Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяць мужчын у леснічоўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяць мужчын у леснічоўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.

Пяць мужчын у леснічоўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяць мужчын у леснічоўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Франчэска адмовілася асталявацца ў пасольскай рэзідэнцыі, выбраўшы два ягоныя бедныя пакоі...

Упершыню ў жыцці Гусоўскі думаў пра Вітэліуса не як пра мецэната. Эразм быў адзіным братам, які па волі жорсткага лёсу назаўжды пакідаў яго.

Па-свойму, але тое ж самае адчуваў і Эразм. Мяжа, што некалі ляжала паміж імі, знікла, яе знесла сама плынь часу, якая змывае ўсё спароджанае чалавечаю мітуснёй і забабонамі. Імкненне ўгору, да ўлады, да кардынальскае мантыі сплыло ў мінулае, у невараць, а будучыняй быў цяпер адно гэты чалавек, якога ён, ні на каліва не пакрывіўшы душой, назваў бы не толькі першым паэтам сваёй дзяржавы, але і адным з першых паэтаў Еўропы, годным стаць поруч з Петраркам. Аднак мудрэц, што прамовіў гэтае зваблівае «Scripta manent» — «Напісанае застанецца», памыляўся. Ён, Вітэліус, ведае, як шмат з напісанага і вартага перажыць стагоддзі не перажыло і сваіх творцаў, і таму, сабраўшы сілы, ён гаворыць пра галоўнае:

— Папа Лявон ужо даўно ў лепшым свеце. Прыйшла мая чарга. У Рыме цяпер лёгка знайсці смерць, а не апекуна, які дапаможа выдаць тваю «Песню». Ты не знойдзеш яго і сярод палякаў, бо ты славіш не Ягайлу, а Вітаўта, не гісторыю Кароны, а мінулае Вялікага княства. I ўсё ж едзь у Кракаў. Напішы да каралевы Боны. Яна шануе мовы і высока ставіць паэтычнае слова. Ты ведаеш, яна фундуе школы і заахвочвае маладых беларусінаў вучыцца ў італьянскіх універсітэтах. Напішы да яе і нагадай, што любáя дзяржава мусіць больш абапірацца не на сілу зброі, а на моц духу. Нагадай, што рымляне і эліны былі магутныя тады, калі квітнелі мастацтвы, а як толькі пачалі нікнуць таленты, пачаўся і заняпад дзяржавы. Адразу ж па маёй смерці...

— Настаўнік...

Невядома, хто з нас настаўнік, з горыччу падумаў Вітэліус.

— Па маёй смерці ты атрымаеш грошы, якіх вам хопіць на дарогу да Кракава.

Гусоўскі паднёс слабую руку мецэната да вуснаў. Гэта ягонае вам...

— Дай мне слова, што ты не памрэш, пакуль не надрукуеш «Песню»,— сказаў Вітэліус.

VII.

Гусоўскі прачнуўся з адчуваннем, што яму не дваццаць, а зноў сорак пяць гадоў. Безразважнае шчасце першых дзён развеялася, як начны туман па-над рачным абалоннем. Стараючыся не варушыцца, каб не пабудзіць Франчэскi, ён слухаў яе дыханне, чуў цеплыню яе пляча і перабіраў у памяці дні і імгненні іхняга кароткага шчасця, упершыню з бязлітаснай яснасцю разумеючы, што ніякага шчасця не было. Быў адно шчаслівы самападман для яго, а для яе — толькі ўдзячнасць за выратаванне.

Але ніхто ўжо не адбярэ ў яго ўспаміны. Ён ніколі не забудзе, як Франчэска пайшла з ім у ягонае ўбогае жытло, дзе адзінай раскошаю была прывезеная з радзімы зброя. Ён згадаў, як яна разглядвала лук, як дакранулася да цецівы і асцярожліва выняла з тула стралу...

Ён аддаў Франчэсцы большы пакой, што быў кабінетам і пачывальняй, а сам позна ўвечары, не распранаючыся, прылёг на вузкай каменнай ляжанцы ў малым пакойчыку. Сярод ночы ён пачуў яе спуджаны голас. Ён кінуўся да яе, і яна, яшчэ са спалохам на твары, працягнула насустрач яму рукі...

Можа, хаця б тады яна слухалася не розуму, а сэрца?

Сцяна над ложкам і абапал вакна была ўжо голая. Ён не дазваляў сабе чапаць Эразмавы грошы і ўчора, не знайшоўшы ў такі час пакупцоў на малюнкі Босха, мусіў прадаць зброю. Франчэска пакрысе вярталася да былых звычак. Учора яна запатрабавала новую сукенку і дванаццаць траў, якімі мыюць валасы, каб захаваць светлы колер. Ён расстараўся толькі размарыну, альясу і рамонку, але і гэта было цяпер сапраўдным дзівам.

Ноч дарыла яму пяшчоту і асалоду, а абуджэнне несла з сабою пакутлівую думку, што ён зноў атрымаў ад Франчэскі плату.

Ён не хацеў зазіраць у будучыню і ніколі не гаварыў пра яе з Франчэскаю. Наогул яны мала размаўлялі, відаць, адчуваючы, што словы могуць разбурыць той маленькі ненадзейны свет, у якім яны жылі. Дый ці маглі яны спадзявацца на нейкую будучыню пасярод зачумленага горада?

Цяпер Гусоўскі асабліва балюча адчуваў, як яму не стае Эразма. Ён ужо даўно дараваў яму нават ваганні ў размове з туркам, ён гатовы быў аддаць год жыцця, каб толькі можна было зноў пагаманіць з мецэнатам, пачуць з ягоных вуснаў роднае слова. Штодня ён адзін або з Франчэскаю маліўся ў царкве святой Марыі дэль Попала, якая дала Эразму Вітэліусу апошні прыстанак. Майстры ўжо высеклі на жалобнай пліце кароткую эпітафію. Ён глядзеў на яе, але бачыў не літары, а расстайны Эразмаў позірк, позірк не мецэната, а сябра. Дай яму вечны спакой, Божа!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x