Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паром празь Ля-Манш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паром празь Ля-Манш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паром празь Ля-Манш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паром празь Ля-Манш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты памерла

на пыльным гарышчы

сярод польскіх падручнікаў

і заходнебеларускіх календароў.

(Маючы ахвоту,

у тваім сконе лёгка знайсьці

нешта сымбалічнае.)

Магчыма, у астатняе імгненьне

ты ўспомніла

пра мяне.

Згадка пра мора

Калі зрастуцца

нашы нэрвовыя валаконцы,

калі мае леўкацыты

пабягуць па тваіх хрызалітавых жылках,

калі салёныя рукі

ператворацца ў плаўнікі

і

мы сьлізганём

у аквамарынавыя глыбіні,

з тэрасы ўвойдзе

паважная чайка і,

нахіліўшы набок галаву,

строга прамовіць:

запомніце гэты дзень,

сёньня —

сьвята найкарацейшага ценю.

Оксфард

Ад пэргамінавай готыкі

і ад завеі

над зьдзіўленымі нарцысамі

кружыцца галава,

і ёсьць рызыка

небясьпечна адхіліцца ад курсу,

пагатоў

глуха маўчаць пра Беларусь

навігацыйныя мапы

Бадлэйнскай бібліятэкі,

дзе зь сёньняшняга дня

будуць пыліцца

дзьве мае кніжкі пра Полацак.

Арыенцірам можа стаць

тваё імя,

напісанае вярбовым дубчыкам

на белым ходніку, —

толькі яго

імгненна схрумстае

памаранчавы сьнегаўборачны вусень.

Дзеля пэўнасьці

гэты арыенцір

лепей надрапаць

на стальніцы,

высьлізганай лакцямі

дзесяці студэнцкіх пакаленьняў,

што пасьля гулкіх аўдыторыяў

спасьцігалі горкую мудрасьць

пад нізкай стольлю

піўніцы «White Horse»,

а па-нашаму проста «Белы Конь»,

дзе кірыліца

ўжо адваявала сабе пляцдарм

у выглядзе

папулярнага расейскага слова

з трох літар.

Па галерэях Крайстчорч-каледжу,

палохаючы японскіх турыстаў,

бадзяецца дух

Льюіса Кэрала.

У засьнежаных лугах

мільганецца духам Алісы

вохрыстая лісіца.

Лёндан

вынырне з завірухі

мокрай няўтульнасьцю

дыкензаўскіх паралелепіпэдаў.

Тэмза

разам з душою

будзе перажываць

пэрыяд адліву,

а на ўскраіне ночы

прысьніцца ангельскамоўны сон:

я буду гувэрнэрам

малалетняга лорда

і пад сьпеў ранішніх драздоў

з асалодаю адлупцую яго

за нявывучаныя правілы

напісаньня «ў».

Цягнік

Дзіўны цягнік

спыняецца штоночы

на нашым ліпнёвым паўстанку:

сьвецяцца вокны,

ды не відаць людзей за імі.

Там нікога няма,

шэпчаш спалохана ты

і завешваеш вакно фіранкаю.

Мы з табою —

апошнія людзі на сьвеце.

Чакае цягнік,

нібы лёс,

вабіць, як бездань,

сьветлай сваёй пустэчаю,

каб павезьці ў невараць.

Вусны ратуюць вусны,

цела ратуе цела,

душа ратуе душу.

Зьнікаем у полымі паратунку,

каб памерці разам

і разам уваскрэснуць.

Уваскрэсну на досьвітку:

сьпіць за вакном

студзеньскі горад,

чужое дыханьне

кранае шчаку.

Ты ўваскрэсьнеш

у тое ж імгненьне

на нечым плячы,

скажаш камусьці ў одуме:

дзіўны цягнік прысьніўся мне —

сьвецяцца вокны,

ды няма нікога за імі.

1 красавіка

Гэты непаважны дзень

добра пачаць з малітвы

ў грэка-каталіцкай царкве

сьвятых апосталаў Пятра і Паўла

ў лёнданскім раёне Фінчлі;

потым табе прапануюць

паслухаць мэмуары

(вёсачка пад Нясьвіжам,

Афрыка і Монтэ-Касына)

суайчыньнікі

зь Беларускага дому

на Penn Road,

дзе ўчора зацьвілі магноліі;

потым ты выправісься падземкаю

на Трафалгарскі пляц,

дзе круглашчокія землякі

Стывэнсана і Валтэра Скота

з загарэлымі нагамі

выдзьмуваюць з дудаў

зусім беларускія мэлёдыі,

наслухаўшыся якіх,

ты недасьведчана ўваб’есься

ў паб,

запоўнены парачкамі

дзіўных закаханых, і,

не дапіўшы віна,

зьбяжыш ад лёнданскіх гомасэксуалістаў

да імпрэсіяністаў

з Нацыянальнай галерэі,

каб аддыхацца

на бульварах Пісаро

і згубіцца

ў блакітна-зялёным натоўпе

Рэнуаравых «Парасонаў»,

у якім

цябе чакае знаёмства

з расейскай прастытуткаю

і мэксыканскай студэнткай

з антычнай фігуркаю

ў чорным трыко

(як заўсёды ў тваім жыцьці,

усё адбываецца

з ініцыятывы жанчыны).

Ты выбераш мэксыканку,

зь якой цябе аб’ядноўвае

аднолькава вусьцішная

ангельская мова

і прыкладна аднолькавы

бюджэт падарожжа;

грошай усё ж хапае,

каб запрасіць яе ў «Salisbury»,

а ангельскай мовы —

каб растлумачыць, што ў гэтым пабе

любіў бываць

з сваімі каханкамі

Оскар Уайлд;

яе ангельскай

хапае на падазронае пытаньне,

ці ня з гэтых і ты сам

(абазнанасьць ў тутэйшай літаратуры

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паром празь Ля-Манш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паром празь Ля-Манш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Паром празь Ля-Манш
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Отзывы о книге «Паром празь Ля-Манш»

Обсуждение, отзывы о книге «Паром празь Ля-Манш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x