Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяць мужчын у леснічоўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяць мужчын у леснічоўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.

Пяць мужчын у леснічоўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяць мужчын у леснічоўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Парыў ветру кінуў у вакно некалькі дажджавых кропляў, і яны, паволі сплываючы па шкле, утварылі на шыбах свой маленькі свет: адны неўзабаве высіліліся і замерлі, другія ўпарта працягвалі рух.

Дзве кроплі зліліся і хутка пабеглі далей, і гэтая мізэрная падзея ў свеце кропляў неспадзявана падаравала Вітэліусу палёгку. У непраглядным, як сённяшняе неба над Рымам, месіве думак і пачуццяў пазначыўся сонечны прасвет.

Ён ужо не быў паслом, бо страціў таго, хто прызнаваў яго прадстаўніком дзяржавы, якая ад яго адмовілася. Але ён заставаўся мецэнатам. Хіба мецэнатаў і праз стагоддзі не прыгадваюць побач з тымі, чыю музу яны баранілі ад сцюдзёных вятроў эпохі? Са складаным пачуццём горычы і надзеі Вітэліусу падумалася, што яшчэ зусім нядаўна ён быў апірышчам для Гусоўскага, а цяпер яны нібыта памяняліся на ролі. Не, усё-ткі ён заставаўся мецэнатам, і ў гэтым была ягоная будучыня.

Рым, 1522
I.

Аддаліўшыся ад горада на добрыя дзве мілі, Гусоўскі не паспеў да цёмнага вярнуцца, і цяпер, на ўтравелай сцежцы, што бегла ўсцяж нізкай каменнай агароджы вінаградніку, у цёплай цішыні ліпеньскай ночы, якую парушала толькі немудрагелістая песня цыкадаў, яго разам са стомаю агарнула дзіўнае пачуццё. Узлокціўшыся на яшчэ цёплую пасля скварнага дня агароджу, ён глядзеў на вычварны танец светлякоў. Кружлянне зялёных агеньчыкаў, што, спрачаючыся з небам, утваралі ў цемры свае рухомыя сузор’і, заварожвала душу, штосьці рабіла з часам і памяццю, і Гусоўскаму ўяўлялася, што ўсяго жаху апошніх месяцаў не было, што ўсё толькі прымроілася яму ў адну з тых начэй, калі над зямлёю плывуць чорныя хмары вусцішных сноў.

I спаленыя дамы тых, каго кранулася немач, і перапоўненыя манастырскія шпіталі, і цэлыя пагоны трунаў — вялікіх і маленькіх, дзіцячых,— якія заставаліся стаяць незакапаныя,— усё гэта зрабілася сном. Маці не заціскалі раты хворым дзецям, каб іхні енк не прывёў у дом варту. Не было тысяч трупаў, якія скідвалі проста ў ямы або ў Тыбр. Быў мяккі морак летняе ночы з зялёным танцам светлякоў, сцежка, сунічнае дрэва каля яе выгіну. Як ён прагнуў зрабіць неверагоднае і павярнуць час назад, каб царства смерці засталося адно на гравюры геніяльнага мастака ў ягоным пакоі!

Аднак ён сапраўды хацеў немагчымага, і вялікая памаранчавая поўня, што паднялася над вінаграднікам, асвятліла не толькі лозы з важкімі цёмнымі гронямі — у яе святле ён убачыў і марнасць свайго наіўнага парывання.

Там, за ўзвышшам, ляжаў Вечны горад, над якім, быццам на карціне Босха, быў узняты вялізны бязлітасны нож. Там вырываліся з грудзей перадсмяротныя стогны і па начных вуліцах, палохаючы гайні здзічэлых сабак, ішлі з завязанымі да вачэй тварамі манахі, што збіралі мерцвякоў і пакідалі на дзвярах новых і новых дамоў вялікую літару «Р», першую літару жудаснага слова «pestis» — «чума». Там ліхаманкава падрахоўвалі свае прыбыткі трунары, і той з іх, каго абміне пошасць, мог трапіць у лік самых багатых рымлян. Горад, што мусіў быць узорам пабожнасці, быў пакінуты свецкімі і духоўнымі саноўнікамі на вырак лёсу, і цяпер там заадно з чумою панавалі бязвер’е і ўсе чалавечыя заганы.

Няхай Бог карае грэшнікаў, думаў Гусоўскі, але за што пакутуюць немаўляты, якія не ўмеюць саграшыць нават у думках? За што прыняў смерць двухгадовы мурза, што любіў гуляць са старым рахманым катом у яго пад вокнамі? Ці справядлівы твой вырак, Божа? Чаму ты гасіш кволыя свечкі дзіцячых жыццяў і абыходзіш сваім гневам блюзнераў? Чаму не адбіраеш мовы ў ілжэ-прарокаў, якія на кожнай плошчы праклінаюць Хрыста і Дзеву Марыю і просяць літасці ў Магамета і ў самога Люцыпара? Чаму не шлеш кары тым, хто абражае ў храмах святыя мошчы і заклікае прыносіць ахвяры паганскім божышчам? Што ў гэтым: твая міласэрнасць ці тваё бяссілле?

Душа білася ў нераце сумневу, і таму капліца ля дзікай масліны наперадзе здалася Гусоўскаму дарункам самога неба. Нішу з фрэскаю асвятляла дрыготкае цяпельца каганца. Яно адбірала ў цемры даверліва-прастадушную ўсмешку Мадонны і дзіцячую галоўку на яе руках.

Ён апусціўся на калені і пачаў маліцца. Ён прасіў, каб Усявышні злітаваўся над Франчэскаю, след якой ён згубіў у гэтае праклятае лета, злітаваўся над Эразмам і бакалаўрам Васілём з Нясвіжа, злітаваўся над ім самім. Што будзе з «Песняй...»? За яе тысячу радкоў ён можа заплаціць любую цану. Дзень жыцця за кожны радок? Тыдзень? Ён гатовы. Ён узгадаў памерлага ад чумы Вісліцкага; ён згодны на такі самы лёс, няхай толькі і яму, Гусоўскаму, будзе дазволена ўбачыць перад смерцю кнігу са сваёй паэмаю. Гэтая кніга, адзінае яго дзіця, будзе ўкрай поўная болем. Можа, яна апраўдае ягоныя пакуты на зямлі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x