Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяць мужчын у леснічоўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяць мужчын у леснічоўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.

Пяць мужчын у леснічоўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяць мужчын у леснічоўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вітэліус кінуў позірк на пазлачоных анёлаў, што падтрымлівалі пульхнымі ручкамі авал каміннага гадзінніка.

— Мы яшчэ маем час папалуднаваць і прадугледзець розныя неспадзяванасці.

Пасол самаруч запаліў сівыя пучкі палыну ў кадзільніцах і зноў напоўніў келіхі мятавым настоем.

V.

— Выйдзі, злы дух, поўны маны і беззаконня; выйдзі, выпладак хлусні, ізгой сярод анёлаў; выйдзі, цмок, супастат хітрасці і бунту; выйдзі, выгнаннік раю, не варты літасці Божай; выйдзі, сын цемры і падземнага полымя; выйдзі, драпежны начны воўк; выйдзі, дух ерасі...

Ціхі напачатку голас інквізітара пакрысе мацнеў.

— Выйдзі, брудная жывёліна, найгоршая з усіх існых; выйдзі, злодзей і хіжак, поўны юру і сладастраснасці; выйдзі, злы дух, асуджаны на вечныя пакуты; выйдзі, кубло блудадзейства і распусты; выйдзі, корань усяго зла і ўсіх злачынстваў; выйдзі, кат роду чалавечага!..

Інквізітар ужо не вымаўляў, а прарэзліва выгукваў словы заклёну, і звязанага чалавека, што ляжаў на сырых камянях, пачало калаціць, як у ліхаманцы. Гэтая ліхаманка ўвачавідкі пераходзіла ў страшныя курчы, і раптам чалавек на падлозе нема закрычаў, выпруціўся і, страціўшы прытомнасць, заціх.

— Сатана пакінуў яго,— перажагнаўшыся, прамовіў інквізітар і ацёр рукавом сутаны ўзмакрэлы высокі лоб. Па худым бледным твары Нястомнага прабегла задаволеная ўсмешка.

На працягу ўсёй працэдуры Гусоўскі — яны з Вітэліусам сядзелі на крэслах каля вільготнай сцяны з плямамі цвілі — думаў пра Франчэску. Вера ў тое, што Эразм выратуе яе, змянялася паняверкаю і зноў вярталася, даруючы душы кароткую суцеху. Ён яшчэ не задумваўся, што будзе потым. Найперш яе трэба выбавіць з рук гэтага чалавека з высокім белым ілбом і гострым падбародкам, чалавека, які, па чутках, нязменна вырывае поўнае прызнанне і паслаў ужо на вогнішча больш за тысячу жанчын.

— Некаторых хрысціян д’ябал здолеў пераканаць, што яго не існуе, і гэтая ягоная хлусня — самая падступная,— заўважыў інквізітар. Відаць было, у хвіліны адпачынку ён не супраць пагутарыць з чужаземцамі.

Вітэліус велягурыста загаварыў пра адказную місію боскай юстыцыі, што беражэ чысціню веры і моц Пятровага пасада. Нястомны ўлешчана пагаджаўся. Так, іхняя справа вымагае вялікай мудрасці і сілы духу, бо з году ў год неба шле ім усё новыя і новыя выпрабаванні. Да прыкладу, адкрытыя гэтым генуэзцам Калумбам землі. Цяпер ужо ўсе пераканаліся, што гэта ніякая не Індыя і не Кітай. Калі ж тубыльцы не азіяты, дык хто яны? Нельга ж прыраўноўваць да хрысціян-еўрапейцаў істоты, што ходзяць целяшом і моляцца месяцу і балванам. Наогул, ці ёсць у насельнікаў Новага Свету душа? За каго іх мець: за зацятых грэшнікаў і ерэтыкоў, вартых аўтадафэ, ці за немаўлятаў? I, нарэшце, адкуль яны з’явіліся на свет? Адны багасловы сцвярджаюць, што род іхні ад Каіна, другія — што ад выклятага бацькам Хама. А можа, яны зусім і не людзі, а жывёлы?

Вітэліус спачувальна ківаў, аднак паэт памятаў, як Эразм з гневам паказваў яму кнігу гішпанскага храніста-канкістадора. «Чаго можна чакаць ад людзей, якія маюць такія цвёрдыя чарапы, што ў бітвах з імі мы мусім сцерагчыся і не біць іх мячамі па галовах, бо праз гэта адразу тупіцца самы гостры меч?»— узгадалася сціхотнае пытанне храніста. О, які крывавы, які бязлітасны час! А Усявышні адно чакае, маўкліва пазіраючы на чалавечыя пакуты...

Айцец інквізітар сеў за грубы стол і паклаў перад сабой вялікую кнігу ў абцёрханым чорным пераплёце. Гусоўскі здагадаўся, што гэта і ёсць страшнае настаўленне для допыту чортавых жонак.

Два дужыя манахі вынеслі незварушнае цела чалавека, з якога Нястомны выгнаў д’ябла, і, вярнуўшыся, спыніліся на парозе. Інквізітар загадаў прывесці абвінавачаную. Вітэліус і Гусоўскі пераглянуліся, і паэт прачытаў у вачах у мецэната спагаду і загад трымаць сябе ў руках.

— Зараз сіньёр пасол задаволіць сваю цікавасць,— цьмяна ўсміхнуўся інквізітар.— Пакаранне чакае кожную ведзьму, але кожнай мы даём магчымасць палегчыць свой лёс. Калі яна раскаецца і дасць паказанні, ёй перад спаленнем адсякуць галаву або задушаць,— растлумачыў Нястомны. Ён правёў рукою па сваім падбародку-джалу, і Гусоўскі здзівіўся, што не бачыць на далоні ў інквізітара крыві.— Калі ж ведзьма будзе натурыцца — згарыць жыўцом. Вось тут,— ён паклаў далонь на чорную кнігу,— можна знайсці параду на любы выпадак. Калі абвінавачаная распуснічала, дык гэта першы доказ яе сувязі з князем пекла. Калі была пабожная і дабрачынная — значыць, прыкідвалася, каб адвесці падазрэнні ў начных палётах на шабас. Калі мы заўважаем, што ведзьма баіцца допыту, значыць, яна вінаватая, і сумленне выдае яе. Калі ж трымаецца спакойна, няма сумневу, што яна вінаватая, бо нам вядома, што ведзьмы здольныя хлусіць з нахабным спакоем. Калі яна абвяргае абвінавачанне — яна несумненна вінаватая. Калі ж у роспачы маўчыць — гэта найлепшы доказ злачынства. Калі на прэнгу яна шалёна круціць вачыма, мы разумеем, што яна шукае свайго хвастатага каханка. Калі ж вочы яе нерухомыя, значыць, яна знайшла сатану і глядзіць на яго. Калі яна трывае катаванне без крыку, гэта значыць, што сілу ёй даў д’ябал, і ведзьму трэба мучыць яшчэ мацней. Калі ж у руках у ката д’яблава выляжанка выпускае дух — сатана забіў яе, каб яна не выдала свае таямніцы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x