Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я башу, — сказаў ён, — што фы напіліся як швіня, бо сеціце там і не башыце, што я сяшу тут, і я башу, што фы дурны, як фарона, таму што не ферыце натрукаванаму ў труку. Гэта прафда — кошнае слофа прафда.

— Ды хто вы, дальбог? — з годнасцю, хаця і крыху разгублена, прамовіў я. — Як вы сюды трапілі? Пра што вы ўвогуле?

— Як я трапіў сюты, — адказала фігура, — не фашая спрафа, хафару я ўфогуле пра тое, пра што ўфогуле хачу хафарыць, а хто я такі, тык я прыйшоў, каб фы самі гэта пабачылі.

— Вы п'яны бадзяга, — сказаў я. — Я зараз пазваню і загадаю лёкаю выкінуць вас на вуліцу.

— Хе-хе-хе! — засмяяўся госць. — Ухіхі! Фы не зробіце гэтага.

— Не зраблю? — абурыўся я. — Што вы маеце на ўвазе? Чаго не зраблю?

— Не пасфоніце, — адказаў ён, спрабуючы пасміхнуцца сваім гнюсным ротам.

Пасля гэтых словаў я паспрабаваў падняцца, каб спраўдзіць сваю пагрозу, але нягоднік без спеху перагнуўся праз стол і ўдарыў мяне па ілбе рыльцам адной з бутэлек так, што я паваліўся назад у фатэль, з якога ўжо напалову падняўся. Я быў вельмі здзіўлены і на момант разгубіўся. Тым часам ён працягваў.

— Фось башыце, — сказаў ён. — Лепш сяціце ціха. А цяпер я фам скажу, хто я! Гляціце! Слухайце! Я — Анёл Натсфычайнасцяў!

— I надзвычайны, дальбог, — рызыкнуў я ўставіць. — Я заўсёды думаў, што ў анёлаў ёсць крылы.

— Крылы! — раззлавана ўскрыкнуў ён. — Што мне рабіць з крыламі? Майн Гот! Я фам што, курыца?

— Не-не! — адказаў я, спалохаўшыся. — Якая ж вы курыца! Безумоўна, не!

— Тады сяці ціха і пафоць сябе тобра, а то зноў кулака паспытаеш. У курыца ёсць крылы, і ў сафа ёсць крылы, і ў чарцяня ёсць крылы, і ў Фэльзефул ёсць крылы. Анёл не мае крылы, а я — Анёл Натсфычайнасцяў.

— I вашая справа да мяне...

— Мая спрафа! — выкрыкнула пачвара. — Ты няфыхафаны шчанюк, калі пытаешся ў тшэнтльмэна і анёла пра яго спрафу!

Такой манеры гаварыць я не мог вытрываць нават ад анёла і таму, сабраўшы ўсю сваю мужнасць, схапіў сальнічку, якая стаяла пад рукой, і кінуў яе ў галаву нязванаму госцю. Аднак ці то ён адхіліўся, ці то я не пацэліў, але я здолеў толькі разбіць шкло гадзінніка на каміннай паліцы. Што да анёла, то ён, як і раней, выказаў сваё стаўленне да майго ўчынку трыма паслядоўнымі ўдарамі па ілбе. Гэта змусіла мяне падпарадкавацца, і, сорамна сказаць, ці то ад болю, ці то ад прыкрасці ў мяне выступілі на вачах слёзы.

— Майн Гот! — прамовіў Анёл Надзвычайнасцяў, якога відавочна змякчыла сузіранне маіх пакутаў. — Майн Гот, гэты шалавек ці фельмі п'яны, ці фельмі засмушоны. Не трэба піць такое моснае фіно, трэба распафляць. Фыпі гэтага, пуць харошы хлопшык і не плаш, ну не плаш!

Тут Анёл Надзвычайнасцяў даліў у мой келіх (які быў на траціну поўны партвейнам) бясколернай вадкасці з адной са сваіх бутэлек. Я заўважыў на гэтых бутэльках налепкі вакол рыльцаў. Там было напісана Kirschenwasser [ 79 79 Вішнёвая настойка (ням.). ].

Тактоўнасць і дабрыня Анёла ў немалой ступені супакоіла мяне, а вадкасць, якою ён неаднойчы разбавіў мой партвейн, прывяла мяне ў настрой слухаць яго надзвычайны маналог. Я нават не спрабую пераказаць усё тое, што ён мне гаварыў, але з ягоных словаў я зразумеў, што ён геній, якому падлеглыя ўсе непрыемнасці, што здараюцца з чалавекам, і які арганізуе надзвычайныя здарэнні, што пастаянна здзіўляюць скептыкаў. Раз ці два, калі я спрабаваў выказаць недавер адносна ягоных заяваў, ён вельмі злаваўся, таму я вырашыў, што наймудрэйшай стратэгіяй будзе маўчаць і дазваляць яму казаць што заманецца. Пакуль ён раздабарваў, я з прымружанымі вачыма сядзеў, адкінуўшыся на спінку фатэля, і забаўляўся тым, што жаваў вінаград і раскідваў костачкі па ўсім пакоі. Аднак Анёл хутка палічыў мае паводзіны зняважлівымі. Ён падняўся, страшэнна разгневаны, насунуў сваю лейку на самыя вочы, шматслоўна вылаяўся, выгукнуўшы пагрозу, сэнсу якой я так і не зразумеў, урэшце нізка пакланіўся мне і знік, мовай арцыбіскупа з «Жыля Блаза»* пажадаўшы beaucoup de bonheur et un peu plus de bon sens [ 80 80 Усялякага шчасця і крыху болей здаровага сэнсу (фр.). ].

Ягоны сыход прынёс мне палёгку. Некалькі шклянак лафіту навявалі сон, і мне захацелася пятнаццаць-дваццаць хвілінак падрамаць, як і звычайна пасля абеду. А шостай у мяне была важная сустрэча, прапускаць якую вельмі не хацелася. Тэрмін страхоўкі майго дому скончыўся дзень таму, узніклі некаторыя непаразуменні, і я дамовіўся з кіраўніцтвам страхавой кампаніі пра сустрэчу а шостай, дзе мы маглі абмеркаваць пытанне яе працягу. Зірнуўшы на гадзіннік, што стаяў на каміне (я быў такі снулы, што не мог дастаць кішэнны), я ўзрадаваўся, што ў мяне яшчэ дваццаць пяць вольных хвілінаў, а мая сіеста ніколі не доўжылася больш за дваццаць. Таму я цалкам супакоіўся і аддаўся сну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x