Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1986, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры дзень, мая Шыпшына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры дзень, мая Шыпшына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, якія складаюць кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», напісаны пераважна пра нашых маладых сучаснікаў. Аўтар засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Героі кнігі трапляюць у няпростыя жыццё-выя сітуацыі, трымаючы своеасаблівы экзамен на маральную сталасць. Галоўную тэму апавяданняў працягвае аповесць «I вярталіся мы...».
Прадмова Я. Лецкі

Добры дзень, мая Шыпшына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры дзень, мая Шыпшына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пятак!

Кастусь паклаў на стол пяцёрку і ўзяў першую-лепшую пару вёслаў.

— Стой! — запыніў яго руды.— Пашпарт давай. Ніякіх дакументаў у Кастуся пры сабе не было. Ён зняў гадзіннік.

— Пашпарт трэба,— натурыўся руды, каламутна пазіраючы з-пад кусцістых броваў.— Хто цябе ведае, куды ты сабраўся.

— Та кінь ты, Грыцько,— заступіўся за Кастуся сябрук рудога.

— Ладна,— хмурна пагадзіўся той.— Давай гадзіннік.

Кастусь аддаў і памкнуўся ісці.

— Стой! — загадаў лодачнік.— Прычасціся.

Кастусь выпіў паўшклянкі брыдкага цёплага піва.

— Далёка не адыходзь,— памякчэўшы, папярэдзіў руды.— Вецер абяцаюць.

Словы лодачніка слізганулі па свядомасці Кастуся, не закрануўшы ніводнай трывожнае струны. Усплёск цікавасці да жыцця, што прымусіў яго зайсці сюды, змяніўся звыклай абыякавасцю. Ён ужо быў не рады, што звязаўся з гэтаю назолай, і ў душы спадзяваўся, што не застане яе на беразе.

Але тая чакала. Яна спрытна, як вавёрка, ускочыла ў лодку і прымайстрылася на карме. Кастусь адкруціў ад жалезнай патарчакі ланцуг, кінуў яго ў лодку і павярнуўся па вёслы. Дзеўчанё раптам ускрыкнула, і Кастусь убачыў, што паміж ім і лодкай пралягла палоса вады. Ён паспеў скочыць, але вёслы засталіся на прычале.

У звычайным разуменні гэта была памылка. Па-першае, ён мог сесці ў другую лодку, балазе, яны былі непрымкнёныя, і праз хвіліну здагнаць дзеўчанё. Па-другое, захапіўшы вёслы, ён мог дагнаць лодку ідучы па вадзе: тут было зусім плытка. Зрэшты, і зараз, калі іх з прычалам падзяляў усяго дзесятак метраў, можна было ступіць у ваду і заняцца буксіроўкай. Адыак Кастусь не зрабіў ні першага, ні другога, ні трэцяга.

Ён выцягнуўся на носе. Па целе разлівалася лянівая млявасць. Ветрык пакрысе адганяў лёгкую лодку ад берага, і Кастусь без усякае трызогі, нібы з акна тралейбуса, пазіраў на дамок лодачнай станцыі, што непрыкметна, але з кожнаю хвілінаю аддаляўся.

— Мы так і будзем плаваць без вёслаў? — парушыла маўчанне дзеўчанё.

— Вам, здаецца, праглася рамантыкі?..

— А як мы вернемся?

— А гэта абавязкова? Яна нясмела ўсміхнулася.

— А калі на нас абрынецца шторм, мы напішам нашым сябрам і каханым апошнія лісты і кінем у хвалі прасмоленую бутэльку. Вось гэту.— Ён выняў з кішэні стограмовую сувенірную пляшачку, што ўсё ж захапіў на развітанне ў бары.

Дзеўчына, відаць, прыняла ягоныя паводзіны за жартаўлівыя і супакоілася.

З паўгадзіны плылі ў маўчанні. Дзеўчанё апусціла ў ваду вузкую далонь і час ад часу падносіла яе да лоба і шчок. Аднаго разу яна лізнула палец, крышачку паморшчылася, і ў паўзмроку Кастусь пабачыў на яе твары дзіцячую ўсцеху, кібы толькі цяпер яна пераканалася, што мора і сапраўды салёнае.

Ветрык ледзь улоўна пасвяжэў. Вокны лодачнай станцыі зліліся з россыпам залатых агнёў, што значылі бераг.

Цёмнае неба глядзелася ў мора мірыядамі зорак. Калісьці, у тым, другім сваім жыцці, ён, да глыбокае ночы заседзеўшыся за пісьмовым сталом, выходзіў з дому і, апанаваны дзіўньш хзаляваннем, маліўся зорам, іх бясконцасці і вечнасці і прасіў у зор веры ў сябе і свае кнігі...

Не будзе ніякіх кніг. Нічога не будзе. Таму што гэта нікому, апроч яго, непатрэбна. А мураш, які хоча пераплыць раку, можа выклікаць толькі шкадобу.

Зоры не памаглі, як некалі яны, гэткія самыя далёкія і халодныя, не ўратазалі квітнеючага горада, які, Кастусь ведаў, ляжыць цяпер на дне якраз пад імі, як недзе, схаваная пад тоўшчаю марской вады, ляжыць мёртвая Атлантыда і толькі порсткая стракатая рыбка на хвілю замірае перад аплеценымі багавіннем калонамі казачнага храму і няўцямна глядзіць на словы, напісаныя на незразумелай мове...

Іх адносіла ўсё далей. Цяпер паміж імі і берагам было не мепш кіламетра. Дзосьці нарадзіўся новы, дужэйшы вецер, і лодку пачало прыкметна зыбаць.

— Вецер...— прамовіла дзеўчанё.

Кастусь не адгукнуўся.

— Вецер...— паўтарыла яна.

— Здаецца, гэта ваша ідэя — катацца на лодцы? Дзеўчанё з надзеяй паглядзела на Кастуся:

— Скажыце, а з намі нічога не можа здарыцца?

— Нічога. Калі не лічыць, што акулы маюць шанц нядрэнна павячэраць.

Дзеўчанё спуджана сцялася.

— Я забылася вас папярэдзіць...— вымучана ўсміхнулася яна.— Я не ўмею плаваць.

Па небе папаўзлі хмары, і на ім хутка не засталося ніводнае зоркі. Дзеўчанё спалохана пазірала на Кастуся і, пацепваючыся, абцягвала рукавы лёгкай кофтачкі.

Ён скінуў з плячэй пінжак:

— Вазьміце.

Ад гэтага людскага руху дзеўчанё трохі акрыяла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x