Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зялёны шум

…Там, дзе няма ніў, — суцэльная краіна паплавоў і балот. Дзе няма іх — царства лясоў. І маладых і старых, нечапаных, так званых пушчаў. Бярэзінская пушча, Лепячанская, Гродзенская, Налібоцкая на поўнач ад Наваградка, палескія пушчы, Белавежская, якая найбольш уражае чалавека, і многія іншыя. Трэць тэрыторыі Беларусі — лясы. 32 працэнты. На жаль, іх высякаюць больш нормы. Не толькі пасля вайны, калі трэба было аднаўляць вескі і гарады, але і зараз. Нягледзячы на ўсе старанні, не адноўлена, напрыклад, лясістасць на Міншчыне (35 працэнтаў) і Гомельшчыне (38 працэнтаў). Даставалася гэтым лясам. Іх секлі падчас паўстання 1863–1864 гг., каб паўстанцам не было дзе грамадзіць свае сілы. Іх валілі і сплаўлялі ў Рыгу, а адтуль за мяжу купцы і дваране, якія праматаліся (гэтыя — на караню, бо лес заўседы адказваў за дзіравую кішэнь уладароў або дзяржавы). Нездарма Адам Міцкевіч пісаў:

Джэва, помнікі нашэ, іле ж цо рок вас пожэра
Купецка люб жондова, москевска секера? [7] Дрэвы, помнікі (манументы) нашы, колькі ж кожны год вас пажырае купецкая або ўрадавая маскоўская сякера?

Мікалай І і Аляксандр ІІ так проста і загадвалі валіць лес, хаця не ведалі беларускага падання аб тым, што душа зямлі ходзіць лесам і кажа: "Сячыце, сячыце! Не будзе дрэваў — і мяне не будзе".

…Секлі гандляры, секлі акупанты ў вайну грамадзянскую. Пасля ў Заходняй Беларусі ішло арганізаванае знішчэнне лясоў не толькі новымі "гаспадарамі", але таксама іншаземнымі фірмамі, якім гэтыя лясы аддаваліся наводкуп. Белавежу і дагэтуль праразаюць затравелыя насыпы былых вузкакалеек, пабудаваных "культурным замежным капіталам", каб вывозіць лес.

Паэт Максім Танк так пісаў пра гэта ў адным з найлепшых сваіх вершаў:

На захад ідуць цягнікі,
Лён, жыта, сасна і бяроза.
Гляджу і гляджу з-пад рукі,
Як моладасць нашу вывозяць.

Iшоў дзiкi рабунак. Знiшчана i вывезена была амаль палова беларускiх лясоў.

Усяго знішчыць, аднак, не ўдалося нават шматлікім часовым гаспадарам, хаця кожны з іх і намерваўся асесці тут "навечна", цягнуць драўніну, шкіпінар, каніфолю, дзёгаць, смалу, сажу для хімічнай прамысловасці. І вось стаялі сосны, пасечаныя шнарамі, сплываючы смалістай сваёй крывёй. Як трапна сказаў паэт Васіль Зуёнак:

Рабрыстыя — ў падсочках, нiбы зданi, —
О сосны, хто прыдумаў вам Майданак?!

Так, Майданак быў не толькі ў людзей. І з хат знікаў смольны дух, і глуха пелі цымбалы з абяскроўленага дрэва.

…Досыць. Пойдзем у лес. Вось толькі была задушлівая спёка, і раптам павеяла жывушчым халадком, затрапяталі сонечныя зайчыкі, разліўся птушыны хор. Поўнач. Хваёвыя лясы. Пераважна сасна і яліна.

Мабыць, галоўныя адрозненні ў псіхіцы беларуса і жыхароў мясцін, дзе мала лясоў, склаліся пад уплывам навакольнага пейзажу.

Лес выхаваў характар беларуса, наш чалавек і лес — родныя, і таму беларус любіць яго. Любіць паўночныя саснякі з імхом, што расшыты каралямі брусніц і чарніц, што лілавеюць верасам, у якім сядзяць сімпатычныя таўстуны — карычнева-чырвоныя і карычнева-чорныя баравікі. Любіць змрочныя яловыя лясы з цэлымі бародамі сівога імху на ствалах і з катлавінкамі, напоўненымі празрыстай, але на выгляд чорнай і бліскучай, як лак, вадою. Любіць сонечны россып папараці і зарасці ляшчыны, і больш паўдзённыя лясы, дзе трапляюцца ўжо дубы, грабы, ліпы. І, вядома ж, шырокалістоўныя лясы поўдня з брызглінай, бружмелем, грабам, цісам, рабінай, калінай і магутным разнатраўем ля ступ лясных волатаў.

Нават драбналессе з бялюткімі бярозамі і асінкамі, нават змрочныя і балотныя чорнаальховыя лясы дарагія яму. Лес корміць, лес грэе і дровамі, і сценамі хат, і проста так ("уехаў у лес, бы ў кажух улез"), лес бароніць у выпадку небяспекі, нашэсця, вайны.

Менавіта таму пасля рэвалюцыі столькі ўвагі аддаецца захаванню, абароне, развядзенню лясоў. Недахопаў у гэтым сэнсе яшчэ шмат. Многія лесанарыхтоўшчыкі "гоняць план" і нават дабіліся было высечак лесу на Бярэзіне (лес той згніў, бо дажджы не дазволілі яго вывезці, і тады, каму трэба, добра папала, а запаведнік быў адноўлены), ёсць яшчэ браканьеры і людзі, якія жывуць па прынцыпе "хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар". Аднак праца ляснічых і палясоўшчыкаў, азеляняльнікаў, вучоных батанікаў, заолагаў, паляўніцтвазнаўцаў паступова прыносіць свой плен.

Пад ахову падпалі многія жывелы, рэліктавыя і іншыя расліны, рыбы, птушкі і звяры, некаторыя геалагічныя абнажэнні, асобныя дрэвы, слаўныя ўзростам, рэдкасцю, выглядам сваім, і цэлыя лясныя масівы. На Беларусі шмат заказнікаў і запаведных зон (як вакол возера Свіцязь). Да нядаўняга часу было два запаведнікі. Бярэзінскі (абараняў увесь жывёльны свет, але асабліва мядзведзя і бабра) і Белавежскі (галоўныя паны тут высакародны алень, бобр, лось і, перш за ўсе, кароль-зубр). Нядаўна быў арганізаваны трэці, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік. Для аховы Палесся, яго раслін, звяроў, птушак, ягоных балот, ягоных вод.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x