, может, правда, в известном смысле. Ну что, получила? „Секс-бомбочки” под меня подкладываешь? А? А сама захінулася У.-каўскай хусткай-канаплянкай i перастарэкаеш! А сама ўсміхаешся сабе хітранька i думаеш: ухопіць тую бомбу ці не?
Халера яго ведае, за якую „бомбачку” я, прыехаўшы, ухаплюся i які „бікфордавы шнур” падпалю! Вось панаглядаеш, але наперад скажу, што ва ўсім толькі ты будзеш вінаватая, бо жорсткім сэрцам ды яшчэ i супрацьжонкавых ірвоў вакол сябе накапала, „ежей”, аж чарнее i курчыцца ўвачавідкі любы бедны лісток надзеі! Хіба можна так?
Ты як-небудзь у вольную хвіліну ўсё гэта вазьмі вось i разваж, значыцца, так: ты не крыўдуеш на мяне за „адповедзь”, як я на цябе за „сівер” — згода? а „чтиво” якое-небудзь часопіснае i нечасопіснае падбяры, спагані ca сваіх знаёмых даўгі. Я што прачытаю, што хоць вокам пракіну, „веласіпедна”, як пісаў некалі Гершэнзон, кажучы пра чытанне „пехам” i пра тое, што завецца „галопам”, a ў яго, бы, — „веласіпеднае”! У яго ёсць увогуле „пешак” чытання на прыкладзе „Онегина” — многа дробязей, але цікава, праўда.
Не сварыся, даражэнькая, калі ласка, са мной, умягчайся душой, думай часам не толькі пра каралішчавіцкіх сабачак [я яму апісвала гісторыю разумніцы Пальмы], але i пра тое, што i чалавекі іншым часам бываюць удзячныя i верныя нават — хаця б у дружбе.
Выдавецкія навіны мяне чамусьці мала кранулі, хоць я i рады за [прызначэнне] В. Ён хлопец, здаецца, сур'ёзны i не амбітны, i не хварэе, здаецца, на D.-скія комплексы абойдзеннага ды пакрыўджанага — а это уже последнее дело для литератора и первая проба для чиновника от литературы. D., к сожалению, чиновник, и его беда в том, что боится признаться себе в этом. С такой половинчатостью карьеру делать трудно, a D. надо делать карьеру, пока не поздно — последние часы окончательного решения прошли! Прошляпит, боюсь. И обозлится еще больше. А так можно стать понеприятнее и Е. Вот видишь, как я бываю зол. И не такой уж я паинька.
Но... полюбите нас черненькими, а беленькими мы сами себя полюбить можем. Каково?
Пиши. Ты не спрашиваешь, что мои дела, и правильно делаешь, потому что ничего определенного еще не знаю. Пиши, пиши.
Міхась”
Тут прамільгнула тое, што я ведала, адчувала i што потым сцвердзіў Міхась — ён быў верны ў сяброўстве i ўдзячны. „Дыстанцыя” ж, пры якую i згадвае Стральцоў, паводле майго ліста, дыстанцыя паміж Талентам Стрельцовым i аматаркай Красы, якую часам даймае сверб пісьма, — дыстанцыя гэтая „огромного размера”. Тое ж, што ў наступным лісце сам Стральцоў называе сябе „аматарам ад пісьменства прыгожага” — то тут боль: i ад крыўды — наноў пачынаць жыццё? I боль ад няспраўджанага, ад нязробленага. I тая скруха, што магла праняць каго хочаш, калі ён даведаўся — а хутчэй за ўсё такі даведаўся — пра словы адной з літаратурна-кіруючых асоб: „Сядзіць там, у ЛПП, i хай сабе сядзіць”. Сябры Стральцова вялі перамовы наконт датэрміновага вызвалення пісьменніка.
Увогуле магу сабе ўявіць адчай ягоны — там, у Мазыры: „втолкнули в зону — и будь здоров”. Што ж тады ўсё зробленае ім? Усё напісанае? Ён, аўтар „Загадкі Багдановіча”, „Смалення вепрука”, чалавек, што стварыў „Адзін лапаць, адзін чунь”, — ва ўладзе „прапоров”. Чаго ж вартае тады ўсё, што зроблена? Яшчэ раз мушу падкрэсліць — я не бяру на сябе смеласць вінаваціць тых, хто спрыяў яго знаходжанню „ў зоне”, не ведаю, ці было нейкае іншае выйсце ці не. Але магу ўявіць увесь жах яго цвярозага ўяўлення, калі ён апынуўся — без суда i следства, без крымінальных прычын — за агароджай зачыненай установы. Ён, тонкі філосаф, паэт, чалавек трапяткой натуры... „Ён быў падобны да спітага Бога”, — пісаў пра Поля Верлена Жуль Рэнар. На каго падобны быў Міхась Стральцоў? На Бога за кратамі, Бога грэшнага i бязвіннага? Вінаватага i невінаватага?
Тым часам той грэшны бог лічыў дні. Да звароту.
„Можа здарыцца так, што пісьсо гэта сам даганю ў Менску. Але — пішу „с той горькой радостью” i т.д. Бацюхны-светы! Больш за год прайшло, адмалацілася, адгрукалася — i года, папраўдзе, не так шкада, як таго, што час упушчаны не для пісаніны нават (Бог з ёй!), а для вырашэння спраў жыццёвых i неадкладных. Вось выйду, а сам у цянётах большых i шчыльнейшых, чым быў раней. Вось што раз'юшвае!
О багі!
Пазваню табе з дарогі, калі надарыцца, пакуль жа — i сумна, i няпэўна ў мяне на душы, i адчуванне, што воля як быццам i не радуе, што быццам нечага i шкада — няволі? Кветкі мае тут завялі ўсе (незнарок як у Рубцова выйшла: „Алые цветы мои в садике завяли все”) — наогул. Сіратлівасць i пустэча. У каго яшчэ... „Мокнет, осыпается весь мой бедный сад, листья пожелтевшие по ветру летят”? Але гэта так, дзеля мінору, можа, прафілактычнага — журба. Будзем лічыць, што журба — пачуццё здаровае.
Читать дальше