Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяць мужчын у леснічоўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяць мужчын у леснічоўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.

Пяць мужчын у леснічоўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяць мужчын у леснічоўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я заўсёды меркаваў,— амаль прыязна прамовіў Гусоўскі,— што паэзія — гэта не набор прыгожых статуэтак, якія можна паставіць на стале ці над камінам. Паэзія мусіць дапамагчы чалавеку будаваць храм сваёй душы. I ўладару, і людзям нізкага звання.

— Храм душы...— Строццы адпіў з келіха добры глыток.— Храм душы заміж Божага храма. Сіньёр паэт ужо трапіў у павуцінне адступніка Лютэра.

— Не, я не супраць храмаў. Прыгажосць заўсёды абуджае добрыя пачаткі. Дакрануўшыся да ўзнёслага, людзі робяцца лепшымі. Але я ведаю, што дух чалавека Збавіцелю даражэйшы за самы багаты сабор. Што да Лютэра, дык на чале новай царквы стаіць воўк у авечай шкуры. Сэрца падказвае мне: ён пралье столькі крыві, што хрысціянскі свет яшчэ жахнецца.

— А параўноўваючы малое з вялікім,— без сувязі з ранейшым зласліва зазначыў гаспадар,— сіньёр паэт бессаромна спісвае ў Вергілія.

Гусоўскі не стрываў і шчыра засмяяўся.

— Вергілій, як мне памятаецца, суадносіць цыклопаў і пчол, а я — казла і зубра,— прамовіў ён скрозь смех, які на хвіліну вызваліў яго ад усіх цяжкіх клопатаў.— Сіньёр Строццы, на жаль, клопаты не дазваляюць мне і далей атрымоўваць асалоду ад нашае размовы, але хачу, каб вы ведалі, што ў гэтае ранне вы вылечылі мяне ад самоты.

— Зямныя турботы не павінны цікавіць нас,— фанабэрыста сказаў Строццы.— Мой дух ужо вольны ад іх.

Яны развіталіся халадней, чым сустрэліся, аднак Гусоўскі быў удзячны Строццы. Ён з задавальненнем застаўся б, але ж у адрозненне ад гаспадара ён меў на зямлі яшчэ шмат клопату. Насамперш ён не мог памерці і забраць у магілу сваю паэму. Ды сёння найгалоўнейшым было для яго іншае. Ён павінен быў уратаваць жанчыну, якая прынесла і, ён прадчуваў, яшчэ прынясе ягонай душы столькі болю, што яго хапіла б не на адно жыццё.

IV.

У пакоях біскупа Эразма Вітэліуса моцна пахла палыновым дымам.

Прадбачлівы пасол штогод абнаўляў праз сваіх людзей запасы зёлак, і ў першыя ж дні паморку, не надта давяраючы камфары і іншым тутэйшым лекам, загадаў адчыніць прывезеныя з радзімы куфэркі з палыном, мятаю, дзягілевым коранем і ягадамі ядлоўцу. Мецэнатавы слугі забяспечылі гэтым багаццем і Гусоўскага.

Не зважаючы на нягоды лёсу, Эразм Вітэліус зусім не збіраўся ў сорак пяць гадоў пакідаць гэты свет. Перш чым пачаць размову, ён старанна панюхаў змочаную ў воцаце губку, выпіў кубак мятавага настою і змусіў зрабіць тое ж самае і паэта.

— Новы папа не спяшаецца ў Рым, і мой статус пакуль нявызначаны,— паважна і крыху забаўляючыся нецярпеннем Гусоўскага, сказаў мецэнат.— Аднак для тых, хто не спалохаўся чумы, я застаюся паслом пры двары яго святасці. Ты не памыліўся. Гэта сапраўды яна, і ёй сапраўды пагражае трыбунал боскай юстыцыі. Даносчык, імя якога мне не раскрылі, абвінавачвае донну Франчэску ў тым, што яна заключыла дамову з д’яблам і зрабілася ведзьмай.— Вітэліус скептычна ўсміхнуўся.— Я пусціў у ход усе сувязі і атрымаў дазвол прысутнічаць на першым допыце. Ты дапушчаны ў якасці майго сакратара.

— Монсеньёр...

— Спачатку я хачу пачуць пра тое, што даведаўся ты.— Вітэліус зноў прыклаў да носа губку з воцатам.

— Я быў у яе дома. Праўдзівей, на тым месцы, дзе стаяў палац яе бацькі. Палац згарэў, цяпер там атабарыліся бадзягі. Яны вельмі хацелі пазнаёміцца са мной, дакладней, з маёй калітой. На шчасце, зброя заўсёды пры мне...

— Палац згарэў! — Эразм пацёр рукі.— Гэта цудоўная навіна.

— Нарэшце Бог паслаў мне на той вуліцы старую, якая нешта ведала. Бацька і брат донны Франчэскі памерлі аднымі з першых, не паспеўшы выехаць з горада. Слугі расцягнулі ўсё, што маглі, і разбегліся. Пэўна, нехта з іх і пусціў палац дымам. Болей я нічога не ведаю.

— Ты прынёс добрыя весткі, Nicolaus. Добрыя для нас, бо кепскія для айцоў інквізітараў. Бедныя ведзьмы цікавяць іх значна менш за багатых. Але хачу цябе папярэдзіць. Першы допыт даручана весці чалавеку, якога нельга было прасіць за яе, як, зрэшты, і за каго-небудзь іншага. Аўтары «Молата ведзьмаў» маглі б ганарыцца такім наступнікам. Ён нават атрымаў мянушку — Нястомны.

Дамовімся быць там толькі сведкамі. Я не дабіваўся адмены допыту, каб не навесці падазрэнні на чалавека, які даў згоду спрыяць нам. Будзем спадзявацца на яго і на Божую дапамогу.

На Божую дапамогу, паўтарыў у думках павесялелы Гусоўскі. На Божую дапамогу ў барацьбе з боскай юстыцыяй. Ён не змог стрымаць усмешкі. Аднак усмешка адразу згасла: ён згадаў пра «Молат ведзьмаў», пра гэтую вусцішную кнігу, што апісвала злачынствы чортавых жонак і навучала, як вынішчаць іхняе племя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x