Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І раптам - дзіва, навіна: бацяны прыляцелі! А жылі яны на дзядулевай сядзібе, на старым клёне. На верхавіну клёна было зацягнена старое кола. На ім і змайстравалі сваю сядзібу бацяны.

Дзед быў на гумнішчы. Збегалі да яго.

- Дзядуля, бацяны прыляцелі!

Дзядуля бачыў іх неаднойчы, але ж трэба даць радасць малым, аддзякаваць ім за тое, што прынеслі добрую навіну.

- Прыляцелі? Добра, дзеткі. Зараз іду.

Падышоўшы да клёна, дзядуля выгукнуў:

- Дзень добры, боця!

Бацян нахіліў галоўку з дрэва і заляскаў дзюбкай:

- Та-та-та-та...

- Дзе ж ты лётаў? Што ж ты бачыў?

Бацян зноў у адказ:

- Та-та-та...

- Жыві шчасліва ў нас. Ніхто цябе не скрыўдзіць. А калі што якое - адразу скажы мне. Я таму дам кару добрую...

Бацян паўтарае сваё:

- Та-та-та-та...

Мы ўсе да сваіх матак.

- Мамачка! Дзядуля з бацяном размаўляў. А боця яму пра ўсё апавядаў: як ён лятаў, куды, што дзе бачыў...

Размаўляў ці не размаўляў, але нейкае паразуменне між імі было. Трэба сказаць, што адзін бацян аднойчы закульгаў, недзе ў вялікім падарожжы пашкодзіў ножку. Колькі часу жыў ён у дзеда. А пасля - ведалі дакладна: сем гадоў прылятаў ён, кульгавы, на сваё гняздо.

Пасля загінуў недзе. Пачаў прылятаць новы жыхар гэтага гнязда.

Як зайцы на ямішчы гулялі

Нашы каровы на пасецы пасвіліся добра. Набіраліся-наядаліся яны спажыўнай травы ўсялякай, ад чаго давалі нашай вялікай сям'і малако і масла. Масла было такое духмянае і прыгожае з выгляду, што кабеты суседскія, пабачыўшы яго, казалі маёй маме:

- Не хочаш праўду сказаць, ты яго шафранам падфарбоўваеш.

Але, зразумела, нічым гэтага масла мая мама не падфарбоўвала. І колер, і смак, і духмянасць давалі яму травы, мурог...

Мая задача была яшчэ прасцейшая: толькі не перашкаджаць каровам у сваёй справе адбору травы ды на палудзень перагнаць да возера. Там яны пілі, заходзячы ў ваду, пасля, уклаўшыся ў халадку, пад дрэвамі, адпачывалі, жавалі жвачку...

Пакуль не надышоў гэты паўднёвы час, я займаўся сваімі назіраннямі, размаўляў з птушкамі, якія падляталі да мяне зусім блізка, ледзь на плячо не садзіліся. Некаторыя нават спявалі кароткія песенькі. На доўгія ў іх часу не хапала. Усе яны спяшаліся аднесці ежу ў гняздо сваім птушаняткам, якія ўжо апярыліся і сталі падлёткамі, патрабавалі ежы ўдвая больш, чымсьці раней. Некалькі разоў я паднімаў такіх падлёткаў з зямлі і саджаў назад у іхнія гнёзды, з якіх яны павывальваліся, спрабуючы свае крыльцы.

Назіраў я за рознымі кветкамі, як яны паступова ператвараліся ў плады, ягады. Набіраў пакрысе ў торбачку і добрых грыбоў, каб хапіла падсмажыць і падвесяліць вячэру ўсёй нашай сям'і. Плёў часам кошычкі для хатняга ўжытку... Але багата часу праводзіў, слухаючы музыку, спевы, гоман бору.

Аднойчы так я суцішыўся, захапіўся гэтым нібыта знаёмым і заўсёды новым гоманам бору і раптам чую, што ў гэтай музыцы з'яўляюцца нейкія нязвыклыя для майго вуха гукі. Так, пэўна, уяўляю я цяпер, дырыжор аркестра чуе на рэпетыцыі які-небудзь рып не ў час адчыненых дзвярэй або чый-небудзь прыглушаны кашаль.

Дык вось і я, хоць быў толькі сціплым слухачом канцэрта, які давала геніяльная мастачка - прырода, пачуў нейкія нязвыклыя, дысанансавыя гукі: «пто»... «'пто»... «пто»... і затым «оп»! І так разоў дзесяць запар.

Я ціхенька ўзняўся і, цікаючыся, пачаў набліжацца да сасонак, за якімі былі ямішчы, - напалову засыпаныя леташнія ямы, дзе зімой трымалі бульбу. Расхінуўшы сасновыя лапкі, бачу больш дзесятка зайцоў, вялікіх і малых, якія, стаўшы на дзірванок перад гэтымі ямамі, разбягаюцца, нібыта паводле нейкай каманды, а затым скачуць праз ямы: раз, два, тры. У гэтым спаборніцтве некаторыя, асабліва меншыя, увальваліся ў якую адну яму. Вось бегучы яны і давалі гукі: «пто», «пто», «пто»... Я нават добра не зразумеў, ці гэта яны лапкамі так тупалі па пяску, ці прыгаварвалі, каб паддаць сабе імпэту. Глядзеў я, глядзеў, а пасля, калі яны падрыхтаваліся да чарговага перабегу, выйшаў раптоўна ды сказаў:

- Пачакайце, я з вамі...

Куды там! Нават не мог заўважыць: ці яны расталі, ці паразбягаліся так хутка.

Больш яны сюды не прыходзілі, а можа, прыходзілі, калі мяне не было.

Дома, пры вячэры, я расказаў пра гэтую гульню. Бацька і растлумачыў, што адзіны зайцаў паратунак - ногі. Вось звяры і практыкуюцца, каб у іх ногі былі моцныя.

«Канец свету»

Перад рэвалюцыяй, гадоў шэсцьдзесят - семдзесят таму назад, у нас, у Беларусі, было мала школ, не было зусім бібліятэк у вёсках, не было тады наогул нідзе на свеце радыё, тэлебачання. Людзі даведваліся пра апошнія навіны і пра тое, дзе што на свеце дзеецца ад розных падарожных людзей, ад вандроўнікаў. Часам гэта былі самыя звычайныя ашуканцы, якія ішлі ад вёскі да вёскі і памаленьку пашыралі ў народзе ўсялякія былі і небыліцы. Усюды іх прымалі, частавалі і прагна слухалі розную несусветную лухту. Прыблізна ў 1906 годзе такія падарожныя людзі, як згаварыўшыся, на пытанне: «Што чуваць?» - адказвалі адно:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x