Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паром празь Ля-Манш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паром празь Ля-Манш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паром празь Ля-Манш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паром празь Ля-Манш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

бо ты не прыйшла

і сёньня ў мяне

архіўны дзень.

Сьмяротная пагроза

гэтаму стваральнаму спакою

тоіцца на вітрыне

сустрэчнага супэрмаркету

ў абліччы

вузкаплечай і стройнай

пляшкі такайскага

(шызая птушка на плячы

ўстурбавана ўзмахвае

напудранымі крыламі),

вузкаплечай пляшкі,

падобнай да цябе

болей за любую дзяўчыну

з суботняга праспэкту

Францішка Скарыны

блакітнавокім букетам

маладога падступнага хмелю

твайго цела,

здольнага аднаўляць

тэксты палімпсэстаў,

на чыіх пэргамінах

я мог ператварыцца

ў архіўную адзінку з нумарам

і не чакаць цябе

на вуліцы твайго імя,

каб назаўтра

зноў непазьбежна ўспомніць

пра свой дыплём гісторыка

і досьвед архівіста.

Нашэсьце мятлушак

У ліпені

горад захапілі

белыя мятлушкі.

Яны кружыліся

вакол поўні

і вулічных ліхтарняў,

езьдзілі ў тралейбусах і

кватаравалі на кніжных паліцах

над ложкам.

Яны апускаліся нам на плечы,

калі мы любілі адно аднаго

перад нашым суўдзельнікам —

авальным люстэркам,

і зьняможана засыналі

на набітых эратычнымі фантазіямі

падушках.

Яны будзілі нас,

асьцярожна апускаючыся

на павекі,

пад якімі круціліся

відэастужкі сноў,

і ў завейным танцы

паўтаралі рыфмы і рытмы

нашае юравабнасьці.

Ты лічыла мятлушак

нечымі душамі

і паіла віном.

Я называў іх

дзіцячымі ўспамінамі

і частаваў марозівам...

Аднойчы ты сказала,

што вынайшла

магічную формулу

пераўвасабленьня

ў мятлушку і,

абдымаючы цябе ў той вечар,

я ўжо ведаў

твой выбар.

Закаханыя глуханямыя

У гэты дажджлівы дзень

успомні кавярню

з багемнаю рэпутацыяй,

куды мы заходзілі

на філіжанку кавы

зь мігдалавым лікёрам

(постскрыптум нашага спатканьня),

кавярню, куды завітвалі

парачка лесьбіянак

і здабытчык дыямэнтаў зь Якутыі

штораз з новаю дамай.

Успомні,

закаханыя сядзелі за столікам

пад нязграбным пэйзажам

з парушанаю пэрспэктывай,

і мы не адразу заўважылі,

што яны гавораць

рукамі,

бо нашы рукі таксама

ніколі не маўчалі,

прычым іх лексычны запас

здаваўся нам бязьмежным.

Мы крыху паспрачаліся на тэму:

як глуханямыя

клічуць адно аднаго

і як называюць нас,

калі мы завём іх

глуханямымі?

Успомні,

яго доўгія пальцы

нашэптвалі штосьці такое,

ад чаго яе профіль

быў зьлёгку падведзены чырваньню,

і ты сказала, што

слова «кахаю» на іхняй мове

вынайшаў самы закаханы

з усіх глуханямых.

Мы думалі,

яны зайздросьцяць нам,

бо на іх мову не перакладаюцца

ні радасьць

тэлефоннага званка,

ні «Yesterday»,

ні музыка апошніх ускрыкаў,

калі вусны

ўтрапёна ловяць

сваю здабычу.

Успомні тых закаханых

з дажджлівага гораду.

Ты не зайздросьціш ім

зараз?

Прадчуваньне

Кепурка

Уладзімера Караткевіча і

зьлёгку правінцыйнае

гіпсавае аблічча

Станіслава Манюшкі.

Шапаткі рой

нязвыклых пяшчотных імёнаў і

дзьве шаравыя маланкі

ў небе

над далінаю канапы.

Сунічны пах дыні і

прыціснуты да шкла

чоўнік далоні,

які паплыве

празь некалькі краінаў.

Адчуваньне, што цябе

проста ампутавалі

без усякага наркозу...

Бутэлька нясмачнага цёплага

піва,

на дне якой хаваецца

веданьне:

гэты жнівеньскі дзень

прысьніцца мне

пасьля сьмерці,

пакуль што адтэрмінаванай

да XXI стагодзьдзя.

Над местам

Сёньня ўначы

я быў надзелены талентам

чытаць чалавечыя думкі,

і, можа, у гэтым

не было б нічога незвычайнага,

каб мая здольнасьць

не мяняла да непазнавальнасьці

маіх знаёмых,

але нават у тым выпадку,

калі ўладальнік падбародка

рымскага легіянэра

ператвараўся ў пяшчотную

дзяўчыну

з сапфіравымі завушніцамі,

я дакладна ведаў,

хто ёсьць хто,

і з прычыны прыроджанай

пэдантычнасьці

склаў вялікі сьпіс тых,

з кім павінен сустрэцца,

каб упэўніцца, што

яны таксама падуладныя

зьменам.

У параўнаньні з чытаньнем думак

здатнасьць лётаць

выглядала даволі банальна,

хоць у небе я пачуваўся

яшчэ не зусім упэўнена

і мяне настаўляла

мая даўняя сяброўка —

адзіная істота,

якая не зьмяніла свайго аблічча

(я пакутаваў ад здагадак,

якім яна бачыць мяне,

бо падазраваў, што спадарожніца

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паром празь Ля-Манш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паром празь Ля-Манш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Паром празь Ля-Манш
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Отзывы о книге «Паром празь Ля-Манш»

Обсуждение, отзывы о книге «Паром празь Ля-Манш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x