Міхась Сліва - Праўда ў вочы

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Сліва - Праўда ў вочы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: Юмористическая проза, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праўда ў вочы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праўда ў вочы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе пісьменніка-гумарыста Міхася Слівы змешчаны творы, напісаныя ў апошнія гады. Аўтар умее ў звычайным убачыць незвычайнае і з уласцівым яму гумарам, цікава і займальна паказаць чытачу многія з’явы сучаснага жыцця.

Праўда ў вочы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праўда ў вочы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я завяду яго! – рашуча пераконваў Іван Пятровіч. – Вазьму з сабой аўса ў вядро – ён i пойдзе!

I вось наступіў пераднавагодні вечар. Іван Пятровіч знарок не паказваўся цэлы дзень. А вечарам зайшоў у двор садка, дзе яго ўжо чакаў Кузьма Уладзіміравіч з канём. Аддаў бутэльку віна, пажадаў шчаслівага Новага года.

…Ярка свяціліся вокны ў яго кватэры. Мільгалі галовы дзяцей. Жонка была ў «трансе», бо лямант яе быў чуваць ажно на вуліцы. «Нічога, зараз сціхне», – прашаптаў Іван Пятровіч i весела рушыў з канём у пад’езд i далей у сваю аднапакаёвую «хрушчоўку».

Праўда ў вочы

Аднойчы ў абедзенны перапынак супрацоўнікі нашай фірмы завялі размову пра паводзіны эканаміста Сямёнава.

– Ён увесь час гаворыць усім толькі прыемныя словы, кампліменты мне сыпле, але ж я не веру ў шчырасць яго слоў! – катэгарычна заявіла галоўны бухгалтар Інэса Алегаўна.

– Сапраўды, – падтрымаў яе начальнік аддзела кадраў Рамізін, – ён, у адрозненне ад нас, ніколі не выказаў свайго абурэння паводзінамі дырэктара. Хіба ён не ведае, што шэф з намі грубы, з кліентамі нахабнічае… Дык не, Сямёнаў і слова дрэннага не скажа!

– Ён проста баіцца сказаць людзям праўду ў вочы! – уключылася ў размову і менеджар Ганна Патапаўна, стрыечная сястра дырэктара. – Хіба ў нас няма недахопаў? Хоча быць для ўсіх добранькім. А трэба быць прынцыповым!..

Усю гэтую размову чуў сам эканаміст, бо яго кабінет быў побач, а гукаізаляцыя дрэнная. Сямёнаў набраўся цярпення і зрабіў выгляд, што нічога не ведае. Але ж зерне, кінутае калегамі, дало свае ўсходы. «Можа, і сапраўды, яны маюць рацыю? – пачалі свідраваць думкі. – Відаць, трэба быць смялейшым, не баяцца выказаць сваё меркаванне, тым больш што гэта будзе імпанаваць супрацоўнікам фірмы».

…І вось праз дзень-другі Сямёнаў, забіраючы ў галоўнага бухгалтара накладныя на чарговую партыю тавараў, не стрымаўся і сказаў тое, што думаў. А менавіта выказаў абурэнне, што Інэса Алегаўна, як заўсёды, затрымала аплату па дакументах, няўважліва адносіцца да даручэнняў кіраўніцтва і наогул тармозіць многія добрыя пачынанні. Інэса Алегаўна пазелянела ад злосці і сціснула кулачкі. Стала падбіраць патрэбныя словы, каб выказаць сваё абурэнне паводзінамі Сямёнава, але ён хуценька шмыгнуў за дзверы.

Назаўтра эканаміст у размове з сакратаркай у прысутнасці начальніка аддзела кадраў выказаў нязгоду з новымі ідэямі і патрабаваннямі дырэктара. А потым, разгарачыўшыся, ляпнуў, што дырэктар – яшчэ большы лайдак, чым менеджар Ганна Патапаўна…

Праз некаторы час з Сямёнавым перастала вітацца Ганна Патапаўна, галоўны бухгалтар пры сустрэчах злосна зыркала на яго, а дырэктар не запрашаў да сябе, як раней, каб параіцца.

А неўзабаве начальнік аддзела кадраў Рамізін зайшоў у кабінет эканаміста і паведаміў, што праз месяц з ім заканчваецца кантракт. Але ўжо вядома рашэнне дырэктара, што на новы тэрмін ён падпісаны не будзе…

Дзень памяцi ахвяр алкагалiзму

Якіх толькі свят, знамянальных дат і дзён не адзначаем мы штогод! І ўсе яны патрэбныя. Лічу, што неабходна абавязкова ўключыць у спіс і яшчэ адзін, для некаторых грамадзян надзвычай важны дзень, які многія будуць адзначаць, – Дзень памяці ахвяр алкагалізму.

Упэўнены, што мяне падтрымаюць тыя, хто сутыкнуўся з гэтай з’явай. За прыкладамі далёка хадзіць не буду. Вось быў у мяне сябрук Мікола, разам са мной працаваў на мэблевай фабрыцы. Абодва мы – хлопцы мяккахарактарныя, спагадлівыя. Калі хто папросіць вынесці пару-другую дошак або брускоў, мы не маглі адмовіць. Ну, а ў канцы змены, як і належыць, па пляшцы-другой віна выпівалі. Карацей кажучы, ніколі не прасыхалі! У рэшце рэшт дабрата наша бокам вылезла: мяне з фабрыкі вытурылі, а Мікола – царства яму нябеснае! – і да пенсіі не дажыў… А ўсё яны, гарэлка ды віно праклятыя, вінаватыя ў гэтым! Мы з Міколам – іх ахвяры!

А вунь мой сусед Валодзька Мармузевіч нават начальнікам канторы быў. Няблага, кажуць, кіраваў, але ж вельмі любіў пасля працоўнага дня зняць стрэс. Але неўзабаве і самога знялі… з пасады, а праз год і наогул яго не стала…

Пайшоў у лепшы свет і мой зямляк Антон Нупрэйчыкаў. Як кажуць, кожны дзень «квасіў». Характар, праўда, быў у яго паскудны: напіўшыся, Антон заўсёды пускаў у ход кулакі. Таму пасля таго, як ён цёплым летнім днём захлынуўся ад гарэлкі, жонка надта не бедавала. Але ж многія аднавяскоўцы шкадавалі, бо за шклянку віна ці самагонкі Антон ахвотна дапамагаў і прысядзібныя ўчасткі апрацоўваць, і іншыя гаспадарчыя работы выконваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праўда ў вочы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праўда ў вочы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праўда ў вочы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праўда ў вочы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x