• Пожаловаться

Ніл Гілевіч: Выбар

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч: Выбар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-338-01106-9, издательство: Беларусь, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ніл Гілевіч Выбар

Выбар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.

Ніл Гілевіч: другие книги автора


Кто написал Выбар? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У тым, што адбылося з сёлетнімі «дзядамі» (летась яны прайшлі спакойна), вінаваты і мы, працаўнікі мастацтва, літаратуры, навукі. Калі два гады назад гэтак жа гвалтоўна былі разагнаны дзеці, школьнікі, вучні рэспубліканскай мастацкай школы, якія рашылі правесці свята «гукання вясны», прыйшлі паказаць людзям беларускія народныя танцы, чароўныя вясновыя карагоды, — мы тады, на вялікі жаль, не выказалі адкрыта і голасна свайго пратэсту, публічна не асудзілі тое свядома арганізаванае бясчынства. І вось, калі ласка, — першы трывожны сімптом на нашых вачах перарастае ў пачварнае з'явішча.

Калі абагульніць сэнс усіх гэтых падзей — выснову можна зрабіць адну: дэмакратыя сутыкаецца з закасцянелай бюракратычнай сістэмай, культура — з бескультур'ем. У апошні час адусюль паступаюць шматлікія сігналы аб тым, што ў дачыненні да беларускай інтэлігенцыі і перш за ўсё — да беларускіх пісьменнікаў распальваецца падазронасць і непрыязнасць як да ворагаў перабудовы і нацыяналістаў, мабілізуюцца і ўздымаюцца яўна сталінісцкія або проста цёмныя мяшчанска-абывацельскія сілы. Удумацца толькі: пісьменнікі — ворагі перабудовы! Але калі гэта абвінавачванне анекдатычна смешнае, то другое — агідна гнюснае. 60 гадоў назад павалі кляйміць гэтым кляймом нашу літаратуру — і бачыце: курылка ўсё яшчэ жывы! Ужо ўвесь свет ведае, што няма ў беларускай савецкай літаратуры нацыяналізму, што паэтызацыя любові да роднай зямлі і роднай мовы не ачмурае нацыяналістычным чадам нашчадкаў Купалы, Коласа, Багдановіча, а тут, на месцы, усё яшчэ шукаюць, усё яшчэ нюхаюць і выстуджваюць. А ў якасці доказаў спасылаюцца на брудныя правакацыйныя пісулькі з заклікам «Беларусь — для беларусаў!» ці накшталт гэтага. Калі нейкія правакатары сапраўды практыкуюць такія мярзотныя забавы, то хай імі зоймецца адпаведная арганізацыя, а пры чым тут беларуская літаратура і Саюз пісьменнікаў Беларусі? Ну канешне, канешне, калі, напрыклад, вось гэтыя радкі Пімена Панчанкі: «Ці плачу я ці пяю? Восень. На вуліцы цёмна. Пакіньце мне мову маю! Пакіньце жыццё мне!» — калі гэты крык збалелага сэрца паэта ўспрымаць як нацыяналізм, г.зн. як непавагу, пагарду і нянавісць да іншых народаў, — дык тады, канешне, ёсць у нас гэта самая зараза, ёсць!

Не проста здзіўляе, а паражае тая глухата, што становіцца на шляху шчырых і добрых памкненняў нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыі, паражае нейкая адчужанасць, прадузятасць, гатоўнасць загадзя абвінаваціць, замест таго каб прыслухацца. Паражае тон размовы, інтанацыі ўзору 1946-1947 гг. Пайшла спекуляцыя свабодай выказвання думак, г.зв. плюралізмам. Калі чалавека давялі да такога ўзроўню грамадскай свядомасці, што ён публічна, на старонках газеты, прызнаецца ў нянавісці да сваёй роднай мовы,,— дык гэта ж не плюралізм, а звычайнае дзікунства і паталагічная амаральнасць, і калі газета друкуе падобныя заявы без свайго рэдакцыйнага каментарыя, без асуджэння, — значыць, яна пад шырмай плюралізму прапагандуе амаральнасць. Няўжо наша грамадства можа з гэтым мірыцца? Ні ў якім разе! І вядома ж, мы, літаратары, — у першую чаргу абавязаны даваць падобнаму дзікунству бой.

Мы перажываем не проста вельмі цяжкія і трывожныя дні. Драматызм сітуацыі дайшоў да той грані, за якою — або наша маральная перамога і выратаванне гонару беларускай літаратуры, або баязліўскае самапаніжэнне і ганьба. Выпрабоўваюцца нашы сумленне і мужнасць, наша права на павагу сумленных людзей Бацькаўшчыны. Але калі добрыя, сумленныя людзі, поўныя жадання садзейнічаюць перабудове, да нас, пісьменнікаў, ідуць — дык ці трэба трывожыцца? Можа, наадварот, — трэба радавацца, што добрыя, сумленныя людзі яшчэ нам вераць і давяраюць, бачаць у творчай інтэлігенцыі актыўнага абаронцу праўды, справядлівасці, чалавечай годнасці. Я двойчы паўтарыў «добрыя, сумленныя людзі» і зрабіў гэта наўмысна, бо тут таксама ёсць праблема: усякі грамадскі рух за перабудову павінен аб'ядноўваць людзей з чыстым сэрцам. Гэта мы абавязаны помніць і праяўляць прынцыповасць.

Сёння ад пісьменнікаў патрабуецца надзвычай многа, нашы магчымасці хоць і вялікія, аднак жа абмежаваныя. Законаў мы не ўстанаўліваем, указаў не прымаем. Але ўплываць на грамадскую думку, на свядомасць людзей — можам. Значыць, нам і надалей застаецца рабіць тое, што мы можам і што абавязаны рабіць. Спакойна, без нервознасці, але непахісна і ўпэўнена ісці шляхам, якім нас вядзе сумленне і на які нас бласлаўляюць цені нашых вялікіх пачынальнікаў, нашых несмяротных настаўнікаў. А практычна — значыць, пісаць новыя, добрыя творы і як мага часцей гаварыць з людзьмі, з народам. Гаварыць з народам! У народа — сэрца чулае, а розум светлы. Дзе праўда — разбярэцца. І пойдзе за праўдай абавязкова!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбар»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.