• Пожаловаться

Алена Брава: Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава: Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2004, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алена Брава Каменданцкі час для ластавак

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Алена Брава: другие книги автора


Кто написал Каменданцкі час для ластавак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, з воляй у яе ўсё было добра, толькі вось, як высветлілася, ёсць рэчы, волі ды розуму непадуладныя — жахлівае адкрыццё таго дня, калі яна ўпершыню адчула страх, уваходзячы ў парка надыханую аўдыторыю, а потым ужо і ў кіназалах прызвычаілася садзіцца з краю, каб раптам, калі што, паспець дабегчы да прыбіральні, змачыць халоднай вадой скроні і лоб — гэта дапамагло, калі Вікторыя, класе ў чацвёртым, “ад’ехала” на ўроку чытання. Настаўніцу, якая штодзень на перапынку бегала дадому праверыць, ці замкнула яна дзверы (на шчасце ці, наадварот, на бяду, небарака жыла побач са школай), у той день мучыў асабліва несцярпны сверб неспакою, і яна панеслася правяраць свой замок, не скончыўшы ўрока, выставіўшы ля дошкі Вікторыю, лепшую ў класе чытальніцу, з кніжкай у руцэ. У страўніку была пякучая пустата, у класе — ані трошачкі свежага паветра (русічка баялася скразнякоў). Апрытомнела на цыратовай кушэтцы медпункта; за прыадчыненымі дзвярыма ўсёй зачырванелай скурай адчула дураслівы галас аднакласнікаў, іх здзеклівае пакепванне. Урэшце, самыя нахабныя, з драпежна-цікаўнымі тварамі, сачылі за ёю, стоячы тут, ля кушэткі — у медсястры не хапіла розуму выставіць іх прэч.

Аказваецца, нічога не сціраецца з памяці, думала Вікторыя, усё запісваецца на стужку, якая раптам, праз гады, пачынае пракручвацца зноў, мярцвяк уваскрасае і ўказвае сухім касцяным “перстом” , як жыць жывым. Вядома ж, сцібаючы пад бадзёрым транспарантам, яна разумела, што цяперашні яе страх такі ж абсурдны, як бязглуздая педантычнасць вучыцелькі, чые дзверы непазбежна аказваліся замкнёнымі; што напоены вясною Мінск — не гарадская лазня; што ўпэўненая ў сабе студэнтка, камсамолка і г.д. не мае нічога агульнага з галоднай зашуганай дзяўчынкай у перакручаных, абы як зацыраваных “хэбэшных” калготках, у школьнай форме, што куплялася навыраст і таму мела на локцях ромбы-латкі, выкраеныя з колішняй форменнай сукенкі, якія адрозніваліся па колеры, — з той дзяўчынкай, якой яна калісьці была. Але насуперак яснаму разуменню гэтых бясспрэчных фактаў нехта ў ёй, відавочна, пераблытаў адзін пласт часу з іншым, і ў выніку эфекту накладання ўтварылася трэцяя, даволі-такі ідыёцкая карцінка.

