Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падыходжу я да «дагаварной хаты», у якую павінны прымаць на начлег. Стукаю ў акно.

- Хто там?

- Начаваць да вас!

- Заўтра ў мяне свята, я мыю падлогу, нікога не пушчаю.

- А дзе ж мне начаваць?

- Дзе хочаш! Бывай здароў!

Калі не хочуць размаўляць у той хаце, гаспадыні якой плацілі грошы, дык што ж мне маглі сказаць у суседніх!

І надумаў я ісці ўсю ноч да свайго жытла. Прыблізна на сярэдзіне вёскі якраз паварот на тайгу. Падыходжу я да гэтага павароту і бачу каля яго хату. Хата вялікая, тыпова сібірская, але нейкая дужа заняпалая. На ёй не тое каб страхі, але і крокваў нават няма. А так і комін стаіць, і вокны зашклёныя. Дай, думаю, яшчэ раз паспрабую. Стукаю ў акенца. Жаночы голас пытаецца:

- Што вам трэба?

Я тлумачу. Жанчына адказвае:

- У мяне дужа бедная хата. Ідзіце куды ў лепшую.

Зноў тлумачу:

- Я шукаю не багацця, а дзе б мне ноч перасядзець. Гэта ж мароз - градусаў сорак...

- Заходзьце, калі ласка! Толькі не крыўдуйце...

Адчыніла яна дзверы. Зайшоў. Якая б хата ні была, а пасля такога марозу - рай! Між іншым, у хаце чыста, падлога аж зіхаціць, нашоркана венікам з пясочкам.

Павітаўся я. Распрануўся ды пытаюся:

- Ці няма ў вас трохі гатаванай вады, хоць кубачак.

Яна адказвае, што ў печы - поўны чыгун. Хочаш пі, хочаш мыйся.

Я такі папарыў свае ногі, пасля наліў кубачак вады, дастаў з рукзака буханку хлеба і чую, што мяне нібыта голкамі нешта коле. Узнімаю вочы ўгору, а там, на палатках, дзеці гэтай гаспадыні, чацвёра. Ведаючы, як у іх кепска справа з харчаваннем, я запытаўся:

- А ці няма ў вас яшчэ кубачкаў?

Гаспадыня мая здзівілася:

- А што вы з імі будзеце рабіць? Кубачкі ёсць, зразумела.

Паставіла яна яшчэ пяць кубачкаў. Наліў я ў іх гарачай вады, парэзаў на шэсць кавалкаў сваю буханку хлеба і на кожную лусту паклаў падушачак.

- Справа ў тым, дарагая гаспадыня, што я чалавек сямейны. У нас заведзена так, каб усе садзіліся за стол разам, а ніхто адзін аднаму ў рот не заглядваў.

Яна пачала пярэчыць, што мне яшчэ дзень ісці. Я адказаў, маўляў, мне лягчэй стане ісці, калі на сэрцы будзе лёгка...

Пакуль мы з ёй размаўлялі, дзеці самі пазлазілі, селі ля стала, і мы ўсе разам павячэралі.

Раніцой, аддзякаваўшы ёй за начлег, пайшоў я ў свой апошні перагон і ўжо цёмна-цёмна з'явіўся дадому...

І смех, і грэх...

Заўтра - Пятро, як дзяды нашы казалі. Нават і ў Сібіры настала лета. Мы пазаносілі на вышкі розныя накрыўкі, імі накрывалі лехі гурковыя, таматы ды наогул усю гародніну, якая не мае дружбы з замаразкамі. Але па старой звычцы кожны вечар, кладучыся спаць, я выходзіў на ганак і глядзеў, колькі градусаў на надворным тармометры.

Пайшоў і ў той вечар, адзінаццатага ліпеня. На тэрмометры было два з паловай градусы цяпла. Калі я сказаў пра гэта жонцы, яна не паверыла і дала раду:

- Пасвяці электрычным ліхтарыкам, трэба ведаць вельмі дакладна.

Пры электрычным святле - усё роўна два з паловай градусы. У маленстве я чытаў апавяданне аднаго фінскага пісьменніка, як стары, сівы і ў дадатак сляпы дзядуля выйшаў раніцай на панадворак, памацаў рукой зямлю і пасля гэтага закрычаў у роспачы: «Дзеткі, уставайце! Уся наша праца загінула!». Каб пасля бяды не галасіць дарэмна, не мацаць раніцай прымарожаную гародніну, мая гаспадыня дала параду:

- Пастаў будзільнік на першую гадзіну ночы. Тады пабачым. Калі знізіцца яшчэ, пойдзем накрываць.

Зрабіўшы так, я паскідваў, на ўсякі выпадак, усе накрыўкі з вышак, сабраў у адно месца старыя газеты і пасля таго заснуў. Неўзабаве зазваніў гадзіннік. Я да градусніка: паўтара градуса марозу. Значыцца, перад світаннем будуць усе шэсць. Не бавячы часу, мы заняліся ратаваць сваю працу. У нас была яшчэ аўчарка, дык яна, паддаўшыся нашаму настрою, больш паловы накрывак перацягала ў гарод. Накрываць мы накрываем, а нашы суседзі спяць, нічога не чуюць. Падбег я да аднаго акна, стукнуў:

- Мароз, накрывайце гародніну.

Маладая гаспадыня выскачыла босая, аж гвалт закрычала:

- Зімна! - Пабегла яна, абулася ды за працу.

Падышоў я да другое хаты, стукнуў таварышу, з якім разам у майстэрні адной працавалі:

- Пятро! Мароз! Мы гарод накрываем!

А ён мне адказвае:

- Сусед дарагі! Заўтра мае імяніны, ніякіх маразоў не павінна быць. А што вы накрываеце - накрывайце, у вар'яцкім доме яшчэ весялейшыя фокусы бываюць...

Падзякаваў я за такі прыгожы камплімент ды зноў на свой гарод. Панакрывалі мы ўсё, нават фасоль і тую газетамі пазасцілалі. Апрача таго, поўныя бочкі, якія для паліву стаялі, вадой дапоўніў. Глянулі на градуснік - шэсць градусаў марозу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x