Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1986, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры дзень, мая Шыпшына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры дзень, мая Шыпшына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, якія складаюць кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», напісаны пераважна пра нашых маладых сучаснікаў. Аўтар засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Героі кнігі трапляюць у няпростыя жыццё-выя сітуацыі, трымаючы своеасаблівы экзамен на маральную сталасць. Галоўную тэму апавяданняў працягвае аповесць «I вярталіся мы...».
Прадмова Я. Лецкі

Добры дзень, мая Шыпшына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры дзень, мая Шыпшына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тонкія вусны цёткі Ванды скрывіліся. Ад такой размовы ёй было яўна не па сабе, і гэта прынесла Стасю якуюсьці помслівую ўсцеху.

— Няўжо вы верыце ў гэтыя казкі?

— Душа, дзетка, ва ўсіх людцаў ё,— з нечаканай годнасцю адказала цётцы Вандзе старая.— Дык чаго ёй сваёй хаты цурацца? Пераведаець сваіх, ёй і спакайней тамацька.

— Наша мама-нябожчыца так казала,— уступіла ў гаворку цётка Домна.— У што чалавек верыць, тое яму і ёсцека, а ў што не верыць, таго і нямашака.

Запанавала няёмкае маўчанне.

— Ты, Стась, прыляж,— перавяла гамонку на іншае цётка Юля.— I ўсім хоць на волас заснуць трэба. Мяняцца будзем. Заўтра дзень трудны.

Ужо ва ўтульным шчытным кокане дрымоты Стась пачуў, як яму асцярожна захутваюць коўдраю ногі.

Стасю сніўся незвычайны сон.

Нібыта ён сядзіць за даўжэзным, краёў не відаць, сталом і есць з талеркі вялікі пышны блін з маслам. Вакол, як акінуць вокам, таксама сядзяць людзі. I цішыня. Людзі не размаўляюць, не зважаюць на суседзяў. Яны толькі ядуць. А за бясконцым радам намасленых вуснаў і туга набітых ратоў ён бачыць нейкія расчыненыя дзверы і ў іх — дзядзьку Петру. Стась ведае, што дзядзька чакае яго, каб сказаць пра штосьці важнае. Аднак спачатку трэба ўправіцца з блінам, і Стась, спяшаючыся, прагна пхае ў рот намасленыя кавалкі, але чамусьці ніяк не можа наесціся. I раптам заўважае, што блін на талерцы некрануты...

За акном нясмела варушылася зімовая раніца. Дзіўны сон пакінуў на душы непрытульнае вярэдлівае пачуццё, якога хацелася хутчэй пазбыцца.

—...і Стась думае ехаць,— гаварыла за перабойкаю цётка Ванда.

— Ён наструніўся.

— А што ж так?

— Аліса хворая.

Стась устаў з ложка перакананы, што Аліса сапраўды захварэла і яму сёння — кроў з носа — трэба быць дома. Вада ў рукамыйніку была свежай, сунічнае мыла прыемна пахла летам.

— Парадак! — паведаміў дзядзька Мікола. — Адпраўленне ў адзінаццаць. Труну калекціў выдзеліў.

Па чарзе, як і ўчора, паснедалі.

— Цёця Юля, вы не крыўдуйце, але мне трэба ехаць.— Стась улучыў момант, каб пачулі адразу ўсе.— Малая з ангінай, тэмпература скача, а Ірына адна...

— Якая крыўда, калі дзіця хворае.

— Давай,— сказаў дзядзька Міша.— Нас тут і так больш, чым абавязкаў.

— Вянкі не ўзялі,— зарупіўся дзядзька Мікола. Дзядзька Міша дастаў дваццацьпятку. Стася пекануў сорам: у партманеце, апроч траячкі на дарогу, ляжаў усяго чырвонец.

— Дваццаць хвілін да аўтобуса,— папярэдзіў жонку дзядзька Міша. «Ага, значыць, і яна едзе. Добра, што не адзін, аднаму ўсё-ткі неяк няёмка»,— зазначыў Стась і ўзахвоціўся праводзіць цётку, каб паглядзець расклад.

На аўтастанцыі высветлілася, што ягоны аўтобус праз паўгадзіны, а наступны — ажно а трэцяй.

Ён у хапошчах пацалаваў нябожчыка ў халодны лоб, развітаўся са сваякамі, схапіў сваю торбу з апельсінамі і ўспомніў: «Скрыпка!»

— Цёця Юля, можна вас на секунду? — Стась пад локаць вывеў яе на кухню.— Цёця Юля, я вас вельмі прашу... Там у дзядзі Пеці дома старая скрыпка. Я б вельмі хацеў... Як памяць па ім...

На ганку ён сутыкнуўся з Ларысай. У яе вачах білася разгубленасць. Ларыса паставіла вядро; жаласна, абламанай ільдзінкай зазвінела восілка. Ён паспешліва пацалаваў сястру і пабег.

Пакуль Стась лётаў, білеты скончыліся. Хуценька з'арыентаваўшыся, ён адшукаў у кішэнях тэлеграму, склаў яе так, каб былі відаць толькі словы: «Прыязджайце хаваць тату» і прашчаміўся да касы.

— Ведамасць ужо ў вадзіцеля. Бяжыце на пляцоўку,— спачувальна параіла касірка.

Вадзіцель незадаволена адчыніў кабіну.

— Слухай, шэф, на пахаванне еду...

— Няма мястоў! — адрэзаў малады васпаваты «шэф».

— Будзь чалавекам,— узмаліўся Стась.

— А я пры чым? Сказана табе, мястоў няма.— Вадзіцель таргануў на сябе дзверцы.

Чакаць да трох не было рахубы, і ён кепска прабітаю ў гурбах сцежкай пацягнуўся на шашу. Ён дакараў сябе, што не здагадаўся захапіць на хаўтуры трафарэтку з назваю свайго горада. Стась заўсёды ездзіў на спадарожных з трафарэткамі, каб вадзіцелі ведалі, што пасажыр надзейны, а не выйдзе праз які дзесятак кіламетраў, нічога не заплаціўшы. Цяпер давядзецца пруцянець на дарозе да другога прышэсця.

Прадчуванне не падманула: машыны ехалі міма.

Шашу расчысцілі вузка, стаяць даводзілася ў глыбокіх слядах, і ў чаравікі сыпаўся снег. Стась здзівіўся, чаму не холадна ў ногі, і ўспомніў, што раніцой знайшоў на чаравіках тоўстыя ваўняныя шкарпэткі. Ад згадкі пацяплела на сэрцы, здалося, быццам ён тут не самотны, нехта ёсць поруч. Але пацяплела ненадоўга...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x