Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыпяць ведала, што робіць. Сама прынесла ў двор свой дар, трон для ляснога, для свайго караля.

I мы сфатаграфавалі яго на гэтым троне.

I носяць, і носяць нас ногі… Сёння, у гэты халодны шэры ранак, яны нясуць нас на паром. Быў тут калісьці мост. Спалілі ў вайну. I вось на многія кіламетры паром застаўся адзінай ніццю, што звязвае левы бераг з правым. Едзе тэхніка, едзе розны груз, трактары, легкавушкі, машыны тэхнічнай дапамогі, аўтобусы, грузавікі з трубамі, драўнінай. I людзі, розныя людзі.

Сноўдае туды-сюды за кацерам платформа ў пятнаццаць метраў даўжыні і вязе за кожным разам пяцьдзесят тон жалеза і чалавечых лёсаў.

Прычал — "прыпарамак" з ушчэнт змачаленымі бярвеннямі і два паромы.

На рацэ Сіверка, над ракой шэранькі дзень і рэдкія, халодныя кроплі дажджу. Калі разварочваецца кацярок, то з-пад вінта б'е бура-празрыстая вада Прыпяці, вельмі падобная на піва. Змрочная вада. I невядома, чаго вязуць кудысьці ў такі сцюдзёны дзень малатарні, трактары з прычэпамі і тыпавыя платы для святкавання тысячагоддзя Турава.

Дошкі паромныя, залітыя саляркай, і ўсё адно ля чыгунных прычальных кнехтаў (такіх, як на караблі),

куды не заедзе кола машыны, зелянее траўка: неўмiручая сiла жыцця.

Разяваць зяпу тут не рэкамендуецца. Я, напрыклад, ледзь не застаўся без азадка, бо панесла легкавік. Добра, што паромшчык у ватоўцы і кедах вельмі падобны на акцёра, які іграў у "Дзецях капітана Гранта" маёра Мак-Нарса (толькі што зарослы шчэццю), адцягнуў.

— Тут аднаму ледзь уласнай машынай хрыбет не скруціло-о.

Ён махае рукамі (узвалокваюць аўтакран), гаворыць нешта дзяўчатам, уладальніцам чысцейшага палескага дыялекту і торбаў з голымі негрыцянкамі, дае нейкую параду бабульцы ў фартуху, нешта даводзіць дзядзьку, апранутаму у сэнсе колераў проста з парыжскім густам.

Зялёны капялюх, сіні гарнітур, ліловы гальштук. Начальнік.

— Моро машын возім.

— Колькі?

— Лічылі раз, каб плаціць. Збі-ліса-а. Нам плоцяць па пяць капеек з машыны, і грошай нам хапае — во! Па семдзесят пяць рублёў плоцяць… Часам пытаюць: "Колькі?" Не, у нас бясплатно. У Петрыкове дзвіжэння нема. Машын дваццаць перавязуць за дзень, і ўсё. А ў нас… і ноччу часом по одной возім. Не сядзець жа. А ў нядзелю толькі вазі, толькі вазі. Моро.

Па пяць капеек. Іх шэсць чалавек. Калі нават лічыць толькі іхнюю зарплату, то перавозяць яны дзевяць тысяч машын у месяц. Трыста ў дзень А ў святы?

I таму круглыя суткі і ўвесь час вольнай вады крэйсіруе паромам, жартуе, рагоча, плача, заляцаецца і сварыцца на гэтым пароме жывое Палессе.

Едуць дзеці і дарослыя, едуць вазы з сенам, едуць спявучыя вяселлі. і слёзныя хаўтуры (і вецер развейвае чорныя стужкі на крыжах).

Паром гайдаецца ад машын. Едуць бабулі ў бурках, і дзяўчаты ў джынсах, і маладзёны ў куртках пад скуру і з кудламі да спіны.

Едуць вайсковыя, малады хлопец заляцаецца да гожанькай цыганачкі. Едзе шафёр у клятчастым пінжаку, доўгі, як страла ягонага аўтакрана. I едзе другі шафёр з вусатым партрэтам за шклом (лёгкая фронда з дуляю ў кішэні), з доўгімі бачкамі і тварам, падобным на дулю здароваму сэнсу.

I можна сабе ўявіць, што такое гэты паром у святы, на нейкі фэст (па мясцоваму "кермаш"), калі ён аж гудзе ад стракатых, як восы і чмялі, баб і мужыкоў, калі ён вясёлкавы ад дзяўчат і цыганоў.

Тут, на гэтым пароме, мацаеш пульс гэтай зямлі. Тут гарлае яе лужоная глотка, тут стукае яе няспыннае сэрца.

Вечар спускаецца на Струмень. Коні качаюцца ля хаткі бакеншчыка і ластаўкі чыркаюць ваду. Пастух на веласіпедзе гоніць пугай па мосціку (а пасля яны ўплаў плавяцца цераз Струмень на балонь) табун коней. Жарабятка, стоячы ў вадзе, смокча кабылу (бо там няма мошкі).

Сонца сядае ў жамчужную хмару, і водбліск ягоны ў вадзе таксама апалавы. Усё на дождж. I на дождж "цвеліцца" (брохае, гуляе) рыба. I ён прыходзіць уначы. Спачатку, невялічкі, цёплы, шапоча з лістотаю і травою. Пасля набліжаецца, моцны і ўсепранікальны, ох які патрэбны дождж!

Палессе і мокне і сохне. Як казаў Кадоліч, пыл за плугам там, дзе ўчора стаяла вада.

Шмат пішуць аб "утаймаванні" Прыпяці, гэта значыць аб дамбаванні яе. Ды яшчэ задаюць пытанні, ці не панясе страту ад гэтага "неапісальная" прырода краю, ягоныя "звонкія дубровы", усе гэтыя "пяцьдзесят відаў сысуноў і дзвесце пяцьдзесят відаў птушак". Адказаць можна без лішніх слоў, таму што ў повень пойма не толькі "№хаваецца пад вадой". Паводка ўгнойвае глебу, корміць пойму. Нічога не трэба вырашаць так, з маху, трэба вельмі-вельмі многа думаць, улічыць усё, бо паглядзіце на тыя "шматлікія прытокі Прыпяці", якія "разыходзяцца". Там ужо ў значнай ступені няма чаму "разыходзіцца". Дзівосная Случ у вусці — гэта ўжо не болей чым занесены пяскамі канал. У многіх драбнейшых былых прытоках маляўкі не знойдзеш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x