Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здарылася так, што вясковы выган для скаціны стаў вельмі кепскі. Вось бацька ўзяў як бы ў арэнду пасеку ля возера Доўжа. Самі гаспадары жылі стала мілі за тры, і паша іхняя ніяк не выкарыстоўвалася. У першы дзень, калі мне бацька паказаў дарогу, - вярсты тры лесам, - да гэтае пасекі, ён і навучыў мяне агонь распальваць.

- Даю табе, сынок, усе гэтыя агнявыя прылады. Агонь - святая справа. Ён дае нам жыццё, але ж можа і адабраць жыццё. Агонь памагае нам паляпшаць жыццё, але можа ў адно вокамгненне знішчыць усе набыткі на тло. Ніякіх жартаў з агнём быць не можа і не павінна. Ні абражаць яго, ні сварыцца на яго, ні закідваць якім брудам нельга, бо ён спомсціцца так, што ты і не рады будзеш. Галоднаму ён дапаможа згатаваць страву, халоднага абагрэе, у цёмную ноч дасць нам святло. Але толькі тады, калі будзе сапраўдная патрэба, можна ўдарыць крэсівам аб скалку. Агонь раскладзі так, каб ён не дастаў да дрэў, каб не пабег па лесе. Спачатку кладзі крыху падпалу, а як угарыцца - падкладвай больш. Калі згатуеш страву або абагрэешся, засып яго зямлёй, пяском. Хто гэтага не зробіць, той ніколі другому чалавеку не паспагадае, не паможа яму з няшчасця выбавіцца. А ты заўсёды так рабі, дзе б ні быў, хоць і цяпер, малы, хоць у далейшым, дарослы. Бо я прыйду і пагляджу, як ты выконваеш мой наказ... А цяпер назбірай сухіх сучкоў і ядлоўцу, раскладзі сам першы агонь...

Я назбіраў апалу і падпалу, склаў маленькі ламок і пачаў высякаць першы ў сваім жыцці агонь. Сэрца маё аж заходзілася ад радасці і гордасці. Ад хвалявання я больш трапляў па пальцах, чымсьці па скалцы. Але ўсё ж праз некалькі хвілін іскрынка трапіла на цэру. Я раздзьмуў яе і паднёс да сухога ядлоўцу. Ядловец адразу пыхнуў. Шыза-сіні дымок ахапіў мой твар. Гаркава-салодкі смак яго я ўяўляю і цяпер і адрозню яго лёгка ад усялякага іншага...

...Распальваў я агні толькі ў тыя раніцы, калі сапраўды было зімна. Разы са два-тры за лета прыходзіў мой тата, абыходзіў усе мясціны, дзе я пасвіў каровы, праглядаў і нешматлікія вогнішчы. Пасля ўсяго казаў:

- Добра, сынок!

У далейшым жыцці я ніколі і нідзе не пакінуў непагашанага агню. Так ужо ў звычку зайшло.

Быў такі выпадак. Жыў я на Далёкім Усходзе. Траляваў з тайгі бярвенне на тартак. Аднойчы паехаў разам з адным алтайцам. Заехалі ў тайгу. Паклікаў ён мяне:

- Давай падымемся на сопку!

- Ды мой конь не самавіты!

- Дарма! Затое там возьмем сушынак, адразу норму споўнім.

Паехалі. Узняўшыся, пэўна, на кіламетр да неба, адшукалі і сушынкі. Бяры, грузі ды да долу. Але тут раптам узняўся буран. Ды які! Аж сопка здрыгалася. Мы адразу коні падвялі да вывараці, прывязалі іх да каранёў. Так, нібыта ў закутак, яны і сталі. А самі за вывараць селі, склалі галовы і пачалі раіцца.

- Ну, добра, калі гадзіну якую пакруціць. А калі на ўсю ноч? Што тады?

Думай не думай, а трэба чакаць. Мой напарнік сабраў па кішэнях нейкія рэшткі махоркі, зляпіў дзве цыгаркі і кажа:

- Давай запалкі!

- Няма!

- І ў мяне няма. Але чакай - зараз агонь будзе.

Выдраў ён з ватніка крыху ваты, скруціў яе ў маленькі валік, сякерай адшчапіў ад пня сухую трэсачку і пачаў гэтай трэсачкай качаць валік па пні. Я накрыў яму галаву крысом бушлата, каб не заносіла снегам. Раптам ён спыніўся, хапіў валік, дзьмухнуў на яго і пацягнуў канцы ў розныя бакі. Адразу пыхнуў агонь. Мы падпалілі трэсачкі, распалілі пад вывараццю невялічкі агонь і, зразумела, прыпалілі свае цыгаркі.

Пакуль курылі, грэліся, жартавалі - буран заціх, спыніўся. Спыніўся ён так жа раптоўна, як і пачаўся. Мы адразу ж увязалі вазы - фінскія сані.

- Ну, паехалі! - кажа мой напарнік.

- Пачакай. Трэба агонь пагасіць.

- Ды што ты, мілы! Вецер і снег усё загасяць.

- Хай яно і так, але я калісьці дакляраваў свайму бацьку, што ніколі і ні пры якіх акалічнасцях не пакіну нідзе нават маленькага агеньчыка. Справа нядоўгая.

Агонь пагасіў...

Навучыўшыся здабыць - навучыся і спажыць

Я пачаў жаліцца, прыгнаўшы каровы двору, што ў мяне нехта з'еў мой абед. На другі, на трэці дзень - таксама. Маці здзівілася.

- Можа, да цябе якія сябры прыходзілі?

- Ды не, нікога не было.

Пачала мяне маці распытваць, дзе я трымаю свой абед. Я сказаў, што, прыгнаўшы каровы на пашу, кладу торбачку пад дубочкам, у кустах.

- Э-ге, - кажа маці, - паспрабуй павесіць на дубку, а сам адыдзіся ды панаглядай ціхенька.

Назаўтра я так і зрабіў. Толькі сеў у ядлоўчыку, павесіўшы сваю торбачку з лустаю на дубовы сучок, як наша маладая карова кінула адразу шчыпаць траву ды бегма да дубочка. Крыху яна не дацягнулася губамі да торбы, тады ўзнялася на дыбкі і скінула маю торбачку на зямлю. Прыбег я, а яна зубамі і торбачку паспела развязаць, толькі-толькі маю лусту не з'ела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x