Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы ў прадоннях азёр» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы ў прадоннях азёр: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы ў прадоннях азёр»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Званы ў прадоннях азёр — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы ў прадоннях азёр», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На развітанне, за якім пачалася новая краіна, прага і кліч нашага закаханага сэрца.

II. Плывучы манастыр

Абедзве журналісткі, якія павінны былі ўваходзіць у нашу групу, у апошні момант адмовіліся ехаць, спасылаючыся на больш-менш неаб'ектыўныя прычы ны. Такія ўжо таямніцы жаночай душы!

Таму мы накіраваліся ў наш прыгожы паход па старую палескую культуру адны, як то і належыць крыжаносцам. I каб не наш мілы летні кок — Амяльянаўна, — на караблі ўвогуле не было б ніводнай кабеты.

Мужны і суровы дух першых вікінгаў валодаў намі. Свет, дзе не было месца сантыментам і слінцяйству. А было нас спачатку восем чалавек, малайчына ды малайчына. Усе, акрамя Амяльянаўны, удалыя хлопцы і ўсе бацькавічы,

Спіс каманды з кароткімі паслужнымі дадзенымі:

1. Глышкін Мікалай Фёдаравіч, начальнік па агітацыйнай частцы, заўзяты, да забыцця сну і ежы, рыбалоў з усім, што адсюль вынікае (хай даруе мне бог, я так і не аддаў яму дзесятка рыбалоўных — першакласных! замежных! — кручкоў, якія бессаромна ў яго пазычыў, бо сваіх не хапіла).

2. Кірыльчанка Андрэй Іванавіч, з якога б і пачынаць, бо гэта капітан, суровы рачны воўк, знаўца фарватэру і людзей.

З. Намеснік капітана Толя. Па бацьку Фадзеевіч. Астатняе вывудзіць не ўдалося. Чарнявы і гожы ўлюбёнец усіх агітуемых па дэбаркадэрах і вёсках (ну, наконт некаторай часткі хлопцаў я гэтага, вядома, не скажу, а скажу толькі наконт прыгожай паловы роду чалавечага). Па сумяшчальніцтву — кінамеханік.

4. Амяльянаўна. Кок, які з нашай рыбы і нашага шчаўя, плюс сваё мастацтва, рабіла дзівы, ад якіх язык праглынаеш (вы яшчэ пераканаецеся, на сваё няшчасце, я яго не праглынуў).

5-6. Грыша і Алёша, матросы-практыканты. Маўклівыя рачныя ваўчаняты, з якімі — хоць на полюс.

7. Валянцін. Журналіст. Фоталетапісец вылазкі. Чалавек з тых, што ахвотна здымаюць, звісаючы з вежы або шасі верталёта.

8. Каб не рызыкаваць сваёй рэпутацыяй, звесткі пра сябе я рассею на працягу ўсяго апавядання.

9. Параход. Маленечкая акуратная шкарлупінка. Жывая. З рухавіком, вінтамі, падвясным кінаэкранам. З голасам. Бадзёрым раніцаю і сонным над соннай вячэрняй вадой.

Пятага чэрвеня 1969 года, у суботу, роўна ў 11 гадзін 8 хвілін плывучы манастыр накіраваўся ў свой слаўны шлях. Прагудзеў гораду, зялёным адхонам і дамам, лебедзям у ставах і вежам.

…I адразу пайшла Рака. З'ява, без якой я не ўяўляю свайго жыцця. Якая і ёсць гэтае самае жыццё: з нараджэннем, сонцам і хмаркамі, з тлустай рыбай і шафраннымі захадамі. І, урэшце, з прадвызначаным канцом.

Хвалі. Хвалі. Усе першыя дні крыху пахмурыя хвалі. Вязуць на барках штабялі пацямнелых, амаль чорных бярвенняў. Лунае над імі прывязаны на мачце, расчалены, каб не трапала ветрам, чырвона-зялёны сцяг. Імчыць насустрач гэтым змрочным кастрам "Ракета", і ззаду за ёю палошчацца ражком брызентавы чахол.

Імчыць, як вядзьмарка на мятле.

I пайшлі рудыя, жалезняковыя, вапняковыя берагі з гнёздамі бераговак. Усе паточаныя, васпаватыя. Усе, як паменшаная копія ўцёса Сценькі Разіна. I свінцовая, як восенню, вада б'ецца аб іх. I дрымучая, старажытная, баладная журба просіцца ў сэрца. I няма нават персідскай княжны, каб яе ўтапіць.

А вакол усё ж шчаслівая Аркадыя, няхай сабе і пад змрочным небам. Зялёнае трапятанне дубовых хмар, плывучае мора чароту.

Сцежка вядзе. Куды?

Чароды на нізкіх берагах. Што яны думаюць, сочачы за намі і раняючы сытую сліну?

Дзядзька доіць карову. Ага, нашчадак таго мужыка ў Альберта Паўловіча, які таргаваў карову на кірмашы і, даведаўшыся, што яна слухмяная і не наравістая, а брухае насмерць толькі тады, як яе доіш, сказаў, што гэта яшчэ лепей, бо даіць давядзецца не яму, а жонцы.

Малайчына!

Сачыў бы за дубамі бясконца. Ніводны нельга зблытаць з другім. Вось адзін, зялёна-сакавіты, падобны па форме на костку тырчком. А побач другі, амаль аднолькавы, але ўжо як рассечанае сэрца, раскрытае насустрач небу. Той поўна-зялёны, а той амаль празрысты. I з-пад ног гэтых вечных, гэтых палескіх, гэтых нашых дубоў зялёнае мора дзірвану спаўзае ў раку: плямамі на грыфельным. Зверху свежазялёны, ніжэй травяністы, падмочаны, а яшчэ ніжэй, ля вады, буры.

I адкрылася Палессе. Адкрылася тым, што тры ласі пераплывалі Сож, выставіўшы над вадою гарбаносыя галовы. Вы ыіколі не ўзважвалі на руцэ ласіны рог? Дык вось, першы спосаб утапіцца — гэта прывязаць яго на галаву і паспрабаваць пераплысці хаця б Проню ля яе вытокаў.

Гэтыя плылі, як багі. Як стрэлы. Як дэльфіны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы ў прадоннях азёр» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы ў прадоннях азёр» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x