На захадзе Смаленская зямля межавала з Полацкiм, а на поўднi — з Тураўскiм i Чарнiгаўскiм княствамi.
Князi Расцiслаў i Раман
Сваёй найвышэйшае моцы Смаленскае княства дасягнула пад час уладарання Расцiслава Мсцiславiча. Ён стаў князем у 1127 годзе i кiраваў дзяржавай болей за трыццаць гадоў.
Усходняя мяжа Смаленскага княства праходзiла тады па сярэднiм цячэннi ракi Масквы.
За князем Расцiславам у Смаленску былi пабудаваныя некалькi каменных храмаў. Найбольш старажытны з iх — царква Пятра i Паўла, якая добра захавалася да нашых дзён.
Князь Расцiслаў добра разумеў, што ягонай краiне трэба адукаваныя людзi. Ён заснаваў у сталiцы сваёй зямлi навучальню, якая давала такiя добрыя веды, што яе называлi акадэмiяй. У Смаленску ды iншых гарадах княства дзецi вучылiся ў школах. Адукаваныя манахi пiсалi i перапiсвалi кнiгi. Пры манастырах былі майстэрні, дзе малявалі абразы.
Пасля Расцiслава княжыў ягоны сын Раман. Ён любiў чытаць i сабраў багатую бiб-лiятэку.
Князь Раман, беручы прыклад з бацькi, адчыняў школы i запрашаў у сваё княства замежных вучоных. Ён аддаваў на асвету столькi сродкаў, што, калi памёр, смаленцы мусiлi збiраць грошы на пахаванне свайго князя.
Клiм Смаляцiч
У Смаленску на пачатку XII стагоддзя нарадзiўся знакаміты асветнік Клiм Смаляцiч. Ён вучыўся ў Канстанцiнопалi i мог застацца ў гэтым багатым i славутым на ўвесь свет горадзе. Аднак Смаляцiч вярнуўся на Бацькаўшчыну, каб несцi веды свайму народу.
Спачатку ён жыў у адным з манастыроў. Але неўзабаве гэты высокаадукаваны манах, дзякуючы падтрымцы князя, стаў кiеўскiм мiтрапалiтам — кiраўнiком хрысцiянскай царквы на ўсiх тагачасных землях усходнiх славянаў.
Клiм Смаляцiч выдатна ведаў творы Гамэра, Арыстоцеля, Платона ды iншых ста-ражытнагрэцкiх i старажытнарымскiх пiсьменнiкаў i вучоных. Ён i сам быў выдатным пiсьменнiкам i фiлосафам.
Да нас дайшоў, на жаль, толькi адзiн твор Смаляцiча, але i гэтага дастаткова, каб ацанiць яго лiтаратурны талент, дасцiпнасць, вастрыню i глыбiню думкi. Летапiсцы назвалi Клiма Смаляцiча кнiжнiкам i фiлосафам, якiх нашая зямля раней не мела.
Разам з Еўфрасінняй Полацкай і Кірылам Тураўскім ён стаў адным з найадукаванейшых людзей таго часу не толькі на беларускай зямлі, але і ва ўсёй Еўропе.
Клiм быў таксама надзвычай таленавiты настаўнiк. Найбольш вядомым яго вучнем i паслядоўнiкам стаў Аўрам Смаленскi.
Аўрам Смаленскі
Аўрамавымі бацькамі былі багатыя і знатныя людзі. Пасля іхняй смерці Аўрам раздаў сваю маёмасць манастырам, цэрквам ды бедным людзям, а сам пастрыгся ў манахі.
Жывучы за манастырскімі сценамі, ён сабраў вакол сябе гурток адукаваных і адданых сваёй справе землякоў-кніжнікаў. Аўрам і ягоныя аднадумцы перапісвалі і распаўсюджвалі кнігі.
Вучоны смаленец клапаціўся пра тое, каб яны былі зразумелыя кожнаму пісьменнаму чалавеку. Дзеля гэтага ён тлумачыў незразумелыя словы, упрыгожваў кнігі малюнкамі.
Глыбокія веды дазвалялі Аўраму чытаць напісаныя на грэцкай і лацінскай мовах кнігі старажытных пісьменнікаў і філосафаў. Ён і сам займаўся літаратурнай творчасцю.
Шмат зрабіў Аўрам для росквіту і славы заснаванай князем Расціславам акадэміі. Вучоны рупліва збіраў кнігі для яе бібліятэкі. Ён спрыяў прыезду ў Смаленск адукаваных людзей з іншых земляў.
Слава пра Аўрама разнеслася далёка ад роднага горада. Нашыя прадзеды захаплялiся ягоным красамоўствам ды абразђмі, якія ён маляваў. Аўрам, як i знакамiты Кiрыла Тураўскi, пакiнуў нашчадкам мудрыя «Словы» i павучанні.
У Аўрама Смаленскага было шмат непрыяцеляў, якія зайздросцілі ягонай адукаванасці і разнастайным талентам. Зайздроснікі падбухторвалі легкаверных гараджанаў кінуць Аўрама ў турму або нават утапіць ці спаліць яго.
Ліхія людзі дамагліся суду над асветнікам. Разам з двума вучнямі яго ўзялі пад варту і трымалі за кратамі. Але ўсе абвінавачанні на судзе рассыпаліся. Князь і вяльможныя смаленцы прызналі вучонага нявінным.
Пасля заканчэння свайго зямнога шляху Аўрам Смаленскі, як і Еўфрасіння Полацкая, быў абвешчаны святым.
Меркур-абаронца
Беларусы шануюць памяць яшчэ аднаго знакамiтага смаленца. Ён жыў прыкладна праз сто гадоў пасля Клiма Смаляцiча, у першай палове XIII стагоддзя.
Тады на славянаў i на iншыя еўрапейскiя народы напалi моцныя бязлiтасныя ворагi — мангола-татары. Яны захапiлi расейскія i ўкраiнскiя княствы i наблiзiлiся да Смаленска.
Напiсаная ў той час «Аповесць пра Меркура Смаленскага» так апавядае пра далейшыя падзеi.
Читать дальше