Аляксандар Лукашук - Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандар Лукашук - Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Інтэлектуальны ўзровень беларускай эліты — гуманітарнай, навуковай, тэхнічнай — вельмі высокі. Але грамадзтва ня ўмее яго скарыстаць, ня ўмее выявіць, прадставіць і нават шанаваць. Не знаходзіцца актыўных людзей, каб арганізаваць падрыхтоўку і прадставіць Васіля Быкава на Нобэлеўскую прэмію. Само па сабе такое ня робіцца, а пісьменьнік і ягоная творчасьць вартыя прэміі Нобэля. Грамадзтва ня здолела нават абараніць вялікага пісьменьніка ад лукашэнкаўскага акупацыйнага рэжыму. І гэта ў значнай ступені ўзяла на сябе міжнародная супольнасьць.

Так што розум у грамадзтве павінен быць актыўным. Калі гэтага ня будзе, то не адбудзецца і яго поўнай рэалізацыі. Будуць страты. Можа быць, як і ў прыкладзе зь Беларусяй, высокі інтэлектуальны ўзровень, але гэта прападае марна альбо выкарыстоўваецца іншымі, не на карысьць нацыі.

«Кніга Алексіевіч ёсьць ці не найглыбейшым асэнсаваньнем трагедыі хлопчыкаў, якім пашчасьціла не апынуцца ў цынку»

15 лютага 1999

Сяргей Навумчык, Прага

У Беларусі адзначаюць дваццатую гадавіну завяршэньня вываду савецкіх войскаў з Афганістану.

У сьнежаньскую ноч 1979-га зь віцебскага аэрадрому ўзьнялася ў паветра самая першая эскадрыльля транспартнай дывізіі, якая прывезла ў Афганістан першыя савецкія дэсантныя падразьдзяленьні. Ужо празь некалькі дзён самалёты вярнуліся зь першымі цынкавымі трунамі.

Ленін, чыё вучэньне было кананічным для таго пакаленьня, якому давялося ваяваць у Афганістане, пісаў пра войны справядлівыя і несправядлівыя. Савецкая вайна ў Афганістане не была справядлівай нават паводле ленінскай тэорыі.

Дысыдэнту Ўладзіміру Букоўскаму на пачатку 1990-х гадоў удалося на некалькі тыдняў атрымаць доступ да архіву Генэральнага сакратара ЦК КПСС, які цяпер завецца прэзыдэнцкім архівам. У сваёй кнізе «Маскоўскі працэс» Букоўскі прыводзіць успаміны ўдзельнікаў штурму палаца тагачаснага кіраўніка Афганістану Аміна.

Штурм пачаўся з артылерыйскага абстрэлу, потым спэцгрупа ўварвалася ў палац, закідваючы ў кожны пакой гранаты і паліваючы ўсё навокал агнём з аўтаматаў. Калі дабраліся да пакояў Аміна, убачылі, што ён трымае на руках шасьцігадовага сына, а побач быў старэйшы сын-падлетак. Імгненна расправіўшыся з кіраўніком Афганістану, афіцэры КДБ разрадзілі свае аўтаматы і ў ягоных дзяцей. Так пачалася афганская вайна.

Дзеці Аміна не пасьпелі заплакаць, але іншыя мільёны афганскіх дзяцей аплакалі сьмерць сваіх бацькоў ды матак. У Савецкім Саюзе аплакваць блізкіх давялося бацькам — сярэдні ўзрост палеглых савецкіх вайскоўцаў не перавышаў дваццаці гадоў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу — звыш трынаццаці тысячаў магілаў тых, хто не вярнуўся жывым з той вайны. Ёсьць усе падставы меркаваць, што лічба заніжаная, бо колькасьць ахвяраў з афганскага боку дасягае — паводле афганскіх зьвестак — каля мільёна чалавек. Відавочна, дакладныя лічбы ўжо ня будуць вядомыя ніколі.

Вашынгтонскі палітоляг Пол Гоўбл у камэнтары да сёньняшняга юбілею заўважае, што тры фактары — вывад войскаў, прызнаньне, што савецкая інтэрвэнцыя ня мела падтрымкі мясцовага насельніцтва, і агалошваньне зьверстваў у дачыненьні да мірных жыхароў, — рэльефна выявілі антычалавечасьць савецкае сыстэмы. І гэта адыграла істотную ролю ў яе канчатковым зьнішчэньні.

Беларусь афганская вайна не абмінула. Сотні магілаў ці не ва ўсіх раёнах Беларусі, выступ дэпутата-афганца супраць акадэміка Сахарава на першым зьезьдзе, — і кніжка Сьвятланы Алексіевіч, якая на сёньняшні дзень ёсьць ці не найглыбейшым асэнсаваньнем трагедыі хлопчыкаў, якім пашчасьціла не апынуцца ў цынку.

Тая вайна была бессэнсоўная для ўсіх. І, можа, адзіны яе сэнс для беларусаў — навучыць, што змаганьне за чужыя інтарэсы шчасьця не прыносіць.

Гомельская абласная бібліятэка адмовілася арганізаваць сустрэчу зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч

4 сакавіка 1999

Казімер Яноўскі, Гомель

Гомельская абласная бібліятэка адмовілася арганізаваць сустрэчу сваіх чытачоў зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч, якая прыехала ў гэты горад, каб сустрэцца з героямі сваёй будучай кнігі.

Паведамлю слухачам Радыё Свабода, што першай Сьвятлана Алексіевіч запісала гісторыю жыцьця й каханьня настаўніцы-пэнсіянэркі, якая ў маладыя гады выйшла замуж за інваліда, нарадзіла яму траіх дзяцей і пачувала сябе шчасьлівай і патрэбнай каханаму чалавеку доўгія гады. Гэтае каханьне дае сілы жанчыне й цяпер, калі каханага чалавека ўжо ня стала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай
Аляксандар Лукашук
Владимир Лукашук - Сказки [СИ]
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Нервы планеты [СИ]
Владимир Лукашук
Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі
Александр Лукашук
Владимир Лукашук - Призрак Невесты
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Женщинам о женщинах
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Сказочный ларец
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Тайна чупакабры
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Городок у южного моря
Владимир Лукашук
Владимир Лукашук - Грани бытия
Владимир Лукашук
Аляксандар Бацкель - Маёнтак Рыбы
Аляксандар Бацкель
Отзывы о книге «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x