Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не ведаю, як яшчэ пераконваць цябе i як адбіць у цябе ахвоту да розных Курляндый i Эстляндый.

Нейкія даручэнні круціліся ў мяне ў галаве, але вось, разгаварыўшыся, забыў. Вось. У Макарэвіча на радыё мае вершы — што ён думае з імі рабіць? Чамусьці не адказвае мне. А вершы ідуць, здаецца, у „Полымі” — нехта чуў абвестку па радыё (у жніўні). Радыё запозніцца — i тады ўсё ў кош. Пазвані Макарэвічу... Ой, даражэнькая, не! прабач. Усё пераблытаў. Цяпер скажы, што я заклапочапы сваімі літарат[урнымі] справамі? Усё наадварог. Макарэвічу трэба званіць не наконт „Полымя”, а наконт „ЛіМа”. Там жа новыя вершы. З „ЛіМам” трэба ўзгадняць, бо „ЛІМ” гэны маўчыць. Калі паспееш зрабіць, зрабі. А, можа, ужо тым часам „ЛіМ” выйшаў. Наогул жа, пра гэта ўсё адпішы.

<...>„

Датаваны ліст 8.08.82 года.

„Ужо даспеў твой лістапад...”

Да Эстляндый, Курляндый i Дэрптаў ахвоты ў мяне нават Міхась Стральцоў не адбіў. Да гэтай пары. Балтыя мае вялікую прынаду для мяне. Сама па сабе. Ніякіх прыемных асабістых падзей там не адбывалася. Годны, „вселенский” спакой восеньскай Юрмалы... A „Санкт-Піцербурх”...

И страны, по которым нам

Хотелось бы пройти,

Исчезлиих теперь уже

На карте не найти.

A ці трэба шукаць?

Што ж мяне здзівіла — чаму Міхась не згадаў Блокава: „Она при­шла с мороза раскрасневшаяся...” Праўда, ён не любіў хрэстаматыйна вядомых узораў... Тонка разумеў умоўнасць i „літаратурнасць” нашага ліставання:

„Слухай, калі вярнуся, ці змагу я прэтэндаваць на колькі твайго часу i ўвагі тваёй? Я разумею, што табе цяпер не да мяне: але я i зразумею нават малую ўвагу адпаведна, надаўшы ёй цаны. Я не такі ўжо капрызлівы i не такі эгаіст, толькі мне цяпер так хочацца, каб нехта, як малога, пагладзіў па галоўцы, каб першай парой я не баяўся за той ці іншы душэўны pyx, каб адвучыўся трохі ад душэўнай зацятасці, якая, на жаль, бывае непазбежнай у пэўных абставінах i ўмовах. Адным словам, калі многа нельга, чалавек, хоць i нехаця, задавальняецца i роллю спажыўца нейчай „філантропіі”, a хіба я выключэнне? Проста, мне не шанцуе так, як i іншым, a ім „несть числа” ўсюды i заўсёды. Такая апартуністычная ці плюралістычная „філасофія”.

Івашчанку не толькі паўшчувай пры выпадку за мяне, але „и власть употреби” — хіба так можна: не адказваць на пісьмы, схавацца сярод хахлоў i тым цешыць сваю лукаво-сентиментальную” душу? A сапраўды: цікава гэта атрымліваецца [нечытэльна] у хахлоў: сантыменты i рознае іншае несентыментальнае. Ты не заўважыла? Панаглядай.

Як мы сустрэнемся? Не буду загадваць, бо сурочыць баюся. Тэлефоны ўсё ж прышлі.

Барадул[іну] прывітанне перадай — хай бы напісаў мне што духаўздымнае, лайдак! У зняволенні добра было сядзець хіба якому Беранжэ: віно, дамы, візіты, Жюдиг (?), агнём наэлектрызаваная грамадская думка; а што казаць нам, грэшным, калі нават да Ал[ександра] Сярг[еевіча] не на край свету, а на Пскоўшчыну завіталі хіба два чалавекі, якімі ён душэўна даражыў — Пушчын ды „п'яніца” i „рохля” Дэльвіг. А „лукавый”, зноў лукавый, царадворца Жукоўскі адпісваўся пахваламі: „Борись, силач!..” i г.д. Дык той жа ўжо на той час новым Дзяржавіным мог сябе адчуваць, а тут...”

Безумоўна, то быў папрок. Мне, Барадуліну, іншым... Наконт іншых — не буду меркаваць. Сама ж я i цяпер упэўнена, што пацвельванні наконт майго прыезду былі таксама больш умоўнымі: „літаратурным” ходам. Не ведаю, ці было б лепш, каб я раптам рушыла ў той Мазыр... Пад які настрой Стральцова трапіла б...

Ці не была б тая сустрэча чарговай „невстречей”... Вобраз — ён вышэйшы за чалавека...

Тым часам я „пребывала” ў Каралішчавічах.

I атрымала ад Міхася вось гэты ліст. „Пошты ўчора, як заўсёды ў суботу, не было, а сёння прыйшло ад цябе аж два пісьмы. Чытаю i перачытваю ix у бібліятэцы — пад нуднае чваканне i пялёхканне дажджу за акном, а перад вачмі — твае Каралішчавічы, на якія міжволі пераношу i тутэйшую непагадзь: не вельмі ўтульна, мабыць, там i табе.

Уяўляю „нубійскую конніцу”, якую додж загнаў пад дах, да тэлевізара i транзістараў — во дзе калоцяцца сцены! Памятаю гэта па тых жа Каралішчавічах у канікулярны час, калі мае ўласныя дзеткі, увогуле слухмяныя, выраблялі там Бог ведае што, каб не адстаць, вядома, ад іншых. Цяпер у тых дзетак свае дзеткі, а бацька адлучаны ад бацькаўскіх ды дзедаўскіх клопатаў. I, сучасны чалавек, можа, i не надта перажывае з-за гэтага. Пазбавілі нейкай там выхаваўчай ролі?

Дык выхавацеляў у нас i так даволі. Куды ні кінь вокам, усюды Песталоцы, то з пернікам, то з дубінай, i дальбог, чалавеку сама пара хавацца ад ix, што ён i робіць, пачынаючы са школы, — спачатку ў славутай „падваротні”, a пасталеўшы, i за тымі варотамі, што надзейна акантаваны казённым арнаментам. I там ужо яго справа думаць ці не думаць пра добрыя намеры выхаваўцаў i пра тое, „что под жизнью беспутной и путной разумели людские умы”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x