Пётра Сыч - Сьмерць і салаўі.

Здесь есть возможность читать онлайн «Пётра Сыч - Сьмерць і салаўі.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сьмерць і салаўі.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сьмерць і салаўі.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Успаміны афіцэра-беларуса спад Монтэ-Касыно

Сьмерць і салаўі. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сьмерць і салаўі.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пано… Прабачце — прывычка. Прызнаюся шчыра, калі ў верасьні 39-га году таварышы прыйшлі нас вызваляць ад сала й хлеба, я іхных танкаў не цалаваў, але й ня вельмі маркоціўся па польскай уладзе — прыелася горкай рэдзькай. Узьнікла надзея, што сын вернецца дамоў, ён-жа недзе там бегае героям. Прайшло некалькі часу — сын не вяртаецца. Пайшоў я ў сельсавет. Старшыня быў добры чалавек: выслухаў, запісаў, абяцаў зрабіць захады. Між іншым, ён таксама недзе тут недалёка ляжыць пад гэтым паршывым Монтакасіна, бо пасьля яго арыштавалі і, такім чынам, ён трапіў у польскую армію. Пачалася пісаніна ў нейкія райкомы, абкомы, якія мне сталі комам у гарлянцы. Адусюль адказ: «Не ведаем, дзе ваш сын знаходзіцца». Кануў, як іголка ў стог сена. Толькі ў Іраку я сустрэўся з чалавекам, які бачыў майго сына ў лягеры каля Варкуты. Сын быў цяжка хворы й, бачна, там застаўся навекі.

У сьцюдзёную студзенскую ноч у вёсцы пачуўся нейкі гармідар. Неўзабаве й нам пастукалі ў дзьверы «Атварай!» Аб што ходзіць? Выясьнілася хутка: «собірайся с вешчами!» Энкавэдысты стаяць са шпікульцамі: «быстрей, быстрей!» А тут наймалодшая дачушка Зоська хворая. За што хапацца? «Быстрей, быстрей!» Схапілі што папала. «Давай, выхадзі!» Выйшлі. І вось на маіх коніках, на маіх развалках мяне зь сям'ёй павезьлі. Ужо конікамі я ня кіраваў. Мароз быў жахлівы. Завезьлі ў Маладэчна й загналі ў цялятнікі, дзе ніякага аграваньня. Замкнулі, заплямбавалі й павезьлі…

Мяне крышку знудзіла, а больш змучыла гэтая цяжкая гавэнда.

— Дзядзька Лукаш, павошта ўсё гэта ты мне расказваеш? Я-ж гэта ўсё перажыў на сваёй скуры.

У вачох Лукаша заблішчэлі сьлёзы крыўды. Ён-жа прызвычаіўся раіцца перш-наперш з жонкай, пасьля з разумным суседам, урэшце з солтысам. Аднэй рады ён ня прызнаваў — калі хадзіла пра зямлю й як яе зьліваюць потам. Гэта ён ведаў. У гэтым ён быў амаль аграном.

І вось цяпер ён хацеў «выспавядацца» — тымбольш сваёй мовай — расказаць сваю трагэдыю. Каму-ж ён яе раскажа? Пазнанскай «пырцы», якога ён ня любіць?

Мне сталася прыкра. Я перамог сваю стомленасьць і кажу:

— Што-ж, Лукаш, гавары далей.

— Вам гэта можа нудна, але мне гаротна. У цягніку-цялятніку памерла мая Зоська. Тры дні мы ня прызнаваліся: думалі, даедзем — пахаваем. Усё-ж, як нам давалі гнілую рыбу й брудную ваду, нехта сказаў энкавэдыстам, што ў вагоне ёсьць труп. Зрабілі рэвізію, знайшлі і… Зоську забралі. Ня ведаю на якой станцыі гэта здарылася, ня ведаю, дзе мая Зоська пахаваная й ці пахаваная наагул.

Завязьлі нас у сібірскі калгас і «давай, давай, выкалывай!..»

Цяжка было, але нам ня прывыкаць. Канчаю, панок. Прабачце, ізноў забыўся. Таварыш Сталін выдаў гамнэстыю…

Раптам у нашую размову зьлева ўрываецца ўкраінец ды кажа:

— Ніякаю амнэстыю, а гімнэстыю.

Драматычнасьць настрою злагаднела. Дружна расьсьмяяліся. Такі прыпадковы «карброн мот» [6] Лоўкае слоўца. ― Рэд. шмат памагае. Гэтакіх «мотаў» пазьней было шмат пад Монтэ-Касыно.

Але дзядзька Лукаш не задаволіўся сваёй споведзяй. Ён хоча дакалупацца да сэнсу таго, што мае сяньня здарыцца.

А я сам ня бачу пераканальнага сэнсу, бо з тэгэранскіх справаздачаў (хаця й замаскаваных) бачу, што нас прадаюць гуртам і ў дэталі.

— Што будзе пасьля вайны, няведама, але гэтыя паршывыя горы мы здабываць мусім. Можа няшмат нас застанецца жывых, але тыя, што застануцца, што атрымаюць?

Я быў злосны і так мне карцела адказаць: хвігу з паветачкай, але паўстрымаўся: можа стары, скрыўджаны, зламаны чалавек мае нейкія ілюзіі. Павошта іх разьбіваць?

Малая дыгрэсія: Дарагія Чытачы, (пэўна-ж, калі нехта будзе чытаць гэтую маю лабуду), не разьбівайце лёгкадумна людзкіх ілюзіяў, калі яны навет недарэчныя. Праўда, людзей трэба прывучаць да рэалізму, але ня брутальна, паволі, пераконваючы…

Таму я адказаў Лукашу:

— Дарагі, я не прарок — ня ведаю. Думаю, што аднак справядлівасьць пераможа, бо інакш няма сэнсу жыць. А вось скажы мне, Лукаш: абяцаў табе нехта несьмяротнасьць на зямлі?

— Не, ніхто. А чаму вы пра гэта пытаецеся?

— Вось таму, што і мне ніхто не абяцаў. Таму мы мусім памерці. Баяцца сьмерці, паводля маёй думкі — недарэчна, бо ўжо ад тэй хівіліны, калі дзіцё ўсьведаміла, што мусіць памерці, яно павінна асівець ад страху. А ці памрэм сяньня ці пазаўтраму — якая розьніца?

— Вы, панок (ужо без прабачваньня), пачынаеце нейкую хвілязохвію. Я яе ня вельмі цямлю. Але што-ж пачнеш? Трэба будзе пайсьці…

Раптам войстры сьвісток.

«Panowie oficerowie, na odprawę do dowódcy batalionu».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сьмерць і салаўі.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сьмерць і салаўі.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сьмерць і салаўі.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сьмерць і салаўі.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x