Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
З запісной кніжкі. Жнівень 1991 г.
з аповеду N.
(прозвішча і сваю пасаду ў апараце Крамля прасіў не называць)

Гэта быў асаблівы сведка. Са святая святых — з Крамля, галоўнай цытадэлі камунізму. Сведка таго жыцця, якое было ад нас схаванае. Ахоўвалася, як жыццё кітайскіх імператараў. Зямных багоў. Угаворвала я яго доўга.

з нашых тэлефонных размоў

…пры чым тут гісторыя? «Смажаныя» факты вам падавай, што-небудзь востранькае, з душком? На кроў, на мяса ўсе бягуць. Смерць — ужо тавар. Усё на рынак нясуць. Абывацель будзе ў захапленні… дадасць сабе адрэналінчыку… Не кожны дзень імперыя валіцца. Ляжыць пысай у брудзе! У крыві! І не кожны дзень Маршал імперыі канчае жыццё самагубствам… вешаецца ў Крамлі на батарэі паравога ацяплення… …чаму ён пайшоў? Яго краіна сышла, і ён пайшоў разам з ёй, ён больш сябе тут не бачыў. Ён… я так думаю… ужо ўявіў, як усё будзе. Як разбураць сацыялізм. Балбатня скончыцца крывёю. Рабаўніцтвам. Як стануць знішчаць помнікі. Савецкія багі пойдуць на металалом.

Ва ўтыль. Пачнуць пагражаць камуністам Нюрнбергам… А суддзі — хто? Адны камуністы судзілі б іншых камуністаў — тыя, хто выйшаў з партыі ў сераду, судзілі б тых, хто выйшаў з партыі ў чацвер. Як пераназавуць Ленінград… калыску рэвалюцыі… Як стане модным лаяць КПСС, і ўсе пачнуць яе лаяць. Як будуць хадзіць па вуліцах з плакатамі: «КПСС — капут!», «Кіруй, Барыс!». Шматтысячныя дэманстрацыі… Якая радасць на тварах! Краіна гінула, а яны былі шчаслівыя. Руйнаваць! Пілаваць! Для нас гэта заўсёды свята… свяцейка! Далі б толькі каманду «Фас!» Пачаліся б пагромы… «Жыдоў і камісараў да сценкі!» Народ гэтага чакаў. Быў бы рады. Наладзілі б паляванне на старых-пенсіянераў. Я сам знаходзіў на вуліцы ўлёткі з адрасамі асноўных работнікаў ЦК — прозвішча, дом, кватэра, а іх партрэты расклейвалі ўсюды, дзе толькі можна. Каб у выпадку чаго — даведаліся. Са сваіх кабінетаў партнаменклатура бегла з поліэтыленавымі пакетамі. З авоськамі. Шмат хто баяўся начаваць дома, хаваліся ў сваякоў. Інфармацыя ў нас была… Ведалі, як усё адбывалася ў Румыніі… Расстралялі Чаўшэску з жонкай, і пачкамі везлі і ставілі да сценкі чэкістаў, партыйную эліту. Засыпалі ў равах… (Доўгая паўза). А ён… ён быў ідэалістычны, рамантычны камуніст. Верыў у «зіхоткія вяршыні камунізму». У літаральным сэнсе. У тое, што камунізм прыйшоў назаўжды. Недарэчнае сёння гэта прызнанне… ідыёцкае… (Паўза.) Тое, што пачыналася, ён не прымаў. Бачыў, як заварушыліся маладыя драпежнікі… піянеры капіталізму… Не з Марксам і не з Леніным у галаве, а з доларам… …што гэта за путч, калі не страляюць? Войска баязліва збегла з Масквы. Пасля арышту членаў ГКЧП ён чакаў, што неўзабаве прыйдуць і па яго, павядуць у кайданках. З усіх памочнікаў і дарадцаў прэзідэнта ён адзін падтрымаў «путчыстаў». Падтрымаў адкрыта. Астатнія чакалі. Чакалі. Бюракратычны апарат — гэта машына з вялікімі магчымасцямі для манеўру… Да выжывання. Прынцыпы? У бюракратыі няма перакананняў, прынцыпаў, усёй гэтай мутнай метафізікі. Галоўнае — уседзець у крэсле, каб як насілі, так і неслі кадоўбчыкі мёду і сушаных уюноў Бюракратыя — наш канёк. Яшчэ Ленін казаў, што бюракратыя страшнейшая за Дзянікіна. Цэніцца толькі адно — асабістая адданасць, і не забывай, хто твой гаспадар, з чыёй рукі кормішся. (Паўза.) Ніхто пра ГКЧП праўды не ведае. Усе хлусяць. Так… вось… Насамрэч, была задуманая вялікая гульня, таемных спружынаў і ўсіх яе ўдзельнікаў мы не ведаем. Туманная роля Гарбачова… Што ён сказаў журналістам, калі вярнуўся з Фароса?

«Усяго я вам усё роўна ніколі не скажу». І не скажа! (Паўза.) І, можа быць, гэта таксама адна з прычынаў, чаму ён сышоў. (Паўза.) Статысячныя дэманстрацыі… гэта моцна дзейнічала… Цяжка было захаваць нармальны стан… Не за сябе ён баяўся… Не мог змірыцца з тым, што хутка ўсё будзе ўтаптана, забетанавана: савецкі лад, вялікая індустрыялізацыя… вялікая Перамога… І выявіцца, што і «Аўрора» не страляла, і штурму Зімняга не было… …лаюць эпоху… Час наш подлы. Пусты. Усё завалена анучамі і відзікамі. Дзе вялікая краіна? Як што якое, нікога мы сёння не пераможам. І Гагарын не паляціць.

Абсалютна нечакана напрыканцы адной нашай размовы я, нарэшце, пачула: «Добра, прыходзьце». Мы сустрэліся на наступны дзень у яго дома. Ён быў у чорным касцюме і гальштуку, нягледзячы на спякоту. Крамлёўская уніформа.

— А ці былі вы ў… (Называе некалькі вядомых прозвішчаў.) ? А… (Яшчэ адно імя, якое даўно ва ўсіх на слыху.) Іх версія — забілі! — я ў гэта не веру. Быццам бы ходзяць чуткі пра нейкіх сведкаў… факты… Шпагат, маўляў, не той, тонкі ён, ім можна толькі задушыць, і ключ у кабінеце звонку быў пакінуты… Рознае кажуць… Людзі любяць таямніцы палацаў. Я вам скажу іншае: сведкамі таксама кіруюць. Гэта не робаты. Імі тэлебачанне кіруе. Газеты. Сябры… карпаратыўныя інтарэсы… У каго ісціна? Я так разумею, што праўду шукаюць спецыяльна навучаныя людзі: суддзі, навукоўцы, святары. Астатнія ўсе ва ўладзе сваіх амбіцый… эмоцый… (Паўза.) Я чытаў вашыя кнігі… Дарэмна вы так давяраеце чалавеку… чалавечай праўдзе… Гісторыя — гэта жыццё ідэй. Не людзі пішуць, а час піша. А чалавечая праўда — гэта цвік, на які кожны вешае свой капялюш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x