Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дзякуй табе, Ваня, дзякуй!

- Дзякаваць не варта, дзядзька Моўша, але больш ніколі чужых грошай браць не буду.

Ды і расказаў яму пра ўсё здарэнне.

Толькі ад аднаго расказа мама плакала наўзрыд. А ўсёй сям'ёй мы вырашылі так: «Дзякаваць лёсу, што ён пазбавіў нас ад такога гора. Але не трэба спакушаць свой лёс двойчы».

Лыжка дзёгцю

Паміраў мой найлепшы сябар Антось Слабковіч. Той самы Антось, з якім я сядзеў на адной парце ў школе, з якім плаваў па ўсёй Мястры і нават па Нарачы, з якім я пералічыў усе палі былога патаемнага моста паміж мястэчкам і востравам, з якім абышоў усе баравіковыя палянкі ў прымядзельскіх барах і пушчах, з якім нават хадзіў на таямнічае, дзівосна-прыгожае, але і страшнае Рудакоўскае возера, з якім, а больш правільна сказаць - у якога я прачытаў цэлы вялікі чамадан антыўрадавых, рэвалюцыйных выданняў і пракламацый.

Гэты мой задушэўны сябар Антось ляжаў у вялікім пакоі свайго дома, на высокім тапчане. Тапчан быў засланы коўдрамі змрочных, цьмяных колераў. Толькі пад галавой, адцяняючы ўсю гэтую жалобу - снежна-белая падушка.

У галовах у яго стаялі вялізныя падсвечнікі, прынесеныя з касцёла, а ў гэтых падсвечніках гарэлі васковыя свечы-грамніцы. Ягоная маці, удава Эмілія Іванаўна, ляжала крыжам на падлозе перад абразом Вастрабрамскай маткі боскай і, толькі паводзячы, як пры сутарзе, рукамі і нагамі, давала знак, што яна яшчэ пакуль жывая сама, што ў яе схуднелым целе яшчэ трымаецца дух.

Суседкі, паапранаўшыся як манашкі - дзве хусткі: чорная зверху, белая пад ёй, - стаялі і сядзелі каля сцен і ўпаўголаса, трымаючы перад сабой кантычкі, спявалі «Здровась, Марыя». Усё было зроблена для таго, каб выгнаць невядомую хваробу з гэтага наогул моцнага хлопца. А яна не выходзіла ніяк. Не памаглі тут і дактары, якія нешта таямніча сказалі адзін аднаму, маўляў, «інкогніта», і пайшлі разам з хаты.

Я, сціпла стоячы збоку, выціраў кулаком слёзы. Такое гора! Такая жудасная карціна! Антосеў твар стаў белы, як крэйда найлепшых гатункаў. Толькі пад вачамі ў яго стаіліся чорна-сінія паўкружжы. Рукамі ён ірваў на сабе кашулю, ляскаў зубамі, падкідваў ногі аж да галавы, нібыта збіраючыся перакуліцца праз галаву, як гэта мы рабілі не раз. Пасля зноў, бы зваліўшыся з высокай званіцы, выпростваўся і ціха стагнаў. А людзі прыходзілі і выходзілі. Прыходзілі выказаць сваё спачуванне матцы, хоць якім добрым словам памагчы беднаму хлопцу.

І вось адчыніліся дзверы для чарговай візітацыі. Прыйшла старая бабулька з сям'і, у якой было прозвішча - Звяругі, але дзе былі ледзьве не самыя лепшыя людзі ва ўсім мястэчку. Пастаяўшы пару хвілін каля Антося, яна раптам парушыла ўвесь урачысты ход развітання з ім і голасна сказала:

- Ды замоўкніце вы са сваімі літаннямі. Яны тут зусім не патрэбны. У яго рабакі. Дайце яму бярозавага дзёгцю. Ад сэрца і адыдзе.

Збянтэжаныя кабеты паспрабавалі не згадзіцца са старой.

- Усе дактары сказалі, што ў яго страшная хвароба - «інкогніта», а ты са сваім дзёгцем лезеш.

- Кажу вам, што ў яго рабакі. Яны пад сэрца і пруць...

Далі Антосю дзёгцю пад нос, не пашкадавалі і ў рот наліць. Паляжаўшы пару хвілін - як скочыў наш хворы, ды ў кухню...

Смерць некуды збегла, ніхто яе і не бачыў. Павыносілі падсвечнікі, пагасіўшы і сабраўшы грамніцы. Адсунулі да сцяны тапчан. А па абедзе мы з Антосем плылі праз Мястру ад Старога да Новага Мядзела...

Кажуць, што адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Не ведаю, не каштаваў такога мёду. Але што адна лыжка дзёгцю падняла хворага з ложка - бачыў на ўласныя вочы. І жыў ён хто ведае колькі...

Падпольная літаратура

У Мядзеле ў 1913 годзе мне давялося ўпершыню пазнаёміцца з вялікай колькасцю падпольнай, рэвалюцыйнай літаратуры, якая збольшага была надрукавана ў 1905-1906 гадах, у часе першай расейскай рэвалюцыі. Гэта часопісы, лістоўкі-пракламацыі, адозвы, плакаты. Яны прыцягвалі ўвагу не толькі зместам сваім, але і вонкавым выглядам. Многія з іх былі надрукаваны чырвонай фарбай, многія - сіняй.

Як жа яны трапілі ў Мядзела? Родны дзядзька Антося Слабковіча жыў у Пецярбурзе і працаваў там нейкім дробным службоўцам у акруговым судзе, дзе разглядаліся справы заарыштаваных рэвалюцыянераў. Пасля судоў рэчавыя доказы - крамольная літаратура - складваліся ў архіў. Маючы доступ да архіва, гэты дзядзька паступова напакаваў палітычнай літаратурай цэлы чамадан і прывёз яе ў Мядзела. Што яна была ўзята менавіта з архіва - сведчылі пячаткі. Яны стаялі на кожным выданні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x