Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валянціна тады толькі паўсміхалася пра сябе: хіба існуюць насамрэч людзі, якія любяць усіх і не баяцца смерці? А цяпер задумалася над тым нібыта парадоксам; неадчэпныя думкі вялі яе ўсё далей... Вецер між тым раз’юшана кідаўся на сцены дамоў, ажно трымцелі металёвыя карнізы, а потым узмываў вышэй за дахі, і адтуль, выгінаючы па-змяінаму гнуткі хрыбет, дудзеў у трубу бетоннага калодзежа... У адной з тых кніжак, што грувасціліся на тумбачцы ў Святланы, — яна, Валянціна, узяла яе пагартаць, каб прагнаць страх і боль пасля аперацыі, — была змешчана выява бога ветру старажытных індзейцаў. “Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца” — так гучала дзіўнае імя таго божышча, недарэчнай, з яе, Валянціны, пункту глеждання, істоты, бо, не маючы сапраўдных крылаў, змяя, вядома ж, не магла лятаць, а пер’е ўздоўж тулавішча, няхай нават і было яно як у птушкі Сонца, толькі перашкаджала поўзаць па зямлі. Тады Валянціне, зразумела, было не да таго, каб цікавіцца паганскімі прымхамі, а цяпер, слухаючы выццё ветра за акном, яна ўпарта раздумвала над тым, навошта ж той змяі боскае ці анёльскае апярэнне.

І сапраўды — навошта?..

Грукнулі дзверы ў вітальні; Андрэй, худы, у паношанай куртачцы і вязанай шапачцы, няголены, прайшоў у пакой, выклаў на стол непатрэбныя паперкі з круглымі пячаткамі: “Бясплатна па мясцовых рэцэптах у Мінску не даюць...” Адарвалася ад акна: “Я ж казала, сынок, не трэба было і час губляць...” Падышла, абняла свайго хлопчыка. І — адхіснулася: у твар ударыў пах алкаголю. Ён зразумеў, адхіліўся ўбок, неахвотна патлумачыў: “Сябра сустрэў у электрычцы... ён півам пачаставаў... Дарэчы, — працягваў Андрэй, — купіць прэпарат у сталічных аптэках можна... я падлічыў: на месячны курс табе трэба каля дваццаці тысяч...”

Глядзела, як ён есць, нізка нахіляючыся над варывам з нечага, што з вечнай схільнасцю гандлю да эўфемізмаў называецца “супавым наборам” ...

Вецер за акном зусім звар’яцеў, круціўся ў нейкай экстатычнай плясцы, нібыта індзейцы пад шаманаў бубен... Міжволі яна падлічыла ўсё, і калі сын устаў з-за стала, абціраючы рот рушніком, ужо ведала “расклад” : пенсія — 106, квартплата — 56, тамаксіфен — 20... На існаванне целу, яшчэ жывому, яшчэ патрабуючаму нейкіх клопатаў аб сабе, застаецца трыццаць тысяч рублёў. Нібыта прачытаўшы ейныя думкі, Андрэй пахмурна кінуў: “У мяне праз тыдзень палучка. Калі не затрымаюць, вядома. Куплю табе тваё лякарства” . Яе слых неяк непрыемна разанула гэта “табе, тваё” , але справа была ў іншым: унучка, празрыста-блакітная скура схуднелага тварыку, вялізныя вочы... Унучка месяц ужо ляжала ў лякарні з запаленнем лёгкіх. “Не уздумай! — рашуча сказала яна. — Грошы патраць на дачку. Купі садавіны, вітамінаў.”“Куплю табе тваё лякарства,” — з п’янай настойлівасцю паўтарыў Андрэй.

Пасля ягонага сыходу памыла посуд, прыбрала ў пакоі. Зараз сын наўрад ці ўсведамляе, што сказаў; але заўтра, працверазеўшы, акажацца перад непамысным, нечалавечым выбарам: каго ратаваць — маці або дачку, на каго патраціць апошнія грошы. У ім прачнуцца яшчэ жывыя сумленне, спагада, любоў, якія не ўзнімуць яго на крылах дагары, не прымусяць дзейнічаць — на гэта ён не здольны (ці ж не яна, маці, у тым вінаватая?), а яшчэ ніжэй прыціснуць да зямлі, як, пэўна, пацяжэлыя ад дажджу, запэцканыя брудам сонечныя пёры — тую няўклюду-змяю... І ён не вытрымае, зноў пабяжыць за чаркай, каб забыцца на сам той жахлівы выбар...

Падышла да тэлефона, набрала нумар. Адказала свацця. Пасля стандартных фраз пра здароўе — на месцы левай грудзі між тым калола тупой іголкай — папрасіла паклікаць Андрэя. “Спіць твой Андрэй, — пахмурна адазвалася свацця. — Дрыхне без задніх ног.”“Тады перадайце яму, калі ласка, Антаніна Пятроўна, толькі адразу ж, як прачнецца... мне толькі што тэлефанавалі ад нашага дэпутата, дык вось, ён разабраўся, дапамог... тамаксіфен заўтра паступіць у гарадскія аптэкі, і я зноў буду атрымліваць яго... бясплатна...”

Вярнулася на кухню. У прааперыраванай грудзі зноў адчула нейкую пульсацыю. Што ж, яна купіць тамаксіфен на сваю пенсію, так, купіць. Галоўнае цяпер — выратаваць унучку. А трыццаць тысяч, якія застануцца ад пенсіі — гэта паўбуханкі хлеба і пакет малака на дзень. Нічога, у вайну людзі горш жылі. Вядома, яна не зможа больш дапамагаць сыну, але... Андрэй павінен прызвычаіцца да таго, што хутка застанецца ў гэтым свеце без яе. Так, без яе. Бо колькі яна вытрымае ўбойную моц “хіміі” пры такой “дыеце” ? Месяц? Год? Можа, наогул не здолее прымаць тую атруту на галодны, лічы, страўнік, і хутка вырашыць кінуць тое лячэнне-мучэнне? Зрэшты, гэта ўжо няважна...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x