Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыходзіць вясна, канец сакавіка месяца. Сустракаю гаспадыню і прашу, каб яна паказала мне і назначыла кавалачак дакляраванага гарода.

- Навошта вам агарод? Вы абое працуеце. Што будзе вам трэба з гародніны - вы зможаце купіць у мяне...

- Дазвольце... Прычым тут «купіць» ці «прадаць»? Справа не ў тым. Я ж вам казаў, якое значэнне мае гэта для выхавання майго сына. Я дамовіўся, вы згадзіліся. Якая можа быць цяпер размова?

- Я параюся са сваім гаспадаром...

�ераз пару дзён я нагадваю ёй зноў пра нашую размову і прашу паказаць мне месца на яе вялізнай сядзібе, - больш паловы гектара.

- Добра, - кажа, - пойдзем, пакажу...

Ступаем на гарод, і яна паказвае мне дзялянку, на якой яны самі ніколі нічога не садзілі, бо на гэтым месцы стаяў вялізны-вялізны свіран, у ім яны складвалі лён і каноплі, чым гандлявалі. Зусім нядаўна гаспадары гэты свіран разабралі, прадалі, а месца з-пад яго і вызвалілася. Бачу бітае шкло, іржавае жалеззе, розны друз.

- Дык гэта ж не гарод, а па-расейску кажучы - «пустырь», ды яшчэ закіданы хламам...

- Як хочаце! Крыўдуйце на мяне, але іншага нічога вам прапанаваць не магу...

Жонка мая, калі я ёй расказаў, рукамі замахала:

- Не трэба! Навошта такі гарод? Мне, - кажа, - дадуць разам з настаўніцкім калектывам...

Гэта добра, а вось пры доме...

І пачаў я выходзіць а пятай гадзіне раніцы штодня на гэты гарод. Пачаў збіраць усё смецце і выносіць яго, складваць штабяльком каля плота. Цэлую сцяну, як мур-мураваны, склаў ды яшчэ рознакаляровымі бітымі шкелкамі ператкаў. Калі сонейка пасвеціць добра, дык гэты мур зіхаціць, нібыта адмыслова, для хараства складзены. А гаспадыня тая і не бачыць, што на яе дарунку робіцца. Калі я ўсё гэта падчысціў, тады рыдлёўкай перакапаў адзін раз, - гарод тым часам падсыхаць стаў. Пачакаўшы, перакапаў другі раз. Пайшлі мы з жонкай, з сынам, разбілі лехі і, што можна паводле часу, - усё пасадзілі: буракі, моркву, часнок і падобныя трывалыя расліны.

А гаспадары нашы толькі яшчэ пачыналі думаць наконт свайго гарода. Прыбегла яна неяк у нядзелю да нас, задыхаўшыся:

- А божухна, а міленькі! Гляньце, што дзеецца на вашым гародзе! Ды што ж гэта, ды калі ж гэта...

І пачала літанію чытаць. Я ёй адказаў, што каменне, шкло, наогул смецце ўсялякае ветрам сагнала да плота. Сам сабой гарод ускапаўся і пасадзіўся...

Па немалым часе пасадзілі і гаспадары свой гарод. Але што здарылася далей: я іду паліваю - вады не шкадую, на які квадратны метр - палівачка. Яна палівае, не раўнуючы, як поп крапідлам - бярозавы венік у ваду памочыць і з веніка пырскае.

А лета было гарачае. У нас агуркоў як насыпана, а ў гаспадыні няма. А самае галоўнае - у нас таматы на лясе чырванеюць, а ў яе толькі цвісці пачынаюць. Прыходзіць гаспадыня да нас ды і кажа:

- Даруйце, прыйшла да вас з просьбай. Дазвольце хоць пару гуркоў для халадніка ў вас узяць...

Мы ёй адказваем:

- Бярыце хоць па дзесятку штодня, але скажыце, якія ж вы гуркі меліся нам прадаваць, калі не хацелі нам гарода даваць?

...Дачакалі мы восені. Сабралі добры ўраджай. Насалілі, намарынавалі гародніны на ўсю зіму.

Прыходзіць другая вясна. Цяжка на здаровы розум веры даць, што так можа быць, - вось як гартавалася мая цярплівасць, - прыходзіць у канцы сакавіка наша гаспадыня да нас ды і кажа:

- Хочаце - гневайцеся на нас, хочаце не, але мы з мужам параіліся, падумалі і надумаліся, што гэтай пляцоўкі, якой вы летась карысталіся, мы ніяк не можам вам даць. Калі хочаце - можаце ўзяць іншую, дзе стаяў другі свіран.

Карацей кажучы, прапануе мне зноў такі самы хамут, з такім самым, калі не большым, запасам смецця, бітай цэглы, рознага жалеззя...

Аж зубы сціснуў я, так угневаўся. Але тут жа згадаў адзін сказ са Скарынінавых кніг: «Не бывай скорый к розгневанию, гнев убо в лоне безумного опочивает...»

Жонка мая нічога не кажа, толькі пазірае: хопіць у мяне цярплівасці, ці пазычаць трэба будзе куды ісці.

Падумаў я, падумаў. Пасля кажу:

- Не вельмі добры план вы склалі. Ну, але паколькі вам, як вы кажаце, араць замінае наша дзялянка, мы з жонкаю згаджаемся ўзяць новую пляцоўку...

Пачаў я спяваць зноў тую ж самую песню, што і летась. Устаю штодня а пятай гадзіне. Працую да снедання. Выбіраю, выношу, складваю друз пад другую сценку плота. Наклаў новы мур, роўны з плотам, толькі шкелкамі пераклаў іншых колераў: галоўным чынам, ад бітых рознакаляровых бутэлек. Зноў зіхаціць наша дзялянка, як для нейкага свята аздобленая адмыслова.

Забягаючы наперад, павінен сказаць, што свята мы і спраўлялі ўвосень, свята ўраджаю - выдатнага, прыгожага, плённага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x