Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе з палёгкай уздыхнулі ўслед.

- Не кажы, што звер! Глядзі, які правільны кірунак узяў. Цяпер пойдзе з лесу ў лес, а там - у вялікую пушчу. Ніякі вораг яго не здагоніць...

Найлепшымі пажаданнямі праводзілі мае аднавяскоўцы ляснога земляка ў ягонае выгнанне...

Акоп за токам

Паснедаўшы, тата кажа маме:

- Ты тут упраўляйся, як здумаеш, а мы з Уладзікам пойдзем за токам акоп капаць. Нават лясны звер, лось, пайшоў ад вайны ратавацца. На зямлі няма ратунку, мабыць, і не будзе.

Пабралі мы рыдлёўкі. Бацька хутка вызначыў пляцоўку: метраў пяць ушыркі, метраў сем даўжынёй.

Капаем. Зямля за токам - суцэльны глей. Добра, што праходзіў дождж. Ды і к восені час. Грунт стаў нейкі вохкі. А тут вайна падганяе. Не, не, ды здрыганецца зямля ад гарматных выбухаў. Агню, праўда, не відно, бо сонца ж свеціць. Капаем мы, капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню..

Прыходзіць да нас сусед.

- Мікалайка, браток! Што ж ты гэта замысліў? Навошта ж ты хлопца малога мардуеш? Няўжо ты думаеш ад вайны схавацца? Каму што суджана, той сваё і атрымае: хоць у акопе, хоць на печы.

Бацьку надта абрыдла слухаць такое, ён і адказвае:

- Суседзе! Не хочаш капаць самастойна, не хочаш памагчы мне, не капай і не памагай. Толькі глядзі, сюды ратавацца не прыходзь, бо ў нас месца мала будзе і для сваёй сям'і... Ідзі, браток, дадому і там чытай свае пацеры...

А мы капаем і капаем. Нават у хату палуднаваць не хадзілі. Мама прынесла сюды, к яме.

Елі, запівалі раўгеняй, квасам такім, ды зноў капаць.

І вось яшчэ за гадзіну якую да захаду сонца мы скончылі капаць. А былі ў таты назапашаны дылі сухія. Нацягалі мы іх у два рады замест столі і страхі, саломай заслалі ды зверху - зямлёй... Зрабілі акуратна і ўваход. А тым часам снарады пачалі рвацца на нашым полі. Першая ахвяра: адбіла палову хаты, пабіла печ і забіла самога гаспадара ў нашай вёсцы. Хутчэй перанеслі мы коўдры, падушкі, такі-сякі посуд, хлеб, муку, вядры са два вады, а пасля і малых перавялі ў гэты акоп. Запалілі газоўку. Стала так, што і жыць неяк можна. Мама пачала маліцца перад іконай, якую прынесла з хаты.

Раптам чуем стукат-грукат каля нашага сховішча і нібыта знаёмы голас:

- А Мікалайка, а браток! Няўжо ты пакінеш мяне з малымі дзеткамі на пагібель, няўжо не прымеш у сховішча сваё?

- Хто гэта? - пытаецца бацька. Нават не паверыў ён, што гэта той самы сусед Хведар, які некалькі гадзін таму назад з'едліва кпіў з нашае работы, не кінуў ні аднае рыдлёўкі зямлі на гэтым месцы...

Што ж цяпер будзеш рабіць?

- Залазьце!

І стала нас усіх у гэтым сховішчы трынаццаць душ. Тым часам сцямнела, і агні вакол сталі зыркія, выразныя. А выбухі тыя - раз за разам. І чуем зноў, што ў канцы нашага гарода, пад плотам нехта па-жыдоўску богу моліцца. Бацька высунуў галаву, паслухаў - Міхол, манькаўскі карчмар, са сваёй дачушкай Рахількай! Выявілася, снарад трапіў у карчму, зруйнаваў і запаліў яе. У агні загінула Міхолава жонка і ўсе дзеці. Застаўся нейкім дзівам ён з Рахількай. Прынялі і іх у сваё сховішча.

Стала нас усіх пятнаццаць душ. Так мы і жылі ў яме колькі дзён, пакуль на нашым полі ды за лесам грымоты стаялі. Гатаваць страву было нельга. Маці разводзіла ў вядры вады муку. Гэтую балтушку і пілі.

Як мая маці мелася канчаць вайну

У нашу вёску прыехаў першы конны нямецкі дазор. Праехалі моўчкі, з доўгімі пікамі, у касках са штычкамі ды яшчэ з накладачкамі на канцах штычкоў праз усю нашу вёску. Не кажучы нашым людзям ні «дзень добры», ні «бывайце здаровы», яны спыніліся ля канцавой хаты. Пазлазілі з коней. Нерассядланых папрывязвалі да плота. Чатыры коннікі зайшлі ў хату і пачалі палуднаваць. Пяты, старэйшага веку, узлез на саламяную страху хаты, лёг на яе і пачаў праз бінокль азіраць вялікае паўкружжа: ад манькаўскай дарогі аж да калееўскага поля. Нашы людзі паглядзелі, паглядзелі на іх з-за вуглоў ды і паразыходзіліся ў розныя бакі: то ж восень, трэба канчаць прыбіраць усё з поля.

Ідучы вуліцай, затрымаўся міжвольна ля канцавой хаты і я. Мяне цікавілі і нямецкія коні, і нямецкія пікі і, зразумела, самі немцы.

Нямецкі салдат, які ляжаў на страсе, крыкнуў мне:

- Хадзі сюды!

Нямецкую мову я крыху вывучаў і прымітыўныя сказы і звароты ведаў. Я ўсё ж запытаўся:

- А што вам трэба?

- Хадзі сюды, не бойся, - паўтарыў ён.

Палез я на страху.

- Кладзіся побач! - скамандаваў ён мне і, не здымаючы са сваёй шыі раменьчыка, падсунуў мне бінокль.

Бінокль быў цудоўны. Трэба думаць, што яны прадавалі для расейскай арміі не такія біноклі, бо праз тыя я глядзеў раней і таго не бачыў. Праз гэты бінокль я пабачыў, здаецца, кожную лісцінку на ўзлессі... «О-ё-ёй! - падумалася мне, - маючы такі бінокль, можна са сваёй печы бачыць, колькі ў лесе за ноч грыбоў нарасло...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x