…Яна ўзненавідзела мітынгуючыя плошчы, вялікія скрыжаванні, дзе счэпліваюцца драпежна-цікаўныя пагляды, скрозь строй якіх цягнулася, напружваючы спіну, як рэкрут пад ударамі шпіцрутэнаў; не цярпела адкрытай прасторы і спяшалася хутчэй зліцца з шэра-бетонным пейзажам; навучылася ўзводзіць будаўнічыя рыштаванні з лжывых адгаворак і апраўданняў, якія, як ёй здавалася, толькі і ўтрымлівалі ад падзення гатовую абрынуцца Пізанскую вежу яе рэпутацыі. Не, яна не магла дазволіць нейкай слабасці зламаць тыя бліскучыя перспектывы, якія адкрываў перад ёю чырвоны дыплом! А між тым дайшло ўжо да таго, што нават у ліфце ўзнімацца на дзесяты паверх роднай “абшчагі” ёй трэба было адной (потныя целы, што набіваліся ўшчыльную, выклікалі сутаргу нудлівых дрыжыкаў), і Вікторыя, дачакаўшыся ліфта, рабіла выгляд, што звыш меры засяроджана на падручніку (які меўся тут жа, напагатове), і наўмысна націскала на кнопку паверха, нягледзячы на папераджальныя воклічы падбягаючых. Але аднойчы яе злавілі, застукалі на гарачым. “Ты вельмі любіш адзіноту, праўда?” — дзверы ліфта, якія ўжо зачыняліся, па-здрадніцку раз’ехаліся і самкнуліся зноў, і яна апынулася ў цеснай прасторы кабіны сам-насам са светлавалосым, спартовага выгляду юнаком, які разглядваў яе даволі бесцырымонна пукатымі шэра-блакітнымі вачамі. І, невядома чаму ўявіўшы, што ён здагадаўся, Вікторыя з перапуду нагаварыла незнаёмцу пра сябе першае, што прыйшло ў галаву — аб алергіі на пахі іншых людзей, так-так, незвычайны выпадак, урачы разводзяць рукамі… Слухаў уважліва, не перапыняў, гэта яе адразу насцярожыла, хто ж ведаў, што ён — студэнт медінстытута! Калі б яна тое ведала, далібог, прыдумала б што-небудзь цікавейшае, бо ўсе пяць год, што яны пражылі разам з Сярожам, вымушана была падтрымліваць першапачатковую легенду, імітуючы неверагодную адчувальнасць да пахаў, якой у яе, зразумела ж, ніколі не было, і ўтойваць сапраўднае становішча.

Хлусня і страх — звяркі адной пароды: запанаваўшы ўнутры нас, яны выцясняюць наша сапраўднае “я” у глухую каморку без вокнаў, дзе яно пакутуе, бы прывід Кацярыны пад уладаю ведзьмака, а самі захопліваюць лепшыя пакоі гаспадароў дома.

Галаўны боль, ад якога свярбіць скура на цемі, а скроні сціскае нібыта металічны абруч, проста нясцерпны. Калі зараз прыняць таблетку — абруч хутка распадзецца на дзве палавінкі, яны чорнымі вужакамі спаўзуць некуды ў цемру пад крэслам. Вікторыя адкрывае сумачку: ну трэба ж — такая абачлівая, сёння яна не захапіла з сабою нават валідола! На дне сумкі самотна ляжыць адно непачаты чырвона-жоўты пачак. Той самы, які — яшчэ ўчора яна так думала — дапаможа ёй пакінуць абрыдлы тэатр жыцця, выйсці праз дзверы, якія заўсёды адкрытыя… Што змянілася з учарашняга ранку? Страх. Няўжо ён знік — сам? Вікторыя адкладвае ўбок сумку. Не, не цяпер... Эксперымент, у які яна ператварыла ўласнае жыццё, і без таго, здаецца, блізкі да заканчэння. Ці вернецца страх? Ах, як хочацца верыць, што — не! Аднак, БМС (былы муж Сярожа — так яна “скараціла” яго, аматара абрэвіятур накшталт МДП, ННС [ 1 1 МДП — маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, ННС — неўроз навязлівых станаў. ], тых цукерачных фанцікаў, у якія так зручна загортваць цэлы свет, не падобны на твой уласны) казаў, што лячыць фабію — гэта ўсё роўна што стрыгчы крону дрэва: замест старых галін адразу ж пачынаюць расці новыя, пакуль не выцягнеш, як той нерв пасля выдалення зуба, корань страху.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Элмор Леонард: Ла Брава
Ла Брава
Элмор Леонард
Фриц Бернар: Коста Брава
Коста Брава
Фриц Бернар
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мак Рейнольдс
Генрых Далідовіч: Міг маладосці
Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Аляксей Карпюк: Свежая рыба
Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.