Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раніцай, як толькі сонейка ўзышло, паднялося, пайшлі мы ўсе накрыўкі скідаць ды гародніну вадой з палівачак паліваць. У нас - не змерзла ніводнага каліва, а ў беднага імянінніка нават бульбоўнік увесь счарнеў.

Днём у майстэрні смеху было немаведама колькі. А гэты самы Пятро мне прэтэнзію даў:

- Чаму вы мяне не ўгаварылі? Я тады, можа б, устаў і таксама пазакрываў сваю гародніну.

Саратаўскі беларус

Прыехалі мы з жонкай у Беларусь. У адну маленькую вёсачку, дзе ніколі ў жыцці не былі, нікога з людзей да таго не бачылі і не ведалі. Вёсачка дужа прыемная, прыгожая. Нават вуліца і тая асаблівая, не падобная да іншых: зялёная, спарышнікам уся зарасла, як зялёным дываном пакрыта. А з бакоў, апрача садоў і кветнікаў, рабінамі абсаджана. Ходзім мы на возера купацца, ходзім у лес грыбы збіраем, на памежках некаторыя лекавыя расліны бяром ды сушым: святаяннік, насенне трыпутніку, мяту. Адначасна, калі бывае ў людзей вольны час, слухаем, як яны гавораць, якая ў іх сама вымова, які лексічны запас. Ідучы вулічкай, да нас на лаўку перад домам садзяцца калі, хоць на кароткі час, суседзі, пытаюцца, расказваюць...

А насупраць дома нашай гаспадыні жыла адна вельмі слаўная сям'я. Маці працавала на мясцовай пошце, бацька - рабочы. Дачушка старэйшая адвучылася ў восьмым, перайшла ў дзевяты клас. Мала таго, што прыгожая і разумная, але гэта была на дзіва для нас з жонкаю працавітая дзяўчына. Яна адна даглядала ўсю хатнюю гаспадарку, гатавала есці для ўсёй сям'і, рыхтавала пойла ды корм для жывёлы, прачкарыла, знаходзіла і час чытаць кнігі. А школьныя адзнакі ў яе ўсе былі выдатныя. Гэтыя акалічнасці выклікалі ў нас вялікую сімпатыю да гэтае сям'і і не меншую павагу. Калі аднойчы да нас падышоў пагаманіць крыху сам бацька, мы з вялікім задавальненнем паслухалі яго, падтрымалі размову з ім. Гаварыў ён па-беларуску прыгожа, нават, я сказаў бы, з літаратурным ухілам. Вымова ў яго была чыстая, натуральная: казаў «дзякую», а не «д'зякую», як некаторыя ў горадзе, «сяджу», а не «сяд'жу».

Аднойчы ён у мяне запытаўся, з якога раёна Беларусі я паходжу.

- З Пастаўскага, але даўно-даўно выехаў адтуль. А вы?

- Я з Саратаўшчыны...

У мяне нават думкі такой не з'явілася, што гэта з той Саратаўшчыны, якая на Волзе. Я парашыў, што пасля вайны які-небудзь наш раён перайменавалі ў Саратаўскі. Але запытаўся:

- Даруйце, але дзе ж ён, той Саратаўскі раён, як ён называўся раней?

Мой субяседнік засмяяўся ды і пытаецца:

- Няўжо вы не ведаеце, дзе знаходзіцца Саратаўшчына? Вы жартуеце, зразумела...

- Як?! - яшчэ больш здзівіўся я. - Дык вы з Волгі, з той самай Саратаўшчыны?!

- Але, але. А чаму вы дзівіцеся?

- Мяне дзівіць, што вы гаворыце па-беларуску так, нібыта тут нарадзіліся.

- Нічога дзіўнага! Калі я ажаніўся, а мая жонка - тутэйшая, - то надумаў тут і застацца. А жыць з людзьмі, сустракаючыся з імі штодня, і не ведаць іх мовы - я лічу недастойным людской годнасці. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці. Ці цяжка вывучыць яшчэ адну мову! Мая дачушка вывучыла чатыры, уладае імі як мае быць. Трэба ж і мне не вельмі адстаць ад яе. Хіба я няправільна разважаю?

- Вы разважаеце дужа правільна, па-ленінску.

«А Маня дурная!»

Аднойчы сядзеў я на лавачцы каля дома з суседскай дзяўчынкай Маняй. Падышоў да мяне, павітаўся і сеў побач таксама суседскі хлопчык Шлёмка, такога ж узросту, як і Маня.

Я люблю размаўляць з малымі. Цікава, як яны глядзяць на жыццё, на вакольны свет. І гэтым разам пагаварылі аб тым-сім. Тут хлопчык і кажа:

- А гэта Маня дурная!

Я здзівіўся і пакрыўдзіўся.

- Што ты вярзеш? Ты б такія адзнакі са школы прыносіў, як яна. У яе ж адны пяцёрікі...

- Ха! Што яе пяцёркі! Я залез у іхні сад, узлез на самую лепшую яблыню і латашу сабе яблыкі, поўную пазуху напакаваў. Прыходзіць яна. Прайшла каля самай яблыні, мяне не ўбачыла, узяла з-пад суседняга дрэва нейкі ападыш ды і пайшла з саду... Дзе ж яе розум?!

Я праз малы час пытаюся ў Мані, ці праўда гэта, што Шлёмка кажа.

- Праўда, дзядзечка! Я пайшла да яблыні адмыслова, гэта ж мая самая любімая. Кожную раніцу хаджу да яе. Аж бачу, на дрэве сядзіць ён. У іх свайго саду няма. Няхай, думала так, няхай паласуецца... Узяла зусім не патрэбны мне яблык і пайшла прэч з саду, каб не засмуціць, не здэтанаваць яго...

Хованкі

Недалёка ад Сянна, на беразе таго ж возера, пры якім стаіць і Сянно, ёсць невялічкая, утульная вёсачка Свабоднае. Давялося нам неяк пражыць там з паўлета. Што, апрача прыроды, спадабалася нам у тым прыгожым куточку Беларусі - гэта людзі. Вельмі добрыя, цікавыя, лагодныя людзі. А затым - дзеці. Жонка мая бадай усё жыццё працавала настаўніцай, ды і паездзілі мы па свеце багата. Такім чынам, маглі рабіць параўнанні, супастаўленні. Розныя бываюць і дарослыя, розныя бываюць і дзеці. Вось, напрыклад, у часе вайны ішла жанчына прасёлкам да станцыі. Сустрэла мужчын. Пытаецца ў іх:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x